Франтишек Богушевич - Творы
Здесь есть возможность читать онлайн «Франтишек Богушевич - Творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Творы
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:2009
- Город:Мінск
- ISBN:978-985-02-1164-4
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Творы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Рукапіс зборніка не захаваўся, таму даты напісання большасці твораў невядомыя. У лістах паэта да Яна Карловіча ёсць пачатковыя варыянты твораў «Мая дудка», «У судзе», «Воўк і авечка», «Думка», а таксама згадкі пра гісторыю і час напісання легенды «Хцівец і скарб на святога Яна». Гэтыя аўтографы даюць падставу меркаваць, што «Дудка беларуская» кампанавалася ў 1886–1890 гг.
Творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Бог не роўна дзеле
Бог сіроты любе, але долі не дае.
ПрыказкаЧым-то дзеіцца на свеце,
Што не роўна дзеле Бог?
Адзін ходзе у саеце [33] Сает — тонкае фабрычнае сукно лепшага гатунку.
,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай — велькі труд:
Весь, як рэшата, свіціцца,
Адны латы, адзін бруд!
Адзін мае хатаў многа,
А вялікіх — касцёл моў;
Увясці б туды хоць Бога,
І той бы з іх не пайшоў.
У другога ў сцяне дзюры,
Вецер ходзе, дым і снег;
Тут карова, свінні, куры…
Тут пакута, тут і грэх!
Гэты едзе у вагоне, —
Цёпла, мякка, толькі жыць!
А ляціць, як віхар гоне,
А ён сабе толькі спіць!
Той ў мяцеліцу, ў марозе,
Што аж вон яму прэ дух,
Паўзе з клункам па дарозе,
У снягу увесь па брух!
Гэты хлеба і не знае,
Толькі мяса ды пірог,
І сабакам выкідае
Усё тое, што не змог.
А той хлеб жуе з мякінкай,
Хлёбча квас ды лебяду,
Разам жывець і есць з свінкай,
З канём разам п'ець ваду!
Аднаму дзесяткі-служкі
Зарабляюць сотні сот;
Рукі ў яго, як падушкі,
Як кісель, дрыжыць жывот!
Другі ж сам, аж на дзесятак
Працуючы, лье свой пот,
А высахшы, як аплатак,
Цянюсенькі, як той кнот.
Хцівец і скарб на святога Яна
Пры выгане ў вёсцы, ў самай перагонцы,
Была хата крывенька у адно аконца;
Ў хатцы адзінокі жыў хцівец лянівы,
Што думаў без працы зрабіцца шчаслівы.
У грошах, ён думаў, усё людское шчасце,
А ён жа павінен гдзесьці скарб напасці!
За мілю ж за вёскай ды быў лес закляты;
А хціўцу жа лес той якраз проці хаты,
Ў тым лесе заклятым не расло нічога,
Праз яго ніколі не ішла дарога;
Баяліся людзі у той лес заходзіць,
А як хто заблудзе, — чорт па тры дні водзіць!
П'яны хцівец, ішоўшы з васэля дадому,
У той лес убіўся, залез серад лому.
Вот стаіць ён гэта, клянець, праклінае,
Калі гляне воддаль, — светлачка мігае.
Думаў, хата блізка ці хтось пасець коні,
Кінуўся на светла, прайшоў, можа, гоні,
Аж глядзіць, агонь той ды з зямлі бярэцца.
Хоць гарыць — не пале; няможна й сагрэцца.
Спалохаўся хцівец, аж працверазіўся,
Сам не аглядзеўся, як і апыніўся
Аж у сваёй хаце, аж на печ забіўся!
Назаўтра па вёсцы аб усім аб гэтам
Вестка абляцела, як папер штахвэтам [34] Штахвэтам — эстафетай.
.
Адзін скажа верна, другі праінача,
А кажды па-свойму здарэнне тлумача.
Адзін кажа: пэўне маланка бліскала,
Дык п'яному хціўцу у вачах і стала.
Другі: што то светласць з магілкі святога,
Пэўне хцівец будзе шчаслівы у Бога.
А другія кажуць, што то скарб закляты,
Што хцівец, як знайдзе, дык будзе багаты!
А хцівец дай думаць: як бы тут разжыцца,
Хоць бы гэтым скарбам з чортам падзяліцца.
І сядзіць на прызбе ці ў свята, ці ў будні.
Калі раз пад вечар вылазе чорт з студні!
