Сэсар Вальеха - Чорныя геральды

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэсар Вальеха - Чорныя геральды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорныя геральды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорныя геральды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядомы ў свеце перуанскі паэт Сэсар Вальеха (1892-1938) адкрыў неверагодныя магчымасці верша ў пошуках слова. Ён не пісаў вершаў, яны прыходзілі да яго, як прыходзяць гора ці шчасце, любоў ці самота. У паэзіі С. Вальехі жыве непаўторны дух Лацінскай Амерыкі, яе характар, камяні і паветра, нябёсы і жывіца нацыянальнага пачуцця.

Чорныя геральды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорныя геральды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

КАРА

Як выйдзеш, дык скажы, што ненадоўга,
глянь на канал, што раздзяліў нас, зрэшты:
трымаюся за песню твайго лёсу,
заўжды з табой я,
на беразе душы мяне нясеш ты.

ПАДУШКА

I толькі пасля смерці, хто ведае!
О не. Хто ведае! Упоплеч з бедамі
тады адчуем мы разлуку сумна.
Ды як, нагу змяніўшы, панясу я
сцяг невядомы, каб чакаць цябе там,
дзе косці могуць зліцца з ветрыкам,
як некалі,
як некалі там, на рагу ўлюбёных
на ўсходзе зямлі, на схонах.
I за табой пайду адтуль уздоўж
сусветаў іншых, а ці да патрэбы
агорнуты ўладарным мохам,
каб ты паклала на мяне калені
пад час сямі падзенняў
у бездань, што бясконцая, як неба,
каб на сябе твой боль браць мог я.

З кнігі “Гуманныя вершы”

1939

(1923—1937)

ГВАЛТОЎНЫЯ ГАДЗІНЫ

Адышлі ўсе.

Сканала доння Антоння, заўсёды сіпатая, пякла яна танны хлеб у сялібе.

Сканаў айцец Сант’яга, яму даспадобы было здароўканне хлапчукоў і дзяўчатак, і ўсім ім адказваў аднолькава: “Дзень добры, Хасэ! Дзень добры, Марыя!”

Адышла Карлота, маладзенькая ды русявая, пакінуўшы немаўлятка грудное, сынок на дзевяты дзень пайшоў за матуляй.

Не стала цёткі Альбіны, яна спявала пра набыць у часе мінулым, пакуль у пакойчыку абшывала Ісідору, найгоднейшую жанчыну, што слугавала служанкай.

Сканаў аднавокі дзядок, імя якога не помню, але ён уранку драмаў на сонцы, седзячы на ганку бляхара, што на рагу.

Акалеў Раё [31] Раё — тут мянушка. Па-беларуску — Пярун. , сабака ўзросту майго маленства, і невядома, хто прыстрэліў яго.

Сканаў Лукас, мой швагра, падпасваны спачынам, яго прыгадваю я, калі дождж ідзе, але нікога няма ў маім вопыту.

Адышлі, быццам зброя мая, маці, як мой кулак, сястра, як акрываўлены орган мой, брат, усе яны сумнай самотаю звязаныя, усе яны ў жніўні розных гадоў.

Сканаў музыка Мэндэс, высокі дзядзыса, ён піў як не ў сябе ды граў на кларнеце такаты меланхалічныя, пад мелодыю засыналі куры квартала задоўга да заходу сонца.

Адышла мая неўміручасць, і я сяджу ля яе з запаленай свечкай.

НАЙЦЯЖЭЙШЫ МОМАНТ МАЙГО ЖЫЦЦЯ

Казаў адзін чалавек:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця настаў на Марнскай бітве, калі мяне параніла ў грудзі.

Другі чалавек казаў:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця пад час падводнага землятрусу на Іака-Гаме, пад паветкаю крамы, дзе гандлявалі фарбамі, цудам уратаваўся.

Трэці чалавек казаў:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця настае, калі сплю ўдзень.

Іншы казаў:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця прыйшоў з вялікай самотай.

Той казаў:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця наведаў мяне ў адной турме Перу.

I нехта яшчэ казаў:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця страсянуў мяне, калі ўпершыню ўгледзеў бацьку майго ў профіль.

I апошні казаў:

— Найцяжэйшы момант майго жыцця — наперадзе.

***

— Анікога жывога ў хаце, — кажаш, — усе пайшлі. Зала, спальня, пацё пусцеюць пустэчай. Аніхто не застаўся, бо з’ехалі ўсе адсюль.

I я адказваю: — Калі нехта з’язджае, нехта застаецца. Там, дзе прайшоў чалавек, ужо самоты няма. Толькі пачалавечы самотнае месца тое, праз якое чалавек не прайшоў. Новыя хаты бязлюднейшыя, чым старыя, бо сцены іхнія з камення ці з сталі, але ж не з чалавека. Хата прыходзіць на гэты свет не тады, калі скончылі яе будаваць, а калі жыць пачалі. Хата жывая адно што чалавекам, таксама як дамавіна. Таму да неверагоднасці падобныя хата і дамавіна. Толькі што хата жывіцца чалавечым жыццём, пакуль дамавіна — чалавечаю смерцю. Таму першая стаіць, а тым часам гэная ляжыць ніцма.

Усе пакінулі хату, праўда, але ўсе засталіся ў ей, і гэта праўда таксама. I не іхні ўспамін застаецца, а самі яны.

Апрача, не проста ў хаце застацца, а па-ранейшаму жыць у пакоях. Клопат, абавязкі, варункі з хаты з’ехалі цягніком, самалётам, ці конна, ці пехатою, ці поўзма. Застаецца ў хаце орган, агент у стане герундыя і кола. Крокі з хаты пайшлі, як пацалункі, выбачэнні, злачынства. Засталіся ў хаце нага, вусны, вочы, сэрца. Адпрэчанкі і сцверджанні, дабро і зло зніклі. У хаце застаўся віноўца ўчынкаў.

***

Нарэшце, без добрага вечнага паху,
без яго,
без меланхоліі чыста прыватнай,
лёгка выгодзе маёй ахінацца,
звычкам у клетках сваіх зачыняцца.

О, як пазморшчылася пачуццё!
О, стрэмка думкі ў пазногці!

Шурпатая, белая, як трапяткі нектар,
мая асалода прыпадае на пятніцу,
ды сум мой — са злосці і скрухі,
і ля яго пясчанага краю, без болю,
акружае мяне зморшчанае пачуццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорныя геральды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорныя геральды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чорныя геральды»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорныя геральды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x