Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

20

...Яна знайшла мяне, накрыла
Апраткай жоўта-залатой,
Сказала: "За мяжой пустой
Сырая снежная магіла —
I ў ёй усё, што я любіла".

21

"Шлях з веры ў веру — шлях не той?"—
Спытаўся я,
і з вуснаў строгіх
Пачуў адказ: "Адзін са многіх".

22

— То ў чым віна мая, Марыя,
Калі парывы ветравыя
Нясуць, нібыта дым шкляны,
Душу
зблуканымі шляхамі?


— Перад усімі, — мовіў Свамі, —
Нябесныя шляхі віны.
Зямным — зямное.
Дзеці самі —
З малога цешацца яны. —

I шкло іскрылася між намі,
Клубіўся ў ветры дым шкляны.
— I Веда Вед,
I Вера Вер —
Хімерныя, калі на згубу,
Адняньчаны, ідзе да шлюбу
Паэт, англійскі афіцэр.

Калі спасцігнуць Веду свету
Жанчыну абірае лёс,
А тая таямніцу гэту
Лавінай кідае з нябёс
Пад ногі выхрысту-паэту,
То ўсё дарма: і рух, і мэта,
Куды б дарога ні вяла…

24

— Марыя, ты ўсё ж там была.
Скажы мне, што там?
— Дзе?
— У Бога.
— Нічога там няма. Дарога.

25

Сінеча холаду начнога
Над Гімалаямі плыла.
Сыходзіліся ў храм начны
Індусы —
там спявалі хорам,
Там пакланяліся яны
Таму, пра што і думаць сорам
У Англіі...

Крывёй жывой
Жыццё бруілася, як брага,
Густой хісталася травой
У хвалях Інда, водах Ганга,

Гатовае па волі Брамы
Само сабой ахвяраваць,
Яно глядзела ў вочы Ямы,
Не баючыся паміраць,

Спазнаючы сябе, вякамі
Зямную трушчыла кару
I ўзносілася ўвысь хрыбтамі
Высокай Хары і Меру,
Каб там, дзе ўжо няма нічога,
Дзе абрываецца дарога
I зноў вяртае на зямлю,
Змяя пацалавала Бога,
I Бог пацалаваў змяю.

26

— Злуеш, Марыя?
— Не злую.

27

— Адзін адному вы не суддзі, —
Сказаў манах. — Яна праз суцці [7] Суцці — абрад спальвання ўдавы ў дзень пахавання мужа.
Прайшла, застаўшыся ўдавой.

Той афіцэр англійскі, той
Паэт, сасланы за разбой,
Сектантам стаў,
ахвяраваў
Марыю, што жыла ў Марыі,
Прызначыўшы яе кастру,
Як сам сканаў ад малярыі...

28

За ёй падняўшыся ўгару —
Адзін спускаўся ўніз з гары я:

"Марыя, калі я памру,
Дзе мы сустрэнемся, Марыя?"

— Тут, дзе маланкі шаравыя
Высокай Хары і Меру,
У храме, лотасам сагрэтым,
Дзе Вішну абвіла змяя;

Тут, толькі тут, бо ў свеце гэтым
Ёсць Індыя, адна планета,
I ўся астатняя зямля.

Чакай свой час, сваю пару.

29

— Марыя, калі я памру,
Ты скажаш, што там?
— Дзе?
— У Бога.

30

"Нічога там — адна дарога
Ды зор ахвярнае святло..."

31

— А ты б хацеў, каб там было
Што-небудзь? — запытаўся Свамі.
— Каб Індыя была...

32

Над намі
Нябёс задымленае шкло
Мігцела зорамі і снамі.
Са сноў сыходзілі сланы.

33

Ступалі след у след яны
На свой зваротны шлях.
Манах
Мне ў прыгаршчы насыпаў прах,
Сказаў: "Ідзі, нясі дадому,
Развей на родных берагах.
Не суддзі мы адзін адному".

— Марыя!.. —
голас у гарах
Прапаў, не чутны мне самому.

Гаруда, белы Божы птах,
Сарваў з Мандары
кветку сому
I кінуў на зваротны шлях.

ПРОШЧА

1

Зноў вецер на ўзлеску агнём залатым
Асіну палошча.
За ветрам за тым і за ўзлескам за тым
Ёсць возера Прошча.

На возеры тым, на блакітнай вадзе
Бялеюць лілеі.
Душа мая там, як на Боскім судзе,
Баліць і святлее.

Яе тое возера ў воды свае
Празрыста ўлюбіла.
Да дна таго возера не дастае
Нячыстая сіла.

Святлее ў тым возеры храм на гары
Званіцай высокай,
I спіць на званіцы званар да пары

Глыбока,
Глыбока.

У белых лілеях яму так даўно,
Так соладка спіцца,
Што снамі ягонымі ўсыпана дно
Да самай званіцы.

Усмешка блукае ў яго на губах,
Як ветрык на ўзлеску...
Стаіць нерухома вада ў берагах —
Ні хвалі, ні ўсплёску.

Дрымотна сваім і чужым берагам —
Ні ўсплёску, ні хвалі,
Нібы не схавалі ў тым возеры храм,
Нібы пахавалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x