Франтишек Богушевич - Творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Богушевич - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Францішка Багушэвіча (1840–1900) — з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент перадусім у паэзіі.
Рукапіс зборніка не захаваўся, таму даты напісання большасці твораў невядомыя. У лістах паэта да Яна Карловіча ёсць пачатковыя варыянты твораў «Мая дудка», «У судзе», «Воўк і авечка», «Думка», а таксама згадкі пра гісторыю і час напісання легенды «Хцівец і скарб на святога Яна». Гэтыя аўтографы даюць падставу меркаваць, што «Дудка беларуская» кампанавалася ў 1886–1890 гг.

Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А я ж ехаць меў па дровы,
Бацька клікнуў, іду ў хату…
А асэсар — той — здаровы!..
Лясь мне ў морду, потым тату.
Я ж узяў яго за грудзі
І піхнуў лыбом у дзверы.
Ён як раўкне: «Гэй вы, людзі,
Тут разбой! Прыміце меры!..
Тут рыштант, брадзяга скрыты, —
Вот і лэб калісь быў брыты, —
Вяжы ўсіх, нараджайся!..»
Мяне лясь! «Ты хто? Сазнайся!..» —
«Скаліндар, — кажу, — сірота!..»
Пацягнулі па дарозе,
Завязалі і варота,
Мы ж спыніліся ў астрозе…

Астрог, братцы, паглядзеўшы
Мімаходам, выглядае,
І нічога: шык, не еўшы,
І ў астрозе не бывае,
Але лепшы ў хаце голад,
У дарозе велькі холад,
Найцяжэйша праца ў полі,
Як у той астрожнай долі!
Відзеў пташку я у клетца,
Як галоўкай потым б'ецца,
Аж скрыдэлкам затрапоча —
І сканае… жыць не хоча.
Раз лісіцу, адкапаўшы,
Прывязалі мы да кола:
Стала ж грызці што папаўшы,
Сабе бруха распарола,
Растрыбушылась на часці,
Каб не жыць так, хоць прапасці.
Нашто — гадзіну, мядзянку,
Пусці ў шклянае начынне, —
Сама сябе без прастанку
Будзе жаліць, покі згіне!..
Як ужо ж скаціна тая
Або гадзіна праклята
І та цану волі знае,
Што ж для нашага-то брата,
Меўшы розум не скацінны,
Як знаць волю мы павінны?..
А ў астрозе ж няма волі,
Ні ў чом няма і ніколі!
У жалезе тыя дзверы,
Пры дзвярах стаяць жаўнеры,
А народ усё сярдзіты —
Так як бы яшчэ не сыты
Людскіх слёзаў, мукі, енку;
Не гавораць памаленьку,
А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай,
А ўсё з боем, ўсё з нагайкай.

