• Пожаловаться

Наталья Арсеньева: Пад сінім небам

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталья Арсеньева: Пад сінім небам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 1927, категория: Поэзия / lyrics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталья Арсеньева Пад сінім небам

Пад сінім небам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад сінім небам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Наталья Арсеньева: другие книги автора


Кто написал Пад сінім небам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пад сінім небам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад сінім небам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ночкай месяц варожа так прынадна, прыгожа…
Гэй, паслухаеш, можа, кінеш жыцьце, нябожа?
Не, ня йдзе чалавек…

Не, ня йдзе, хоць паволі сэрцам рвецца да волі,
штодня нудзіцца болей — і жыве мімаволі,
несьвядома амаль,

Хоць да самага раньня лёс ягоны — змаганьне,
сумаваньне па шчасьці ці па долю сяганьне,
неакрэсьлены жаль…

Шчасьце

Шчасьце — як сонца: маленькая хмарка
пройдзе па небе ціхім сярод дня, —
сонца ўжо сьвеціць так жутла, няярка,
момант — і сонца няма.

Шчасьце — як вішняў вясьняныя краскі:
вецер павее, заплача вясна, —
сыплюцца сьнегам на дол яны гразкі,
момант — і красак няма.

Шчасьце — як сьветлыя, ясныя мары:
рэзкае слова, заўвага адна, —
і дагараюць яны у пажары,
момант — і мараў няма.

Нядасяжнае

Мая душа ад скраю і да дна
наліта сьветлай нейкай сілай.
Мне ўсё здаецца ясным, мілым:
і неба сіняе, і хвалі тумана,
і ніў далечыня, і залатыя клёны,
і хвояў баравых убор чорна-зялёны.
Здаецца, шчасьце дзесь каля мяне, так блізка,
здаецца, я магу узяць яго рукой.
Ды не сягну… Вось так, як над ракой
схінаюцца гальлём вярбіны нізка, нізка,
а ўсё ня здолеюць напіцца тэй вады,
што надзіць іх і дні, і тыдні, і гады.

Чаму?

Чаму у сім жыцьці нямілым
Няпраўда, дзе вокам ня кінь,
Чаму адным славу і сілу
I шчасьце жыцьцё аддзяліла,
Другім — толькі гора, хоць згінь
Чаму гэта ў полі няроўна
Пад сонейкам краскі цьвітуць?
Чаму адны вабяць чароўна
Сваім хараством нявыслоўным,
Другія, схаваўшысь, растуць?
Ніхто й ня шукае іх, сьпячых
Між мяккай шаўковай травы,
Ім ласкаў шкадуе гарачых
I сонца і вецер, што плача,
Над імі ў васеньнія дні.
Чаму нават ніваў палоскі
Няроўна на сонца глядзяць?
Чаму адны ліпкі, бярозкі
Шумяць, шэлясьцяць каля вёскі,
Другія ў гушчары маўчаць?
Чаму гэта ясныя зоры
Парознаму ў небе блішчаць:
Рассыпаўшысь дзесьці ў прасторы,
Адны ткуць са срэбра вузоры,
Другія — дык ледзьве гараць?
Чаму адна песьня аб долі,
Аб шчасьці прыгожым пяець,
Другая, губляючы ў полі
Свае пералівы — ніколі
Да шчасьця душу не завець?
Чаму ёсьць няроўнае гора
На сьвеце халодным, благім?
Адно — забываецца скора,
Другое, — глухое, як мора,
Ўвесь час раніць смуткам сваім?
Чаму адны вечна працуюць,
Іх век — няпрыхільная ноч,
Другія — жыцьцё ўсё сьвяткуюць,
Іх сны і надзеі гадуюць,
А гора — хаваецца проч!
Чаму штось вялікае доля
Стварыць наказала адным,
Іх знаюць і шчасьце, і воля…
Другіх — няпрыметна ніколі.
Пакрыўджаных богам самым?
Ня ім клікаць, цёмным і кволым,
Да новага жыцьця людзёў:
Ніхто й не пачуець іх мовы,
А вецер разьвеець іх словы
Між сіняй імглы небясоў.
Чаму? Мо’ няроўна вясною
Для ўсіх зьзяе сонца зь нябес?
Мо’ толькі для моцных душою
Вясна луг акрыла травою
I сьвежай зяленінай лес?
Не, ласкі свае падзяліла
Нам сонейка роўна… Усё
Праменьнямі густа пакрыла
І толькі у сьвеце нямілым —
Няпраўда, і зьдзекі, і зло…

Калі людзі пакрыўдзяць цябе…

Калі людзі пакрыўдзяць цябе,
калі хочацца плакаць, маліцца, —
ты ідзі вузкай сьцежкай у лес,
там так лёгка на крыўды забыцца!
Быццам прыйдзеш ты ў хорам дзіўны,
дзе няма ані сьлёз, ні маны,
дзе пачуеш у шэптах лісьця:
«Ты даруй неразумным, як я…»
I адыдзе туга, шугане
ў вышыню, бы ўстрывожаны рой.
Зразумееш, што ўсё праміне
у жыцьці, нават гора зь бядой…

*** Выйдзі ўночы у чыстае поле…

Выйдзі ўночы у чыстае поле
I зьлічы ў небе сьвечачкі зор…
Не зьлічыць іх ніколі, ніколі,
Бо ўсё болей іх знойдзеш і болей,
Асыпаючых з Божае волі
Неабсяжны нябесны прастор.

Выйдзі ўраньні на бераг лясісты
Адбіваючых сонца вазёр,
I знайдзі у іх хвалях празрыстых
Хмарак будучых пыл сэрабрысты
Ці жамчуг дробных кропляў расістых,
Іх — ня знойдзеш у хвалях вазёр…

Выйдзі ўдзень ты у гай нерухомы
I услухайся ў шэпты галін.
Сум пачуеш у ім ты знаёмы.
Дык скажы, чаму гай той зялёны
Такі сумны, лістоў жа мільёны
Плачуць, плачуць усе, як адзін?

Выйдзі ўвечары к ніве нясьпелай
I зірні на чырвоны заход.
I душой папрабуй ты збалелай
Разгадаць, скуль той ветрык нясьмелы,
Нівы, неба, дым хмарачак белы,
Тыя самыя з года у год.

Скуль усё: ўночы смутныя зоры,
Ўраньні золата сонцавых кос,
Ўдзень ціхія лясоў разгаворы,
На заходзе — хмар яркае мора,
А ў душы вечна дзіўнае гора,
Горкі смутак нявылітых сьлёз?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад сінім небам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад сінім небам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад сінім небам»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад сінім небам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.