Наталья Арсеньева - Пад сінім небам

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталья Арсеньева - Пад сінім небам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1927, Издательство: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад сінім небам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад сінім небам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад сінім небам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад сінім небам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скуль усё, хто стварыў нашу долю,
I каму нам маліцца уноч?
Ды й ці трэба маліцца? — Бяз волі
Не здабудзецца шчасьце ніколі:
Будзеш плакаць, як вецер у полі,
Грудзі рваць будзе сум без патолі, —
Й без адказу адыдзеш ты проч!

На матыў хаўтурнага маршу

Гукі ўрачыстага маршу хаўтурнага
ціха ў паветры імглістым плывуць.
Сэрцы ад сьвету няветлага, хмурнага
ў сьвет неспазнаны, таёмны вядуць.
Гукі трымцяць, наплываюць, зьліваюцца,
плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца.
Зь імі — і сэрца дрыжыць:
досі ўжо, досі ўжо жыць!
Што нам з жыцьця недарэчнага, сумнага,
зь лішняга дня, што, як рэшта, ня згас?
Ляж адпачні, дзіцянё неразумнае,
з доляй змагацца ня моц і ня час.
Гукі хаўтурнага маршу зь ёй, доляю,
добрай, благою — ня хочуць гуляць.
Чуеш? Ціхой заліваюць патоляю
сэрца, і восень, і жальбы гальля…
Досі ўсьцяж шчасьця шукаць па аселіцах,
шчасьце ж людское, як казкі, — мана.
Ледзьве, бадзяжнае, недзе аселіцца, —
нехта парупіцца ўраз адагнаць…
Досі ж… А гукі трымцяць, разьліваюцца,
плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца…
Зь імі і восень дрыжыць:
досі ўжо, досі ўжо жыць…
Што ў той нязнанай краіне за хмарамі
можа сыноў чалавечых зьлякаць?
Мала іх пошасьці, войны з пажарамі
білі, аж сьлёзы плылі, як рака?
Там жа — ні сьлёзаў няма, ні гарачага
болю, калі — няма як памагчы.
Там, як калісьці гадамі дзіцячымі,
возьмуцца сны нашы душы лячыць.
Чуеш… як пошчакі маршу хаўтурнага
ціха ў паветры імглістым плывуць?
Сэрцы ад сьвету няветлага, хмурнага
недзе ў нязнаную далеч вядуць?
Гукі трымцяць, наплываюць, зьліваюцца,
плачуць, растуць, ад зямлі адрываюцца…
Зь імі і сэрца дрыжыць:
досі ўжо, досі ўжо жыць!

Ты спытайся

Толькі ў час, калі сьмерць твая прыйдзе і ўстане,
Калі холад пачуеш адвечны ў душы, —
Зразумееш жыцьцёвае шчасьце… Скажы,
Ці шкада табе жыцьця, што ў сэрца загляне
З ласкай шчырай апошні ўжо раз?
Пачакай… Яшчэ маеш ты час…

Пачакай… Ці ты жыў і змагаўся зь бядою,
Каб загінуць, прапасьць, ня прыйсьці на зямлю,
Ня зірнуць, што зрабілі з старонкай тваёю,
Ці разьвеяла, родная, гора-нуду

Між палёў, між людзёў хоць на час?..
Ты спытайся… пакуль не загас…

Ты спытайся, што там, дзе багаты і бедны
Маюць роўную долю і роўны спакой,
Дзе шчасьлівых няма, дзе няма горкіх, бледных,
Тых, што змучаны вечнай жыцьцёвай тугой.

Ты спытайся… ў апошні ўжо раз
Дасьць жыцьцё табе, пэўна, адказ…

Ты спытайся, ці ёсьць што ў блакіту бяздонным,
Чым там душы жывуць і шукаюць чаго?
Бо калі ўсе там роўны, ў тым царстве бяссонным, —
— Там няма і змаганьня, навошта яно?

Там ні злобы няма, ні пытаньняў гарачых,
Там і мэты няма, там — нічога няма!
Як жыве там душа адыйшоўшых і сьпячых
У халоднай зямлі, ў змроку цішы і сна…

Як там жыць, чым там жыць?.. Там і сэрца ня б’ецца,
Ня сьціскаецца сумам прыемным яно.
Там — шырокай крыніцаю гора ня льлецца,
Не гарыць там і дзіўнага шчасьця сьвятло…

Ты спытайся, ў чым шчасьце там душы знаходзяць,
I ці ёсьць яно, шчасьце, ці гэта мана?
Мо’ дарма нас жыцьцё снамі вечнымі зводзіць,
Сьмерць… ці дасьць табе долю і шчасьце яна?

Ты спытайся… пачуеш адказ,
Бо ў апошні пытаешся раз…

Пытаньне

Даль, нябёсаў туманная даль
тае, гасьне над ліпаў калёнамі,
што усталі суценьмі зялёнымі
паміж доляй ды много, на жаль,
і зьвіняць пад дажджом, як крышталь.

Цішыня… цішыня над старонкаю.
Ў срэбнай золкасьці травы дрыжаць.
Нат жаўронак ізь песьняю звонкаю
ў гэткі дзень не ўзьляціць — сенажаць
срэбрам гукаў зь нябёс бласлаўляць,
ані з зоркай рамонкавай тонкаю
летні вецер ня прыйдзе гуляць…

Божа! Дні мае, хіба што шчасныя,
ціха сходзяць, сплываюць удаль,
па сабе пакідаючы жаль,
па мінулым — тугу перадчасную,
што зьвініць, быццам кропляў крышталь.
I пытаюся з болем міжвольным я:
што ж ты робіш з душою, з сабой,
як праходзіш жыцьця пуціной,
што ты робіш із воляю вольнаю,
бо мінуць — і ня вернеш, на жаль.

Бесканечнае

Насьлядаваньне

Калі ў першы я раз абыйшоў гэты край,
Вечна жыці прыстаўшы, магілай забыты,
Я убачыў тут горад, прыгожы, як рай,
Ўвесь зімовымі косамі сонца абліты,
Быццам срэбнаю рызай акрыты сьнягамі,
З сваёй верай, законам, з сваімі багамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад сінім небам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад сінім небам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад сінім небам»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад сінім небам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x