Опратка нямецка, спераду куртата,
Капялюх высокі, як жыд носе ў свята,
Портачкі, як дудкі, сам якісь цыбаты,
І шкляныя вочы, ззаду хвост куртаты…
Хцівец дагадаўся, што то за пасланец,
Са страху затросся так, як той паганец,
А тыкі пытае, трохі ачуняўшы:
— Хто ж такі, панічык? — нібы не пазнаўшы.
— Ды я не тутэйшы, кліпатэнт [35] Кліпатэнт (польск. plenipotent ) — давераная асоба.
, здалёку,
Душы закупляю для пана штороку.
— А ваш пан багаты? Ці дорага плаце?
- Іх! — кажа. — Мільлёны ён на гэта траце.
Яму трэскі а грошы, што грошы — то трэскі,
Усякага купе, абы толькі кепскі!
— Нашто ж душы кепскія, здаецца?
— Э! бо добры у добрым псуецца!
— Ці б то мне не можна прадацца вашэці,
Каб я быў багатшы ад усіх на свеце?
— Можна, — кажа немчык, — а чаму ж не можна?
Чэраз маго пана нігды не парожна.
Пры сабе не маю, але вун, у пушчы,
Ляжыць скарб закляты за ройстам у гушчы,
А там, на засценку, ёсць ведзьма старая,
Пакажа, як браць скарбы, яна ўсё знае!
Наша душа, твае грошы! — І запісаў штосьці,
А сам кінуўся аб землю, забразджалі косці!
Віхрам закруціла, і ён знік, як пена.
Хцівец звяк на камень, аж пабіў калена.
Спалохаўся чыста, што аж пражагнаўся,
Навет плюнуў трэйчы, злажыў трэйчы хвігу,
Але чорт закрысліў [36] Заскрысліў — запісаў.
душу сабе ў кнігу!
Вот назаўтра хцівец прад усходам рана
Ляціць да той ведзьмы, казаў бы да пана.
Вот ужо і блізка яму да засценку…
Стала чагось страшна! Ідзець памаленьку,
Аж скуль узяліся, як туман з дубровы,
Крукі і вароны, сарокі і совы
Ды як сталі кракаць, галасіць, смяяцца, —
Хцівец аж схітнуўся, каб назад падацца;
Узяў камень, калі пусце, калі уцярэбе,
Ды трафіў не ў пташкі, а сабе па лэбе!
Аж зарагаталі каменні па полю,
Аж сыпнулі слёзы у хціўца ад болю.
Давай таптаць лапцям камяні са злосці…
Калі гляне — ведзьма! Адны толькі косці!..
Калі гаркне хціўцу у варонне горла:
«Якая ж то немач цябе тут прыпёрла?»
«Маю інтарэсы, — кажа, — да вашэці
І даўно прыйшоў бы, каб не твае дзеці…»
А яна праз комін глядзіць і гавора:
«Я цябе чакала, але не так скора.
Не рабі мне глуму, а ідзі у сені,
Але зажмур вочы, выверні кішэні
І паўзі на брусе, ды наперад задам,
Пад сцяну пралезеш яшчаркай ці гадам».
Увайшоў ён гэтак у тое мяшкане,
Аж спацеў са страху! — калі гэта гляне,
Паўнюсенька хата пташкавых галовак,
Скрыдэлак і ножак і цэлых паловак.
Та свішча, там вішчыць, то крэкча,
Гэтая стогне, а другая клекча.
А ведзьма як крыкне каршуновым басам,
Дык усё замоўкла зараз тым жа часам.
«Ну, кажы ж, што трэба? Мусі, ці не грошы?
Бо віджу, для нас ты чалавек харошы».
«Эгэ ж, — кажа, — скарбу хацеў бы дабрацца,
А ваша дык знаеш, як за яго ўзяцца».
«Відзіш, які ласы? шык [37] Шык — скарб, багацце.
гэта не жарты!
Пагляджу я первей, ці ты яго варты:
Задам тры работы, — як выдзержыш пробу,
Дык забярэш скарбы, а не — дык хваробу!
Нанасі ж пазногцям мне вады вядзерца,
З маленькіх пылінак, вот па гэтай мерца,
Пастаў слуп высокі ды, як волас, ценькі
І злічы лісточкі на весь лес гусценькі!»
Мусіць, тут і немчык тыкі памог трошкі,
Досьць, што крутам-мутам выпаўніў да крошкі,
Адкуль і ахвоты, і розуму стала?
Усё зрабіў хцівец, што ні загадала.
