Уладзімір Някляеў - Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве — знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 — 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты ў кут той рушыў і запоўніў кут
Самім сабой, сказаўшы: "Вось я, тут,
Дзе не бываў і мог не быць ніколі,
Я сам сюды спяшаў, па ўласнай волі
Стаю я тут — ну дык вяршыце суд".

Пад купалам, пад крыжам залатым,
У пустаце перад усім пустым
Стаяў ты ў храме,
да ўсяго гатовы,

Ды як прыйшоў з чужым — так рушыў з тым,
Нібы ружанец, перабраўшы словы.

16

Твой — толькі голас,
словы — не твае.
Тваіх табе ніколі не стае
Сярод чужых, на горкі яблык збітых,
Якія між кілішкаў недапітых
Па памінальным коцяцца стале.

Ды што рабіць? — суседзі і радня
Сабраліся казаць адно і тое
За доўгі стол саракавога дня,
Вакол якога ўстала гарадня
У сорак крэслаў, а тваё — пустое.

Ты за сцяной, яны каля сцяны,
Цень ад якой жахае — і адны
I тыя ж думкі ў кожнага жывога:
Хто на чарзе? Каму збяруць яны
Стол памінальны дня саракавога?

17

Не бедны стол, табе сабраны ён
Па Крэве ўсім — дзе сподачак, дзе міска,
Абрус смаргонскі — вышываны лён,
Гарэлка магазінная — аж з Мінска,
Свая з Барунаў, слаўная здавён.

Прастора рвецца, час ідзе на злом,
А на мяжы паміж дабром і злом —
I смажыва, і варыва густое,
I сесці ў крэсла, раз яно пустое,
Не сорамна табе за тым сталом.

З усімі тымі, хто пайшоў раней,
Ты лёс пражыў за марны не марней,
Хай лепшы пражыве — хто потым пойдзе,
I не вядуць твой памінальны рэй
Бацькі твае насуперак прыродзе.

Ты іх паспеў праводзіць — Бог памог
Каля дзядоў пакласці іх удвох,
Пацалаваць іх і закрыць ім вочы...
Твае хай закрывае, хто захоча
З тых, каго любіш, памажы ім Бог.

18

Хай кажуць словы,
галасы дрыжаць
Не ўсе з таго, што, дзе каму ляжаць,
Не ведаюць — і жахі пашчы шчэраць...
Не кожнаму, пасеяўшы, дажаць.
Не кожнаму, паснедаўшы, вячэраць.

Ды кожнаму, хто гол, як той сакол,
Ад смерчу смерці, што ўгінае дол,
Надзеяй дрэва можна захінуцца:
Зламае вецце — застанецца ствол,
Зламае ствол — карэнні застануцца.

Канец тады, як спрахнуць карані.
Ад забыцця, Гасподзь, абарані
Крывіцкі род, смаргонскі люд ды крэўскі,
Вярні ўсіх крэўных на пустыя крэслы,
За памінальны стол усіх вярні.

19

Як ты памёр, скажы, што ты жывы.
Скажы пра гэта голасам травы
I голасам касы скажы пра гэта:
Жывы, пакуль курлычуць журавы
На тым шляху, якім ляціць камета.

Схаваны ў змрок, укрыты ў цень сцяны,
Нічога і нікому ты не вінны,
Жывы — і вольны ад любой віны,
Ад будучыні і ад даўніны,
Ад усяго, што прывід і руіны.

Калі між зор анёл уструбіць збор,
Ты хату прыбяры, спарадкуй двор
I на дрывотні навастры сякеру,
Скажы, што ты жывы, калі памёр,
Ідзеш на Суд — і я табе паверу.

У двор сваіх, чужых панабяжыць.
Як жыта ў жыце, ты пакінь іх жыць,
Па смерці ўваскрасаць, як жыта ў жыце, —

I перад тымі, каму Суд вяршыць,
Паўстань у час прызначаны:
судзіце.

ІНДЫЯ

1

У сны ўвайшлi твае сланы.
Ступалi за сланамi сны
I не належалi мне болей.

Іх сніў
не ў сутарэннях болю,
А ў храме радасці
манах.

Я з босых ног ягоных прах,
Схіліўшыся, сабраў рукамі,
I прахам асвянціў чало...

I, паўшы ніц, спытаўся:
— Свамі [6] Свамі — святы. ,
Скажы мне:
што са мной было?

2

— У сны твае
ўвайшлі сланы, —
Сказаў манах. — Але яны
Сваім ісці павінны шляхам.

Чало, што асвянціў ты прахам,
Вадой асвенчана святой.

Шлях з веры ў веру — шлях не твой.

3

"Чаму?" — спытаўся я не ўслых.

Не ўголас ён сказаў: "Ты з тых,
Чый шлях — зваротны.
Да чужых
Святых
ты рушыў са сваімі".

"Святыя могуць быць чужымі?" —
Здзівіўся я.

Нібыта ў шкло
Задымленае, глянуў Свамі,
I дым шкляны праплыў між намі,
Пусты, як тое, што прайшло.

4

— Устань, — сказаў манах. — Ты ніц
Дарэмна падаеш, прыкуты
Да саркафагаў і грабніц
Англійскіх могілак Калькуты.

Ты ў Індыі, — казаў мне Свамі, —
Але дарма марнуеш дні,
Упёршы вочы ў камяні.
Пустыя сны пад камянямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x