У дзядзінец нас як пхнулі,
Дзвярмі тымі як грукнулі,
Дык і свет мне тым закрыўся,
Як бы у труну забіўся…
Зараз старшы ўзяў за плечы,
Хляснуў трэйчы, так, без рэчы,
Ключы кінуў: «У халодну!»
І аблаяў матку родну.
Нас піхнулі, як у яму,
Ў цёмну хату чварагранну [55] Чварагранну — чатырохкутную. ,
Далі хлеба, вады меру
І запёрлі, як за веру
У цямніцах калісь гэта
Замыкаліся ад света.
Цёмна, зімна… Прытуліцца
Няма куды! А каганец,
Як бы губка, толькі тліцца…
Заспявалі мы ражанец [56] Ражанец — ружанец, пацеры. .
Пяём, плачым, аж галосім,
Божай ласкі — Праўды просім!
Ў такім енку, са слязамі
І паснулі у той яме!
Абудзіўся я з здзівення:
Глядзіць ў шчэлачку праменне!
Я падумаў: ласка ж Божа
І сюды пралезці можа?
Аглядаюся вакола,
Як бы шукаў і тут Бога.
Мне зрабілася васола,
Не баюся я нікога,
Зноў ражанец: «Bóg ucieczką» [57] Bóg ucieczką (польск.) — Бог маё сховішча, мой ратунак ; пачатковыя словы каталіцкай малітвы.
Бляю сабе, як авечка,
Калі бразць ключом у дзверы,
І крычыць хтось: «Гэй, вы, зверы,
Вы, бунтоўнікі, паскуды,
Выбірайцеся адсюды!
Тут важнейшым трэба сесці,
Вас у вобшчу здадзім гдзесьці!..»
Павялі нас аж на гору…
Па якомусь калідору…
Дзверы, дзверы, ў дзверах дзюрка,
І у каждай жа хвігурка
Як бы тая ж выглядае,
Гдзе ні глянеш, усё ж тая:
Блішчаць вочы, твар, як гліна,
І абросшы, як скаціна…
У турме, як у тым гробе,
Ў адну твар усіх паробе!
Ішлі, ішлі гэтак з гоні.
А смрод такі, што ад воні
Мне аж дух у грудзях спёрла,
Як бы цісне хто за горла.
Тут нам хату паказалі,
Упусцілі, развязалі,
Вады далі, трохі хлеба
І запёрлі зноў як трэба.
Тут народу шмат сядзела.
Глянуў я — душа самлела:
Як падушкі, у іх твары,
Ў хаце пуста, толькі нары.
Ляжаць усе, з нас рагочуць,
Навет мейсца даць не хочуць.
«Давай, — кажа, — хоць на пляшку;
А не даўшы, дык парашку
Цёнгле [58] Цёнгле — заўсёды. ты выносіць мусіш,
А ўжо хлеба, дык не ўкусіш, —
Мы табе наб'ём аскому,
Покі вернешся дадому!»
Я спалохаўся, баюся.
«Войча наш!» — кажу, малюся…
Бог даў спомніць: залатоўка
Гдзесь была ў кашулі ўшыта,
Што дала калісь жыдоўка,
Што падвёз у млын ёй жыта.
Прэндка сарваў тую лату,
Кінуў злоты той на хату…
І не ўгледзеў, як хапілі,
Толькі відзеў — водку пілі.
Тагды сталі нас пытацца,
Ці застаўся хто у хатца?
Адкуль, за што пасадзілі,
Па якіх турмах хадзілі?
Іншы вуча, на пытанне
Даць якое паказанне:
«Кажы, — кажуць, — знаць не знаю,
Чый я ёсць, з якога краю.
Малым быўшы, сляпых вадзіў;
А падросшы, і сам брадзіў;
Не прыпісаны да сказкі [59] Сказка — рэвізская сказка; спіс асоб падатковага стану, які складаўся пры рэвізіі-перапісе. ,
І так жыву з Божай ласкі.
Бог мой бацька, зямля матка;
Знаць не знаю» — уся гадка!
Так да марца сядзім ціха,
Не чуваць дабра, ні ліха,
А у марцы шлюць бумагу,
Каб дастаўлена брадзягу,
Супраціўніка уласці,
Улажэння першай часці,
Што мянуецца «Ліндарам»
Ды йшчэ б'ецца з асэсарам,
Ды каб быў ў ланцуг закуты,
На нагах каб былі путы,
Праважацелі каб срогі [60] Срогі — строгі, суровы. ,
Каб не сходзілі з дарогі,
А каб проста да начала…
І ці мала там пісана?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франтишек Богушевич
Юрий Богушевич - В городке над Неманом
Юрий Богушевич
Франтишек Кубка - Улыбка и слезы Палечка
Франтишек Кубка
Франтишек Лангер - Братство Белого Ключа
Франтишек Лангер
Франтишек Богушевич - Кепска будзе!
Франтишек Богушевич
Франтишек Олехнович - У капцюрох ГПУ
Франтишек Олехнович
Маргарита Богушевич - До связи
Маргарита Богушевич
Отзывы о книге «Творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x