Ведзьма яго хвале, гладзе па галоўцы,
Падала вячэраць чагось у латоўцы [38] Латоўка — гліняная патэльня.
,
Здаецца, яечню і з савіным шмальцам,
Сама яго корме, папіхае пальцам…
Потым таго кажа: «Калі ты, лядачы,
Захацеў так скарбу, дык ідзі ж уночы
У лес перад Янам, каб ні брэх сабачы,
Ані спеў пятушы, ані людзкі вочы
Не былі ў прашкодзе. У папараць сядзіш,
Хустачку падсцеліш, добранька разгладзіш
І чакай паўночы. Папараць дасць кветку;
Ты струсні на хустку папараці ветку,
У хустку завяжаш кветачку ты тую
І будзеш мець скарбы, калі пашанцуе.
Толькі, дзяцюк, слухай! Каб ты не жагнаўся
І, несучы скарбы, каб не аглядаўся!»
Хцівец, дачакаўшы прад святога Яна,
Зайшоў ў лес далёка ад самага рана,
Выспаўся за слоньца, вечарам памыўся
І сабе чакае: ці прэндка паўночы?
Паставіўшы слупам на папараць вочы,
Толькі зірк: па лесе кажаны, як мухі,
Каля яго круцяць, поўзаюць рапухі,
Гадзіны суюцца, а совы галосяць,
Ваўкі страшна выюць, аж рэха разносяць,
Ажно лес трасецца! І хцівец затросся,
Але страх падолеў, і усё прайшлося,
І усё заціхла, як магілка ўночы.
Хцівец зноў паставіў на папараць вочы,
Вецярок па лесе лісткі развявае,
Струхнулася папраць, як бы то жывая!
Калі глядзіць хцівец: кветачка, як слоньца,
Заблішчала ясна, хораша бясконьца!
Струсануў на хустку хцівец кветку гэта
І ляціць дахаты з кветкай, як штахвэта!
Цяпер хцівец ведаў ўсё на свеце чыста:
Што ў зямлі ў сяродку, гдзе сіла нячыста,
Як звяры гавораць, скуль вада у рэчцэ,
Калі што пасеяць, адкуль што бярэцца,
Калі будзе вецер, маладзік настане
І каму якое гдзе будзе спатканне.
Умеў перакінуць сябе ці другога
Хоць у што захоча, абы не ў святога!
З скарача [39] Скарач — ручнік з кутасамі, на які высыпалі вараную бульбу, ад гэтага ён карэў, рабіўся закарэлы.
надое малака кадушку,
З вады зробе водку, з каменя падушку;
Як захоча, — дохне скаціна ад вока,
Ведае, гдзе скарбы, хоць бы як глыбока!
Знаў лячыць шалёных і кроў стрымаць з раны,
Загаварыць зубы ці вочы паганы,
Заломы у жыце закруціць па злосці
Ці выжаць чужыя, як закруце хтосьці.
Такі стаў дасужы, што свет здзіваваўся,
Адкуль гэта хцівец розуму набраўся?
Усё, усё чыста стаў ведаць як трэба,
Толькі што не ведаў, як зарабіць хлеба!
Узяў ён сякеру, рыдлёўку пад паху
І ідзець у лес той без жаднаго [40] Без жаднага — без ніякага.
страху.
Прыходзе да месца, гдзе светла мігнула,
Штырхануў рыдлёўкай, аж зямля здрыгнула,
Як людскія грудзі, і аж застагнала
Жаласліва, цяжка, як бы вот канала!
А ваўкі, мядзведзі, каты і сабакі,
Гадзіны, рапухі і звяры усякі
Калі загалосяць, як закрычаць пташкі,
Аж хціўцу за скурай сыпнулі мурашкі,
Пот паліўся цуркам, валасы паўсталі…
Хцівец страх падолеў і капае далей.
Трошкі пачакаўшы, скуль браліся крыкі,
Шаблі зазвінелі, забрашчалі пікі,
Б'юць у барабаны і крычаць салдаты:
«Лаві, рубі ногі, каб не ўцёк дахаты!»
А хцівец капае, як бы і не чуе.
Тут ляціць карэта! — от-от задратуе!
Там сотнямі коні яго налятаюць,
Фурманы ганяюць і асцерагаюць, —
Ён усё капае — вот так, як наняўся.
Як ужо ж і гэтым страхам не паддаўся;
Гадзіны з балота і вужоў ці мала
Лезуць проста ў вочы і тыкаюць жала…
Ані страпянуўся! А усё капае,
Як бы то не чуе, як бы то не знае!
