Сэсар Вальеха - Чорныя геральды

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэсар Вальеха - Чорныя геральды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорныя геральды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорныя геральды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядомы ў свеце перуанскі паэт Сэсар Вальеха (1892-1938) адкрыў неверагодныя магчымасці верша ў пошуках слова. Ён не пісаў вершаў, яны прыходзілі да яго, як прыходзяць гора ці шчасце, любоў ці самота. У паэзіі С. Вальехі жыве непаўторны дух Лацінскай Амерыкі, яе характар, камяні і паветра, нябёсы і жывіца нацыянальнага пачуцця.

Чорныя геральды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорныя геральды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зладзюгі золата, срэбра ахвяры:
золата, што я пакраў у маіх ахвяраў,
ад багацця забуду!
Срэбра, якое пакраў я маім зладзюгам,
забуду ад беднасці!

Сістэма гнюсная, клімат у імя нябёсаў,
бронхаў і цяснін,
якія ж вялікія грошы каштуе беднасць...

АНЁЛЬСКАЕ ВІТАННЕ

У блізкасці да пальмы славянін,
да сонца ў профіль стрыманы германец,
бясконцы англічанін, у спатканні
з смаўжом француз, наўмысна італьянец,
на ўзвеях скандынаў, як вол упарты,
гішпанец, так трымаюцца нябёсы
вятрамі над зямлёю, так знаходзіць
мяжу пляча шалёны пацалунак.

Адно паказваеш ты, бальшавік,
пакуль яшчэ ўздымацца могуць грудзі,
агульнасць рыс,
жэст мужаў,
бацькаў твар
і ногі палюбоўніка,
а скура
ў цябе, нібыта голас тэлефонны,
душа перпендыкулярна
маёй душы,
а локці праведніка,
ўсмешка,
як пашпарт незапоўнены.

Пра чалавека дбаў ці ў перапынках,
збіваючыся ўздоўж сваёй жа смерці
і ўшыркі ад абдымкаў дужых, бачыў,
як з асалодай потым еў ты, бачыў,
трава з тваіх назоўнікаў расла.

Хацеў бы дактрынальнае цяпло
тваё адчуць у злітках і палосах,
глядзець на нас твой спосаб асаблівы,
металургічныя, магічна тыя
твае з жыцця зынакшанага крокі.
Прымаю гэту слабасць, бальшавік,
дзе радавод звярыны з пахам долу,
кажу: законны сын дабра і злосці,
які з пыхлівасці жыве, каб слухаць,
як постаці твае шкадуюць, пэўна,
бо невядома, ў кім
спазняюся штодня,
у кім маўчу я, пазіраю скоса.

ЗЯМЛЯ

З эфектам сусветнай зацепленай свечкі
і плоці трапёткай, няўрымснасці даўняй
аруць аратаі насустрач туману
цяжкабародыя
і чуюць зямлю і чаканне даліны.

Выказваюць тое,
што ў голаў прыходзіць,
ідэямі дзеляцца і распіваюць
бутэльку, што ордэн свой даў рытуалу,
пад засенню дрэва, гаворачы
пра натарыяльныя акты, пра ветах,
ды рэкі людскія (Бязмежжа! Бязмежжа!).

I немая сіла
гарыць, як ажына,
і крокі што дрэвы,
і жэсты што дрэвы,
і сказы што дрэвы,
а кожнае слова — галінка.

З пляча да рукі ціхі струмант квітнее,
нібы да нябёс,
ад калень да падэшвы,
і ўзрушаныя,
і
ашалелыя ад нястачаў,
ад чарапоў старадаўніх,
істужкамі высяць свае недахопы,
рахманасць,
чырвоныя, сумныя жылы.

I рукі, і ногі, і тулава маюць,
і порткі адны, і прыдатныя пальцы,
каб есці, і апрануліся вышынёю,
памылі свой твар галубінаю ласкай.

I так аратаі, людзі
гадамі жывуць, поўнымі небяспекі,
вітаць падарожнага лоб уздымаюць;
не маюць гадзіннікаў, тым не выхваляюцца,
што дыхаюць, і, нарэшце, кажуць:

Ану іх, курваў, Луіса Табоаду, ангельцаў:
ану іх, ану іх, ану іх!

***

Нядзеля была на светлых вушах асялка,
майго перуанскага восліка ў Перу (за сум даруйце).
Ды сёння ўжо адзінаццаць гадзін уласнага вопыту,
вопыту аднавокаму, што ў грудзёх,
аслінага руху самотнага, што ў душы,
адзінай бяды, што ўва мне.

Бачу гэтак зямлі мае карцінныя горы,
дзе багата аслоў, сыноў асловых
і іхніх бацькоў яўна,
якія паданнямі скрашваюць
горы суму да даляглядаў.

Меч трымае помнік Вальтэру,
доле глядзіць з-пад плашча,
ды мяне працінае сонца, і нават зубы
ачышчаюцца быццам.

Тады сніцца каменне
зялёнае, семнаццатае,
што я прыгадаў,
як і гукі гадоў, шэпт іголкі ў руцэ,
дождж і сонца ў Еўропе, і як кашляю я! як жыву!
як ажно баляць валасы,
покуль ідуць тыдні — стагоддзі!
I як некуды паварочваецца мой цыкл мікробны,
маё ўчасанне трапёткае, патрыятычнае.

***

Беспрацоўны
на камянях стаіць,
ашалелы, зорны,
на беразе Сены турботнае.
Тады ўзрастае з ракі свядомасць,
як тая кветка з драпінамі ненажэрнага дрэва:
з ракі ўздымаецца і ападае горад,
створаны ваўкамі ў абдымках.

Беспрацоўны бачыць, як рушыць горад
манументальны, зносячы пост ягоны
на галаве акруглай,
на грудзях чыстыя вошы жывуць,
а ніжэй —
ціхі гук ныркаў ягоных,
што маўчаць, вагаюцца,
і ніжэй,
яшчэ ніжэй —
паперка, цвік і запалка...

Гэта ён стаіць, дужы,
хто працаваў да поту звонку,
а цяпер пацее ў сябе,
быццам секрэцыя адхіленае крыві!
Ён сталь варыў на гарматы і ведае,
колькі звярыных лапаў у сталі,
ён ткач і ведае добра свае жылы-ніты,
ён цясляр пірамідаў,
будаўнік, што спускаецца з калонаў
ціхіх, з паражэнняў трыумфальных,
асоба ў стачцы трыццаці мільёнаў стачачнікаў,
які з натоўпам ішоў,
і крок які адбіўся на падэшвах ягоных,
і як выпростваецца ён ад песні да песні,
калі струмант не мае працы!
Якая думка балючая хаваецца ў ягоных сківіцах!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорныя геральды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорныя геральды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чорныя геральды»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорныя геральды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x