Потым ваўкалакі, смакі [41] Смакі, або смокі — цмокі, драконы.
, ваўкалюды,
Зубастыя ведзьмы сабралісь з усюды;
На яго суюцца, зубамі скрыгочуць, —
Ён тыкі капае, аж чэрці рагочуць!
Асэсараў, соцкіх, ураднікаў хмара
Наляцелі, грозяць, другі аж удара…
Ён усё капае, ані аглянецца.
Скарб і паказаўся, — няма куды дзецца.
Кацёл, як кадушка, жалезам закуты…
Абухом як трэснуў, дык пусцілі нуты,
Рэчкай паліліся новыя дукаты,
А хцівец падумаў: «Цяпер я багаты».
Набраў іх без ліку, у мяшок насыпаў!
На плечы закінуў, зрадзеў, аж захліпаў!
І… ляціць дадому з тымі дукатамі.
Аж тут і пагоня зямлю капытамі
Рвець, як даганяе, аж сапуць іх коні!
Ён чуе, што блізка, можа, няма гоні,
Дукаты ў лісічкі, а сам у калоду
Перакінуўсь зараз і прапаў, як ў воду!
Калі ж наляцелі калмыкі, арапы,
Шаблямі махаюць, аж трасуцца храпы,
Ды ніяк нічога не могуць дарадзіць:
Так-то умеў хцівец і след свой загладзіць.
Тыя ж пастаялі, пацмокалі трохі,
Коні завярнулі і пайшлі, як блохі.
Калоду ў сябе зноў, лісічкі ў дукаты
Перакінуў хцівец і ляціць дахаты.
Калі ў паўдарогі чуе — ізноў гоняць,
Крычаць, і страляюць, і шаблямі звоняць.
То цяпер былі татары: кудлатыя шапкі,
А твар, як дзве скулы, а вочы, як крапкі.
Як зглядзелі хціўца, калі запішчэлі,
Аж прыляглі коні… але не паспелі:
Хцівец верць у дуба, а грошы у роя,
А мяшок у вулей! Удалося й тоя!
Цмокаюць татары! Прапаў, як у воду!
Адзін кажа: «Трэба б зласаваць хоць мёду».
А тут на іх коні пшчолы як сунуцца, —
Ледва паўсядалі, каб назад вярнуцца!
Хцівец зноў уцёкі. Пад вёскай, за гоні,
Чуе — забубнела і зноў хтосьці гоне!
То гналіся туркі. Так як падчас бітвы:
Палашы крывыя, вострыя, як брытвы,
У зубах кінжалы, голавы абрыты,
Бровы так, як вусы, а твары сярдзіты!..
Хцівец кінуў камень, а гдзе ён каціўся,
Там ручай глыбокі, шырокі зрабіўся;
На ручаю човен і буч [42] Буч — прылада для лоўлі рыбы.
на дне рэчкі,
Поўны карасямі. Туркі, як авечкі,
Саўсім не пазналі, што то перакінуў
Хцівец сябе ў човен! І цяпер не згінуў.
Туркі завярнулі, а хцівец уцёкі!
Ужо тут пад хатай сусед недалёкі
Як крыкне на хціўца: «Пачакай ты, скнэра!
Падзелімся скарбам! А, які нявера!»
Вытрымаў і гэта і не аглядаўся,
Стануў на парозе, за закрутку ўзяўся,
Аж тут сам з сабою узяў мех прадраўся;
Як сыпнуць дукаты, дык аж загрымела!
Не вытрымаў хцівец, у вачах сцямнела…
Аглянуўся, відзе — ажно чорт смяецца,
Крыўляе, рагоча, за бокі бярэцца!
Тут абамлеў хцівец, як сноп, паваліўся,
На раніцы толькі з расой прабудзіўся
І наперш заглянуў — скарб яго ці цэлы?
Зірк! і губы развесіў, і стаіць здурнелы:
У мяху ўсё трэскі, а грошы не стала.
А душа за чары навекі прапала!
З папараці кветку хцівец гдзесьці страціў,
Памаркі [43] Памаркі — мары, надзеі, спадзяванні.
забіла і не разбагацеў!
Цяпер не то дзесяць, трох не пераліча,
Не хціўцам, а дурнем кожны яго кліча.
Вот хцівасць на грошы давяла да згубы:
Няма ў свеце лепей, як свой грошык любы.
А то, як каторы чалавек харошы,
У добрым здароўі век зжыве без грошы!
Интервал:
Закладка:
Похожие книги на «Творы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.