• Пожаловаться

Наталья Арсеньева: Пад сінім небам

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталья Арсеньева: Пад сінім небам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 1927, категория: Поэзия / lyrics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталья Арсеньева Пад сінім небам

Пад сінім небам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад сінім небам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Наталья Арсеньева: другие книги автора


Кто написал Пад сінім небам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пад сінім небам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад сінім небам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Завець мяне сьветлае сонца,
Я ласкам яго аддаюсь.
Хацела-б на сонца глядзець я
Гадзіны, гады, і сталецьці,
Хачу — ды асьлепнуць баюсь.

Ня нам яго, яснае, бачыць,
Ня нам яго ласкі пазнаць:
Магутным арлом яно сьвеціць
I іх толькі ў небе прымеціць,
А нам — дык чаго нам жадаць?

Для нас ўся зямля зь яе крыўдай
I сумныя далі палёў,
I песьні жальбы і пакуты,
I жыцьця туга і атрута,
І шчасьця нядоўгае сноў!

*** Сьветлы дзень дагараець над сумнай зямлёю…

Сьветлы дзень дагарае над сумнай зямлёю…
Ліпаў лісьцейка фарбай гарыць залатою,
сад пажоўклы цямнее, маўчыць.

Каля яблынак сьцені кладуцца густыя,
пацямнелі ігрушы й кляны маладыя,
зараз ясны заход дагарыць.

Аджываюць нячутна жаданьні
ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня.

Я хачу на часінку забыцца аб горы
і глядзець, як у рожавым захаду моры
сонца косы бярэцца тапіць.

Я памерці хачу вось такою парою,
хваляй сонца залітая ўся залатою,
больш каб слова ня чуць: «Пацярпі!»

Аджываюць нячутна жаданьні
ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня.

Я хачу ў гэты момант пазнаць сваю долю,
я хачу зьведаць шчасьце, хачу я на волю,
ў далі родных, шырокіх палёў!

Я хачу, я хачу… Ды няма ў мяне сілы,
каб ня думаць аб тым непрыхільным, нямілым,
сумным часе апошніх гадоў!

Аджываюць нячутна жаданьні
ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня.

Сад маўчыць… Не пяе, як раней, як вясною,
аб тым шчасьці, жыло што калісьці са мною,
сад маўклівы і цёмны стаіць.

Каля яблынак сьцені кладуцца густыя,
пацямнелі ігрушы й кляны маладыя,
зараз ясны заход дагарыць.

Засынаюць нячутна жаданьні
ў гэты час, час маўклівы зьмярканьня.

Люблю я сонца залатое

Люблю я сонца залатое,
люблю прыгожаю вясной,
калі ўсё новае, сьвятое
сьмяецца радасна са мной.

Люблю нябёс вясьняных ласкі,
цалункі цёплых ясных кос,
што песьцяць дрэвы без падказкі,
што грэюць лісьцейка бяроз.

Аджыў наш сад. Да сонца дрэвы
галінкі цягнуць, бы ў паўсьне.
Направа сіні сьцень, налева —
усё ўсьміхаецца вясьне!

Цьвіце чарэмха і чарэшня,
паненкай яблынька стаіць,
зь ёй ветрык песьціцца, і песьня
сьвятлу, вясьне ўвушшу зьвініць!

Вясна, вясна, дачка лятункаў,
нясі ж сьвятло, нясі жыцьцё,
нясі атруту пацалункаў,
красуй, вясна, кахай усё!

Любі, тулі, сагрэй каханьнем,
жыцьцё зямлі, жыцьцё людзей!
Табе адкажа сад пяяньнем,
Дый сэрцу будзе весялей.

Цалуй лясы, ідзі гуляці
ў палі, ў лясы пагодным днём.
Кахай, кахай зямліцу-маці,
палі яе, палі агнём!

Вясною

Ізноў вясна… Блакіту зьзяньне,
I сонца ласкі, й фарбы раньня,
I ветру ў вочы пацалункі,
I чар увесь зямлі-пястункі,
Што, прабуджаючысь паволі,
Яшчэ праз сон сьмяецца ў полі,
Сьмяецца ў мглістых пералесках,
У сініх зорачках-пралесках,
Сьмяецца ў месьце нават чорным,
Сьмяецца сьмехам ясным, зорным, —
Усё, усё даўно знаёма,
Ўсё перажыта мною дома…
Але душа дрыжыць, вітае
Вясну, што вечна парывае.
Вясну, што будзіць сны, жаданьні,
Няясны сум — натхненьня раньне,
Што нават тутка, у чужыне,
Прамень ясьнейшы ў сэрца кіне.

*** Калі у сэрцы сум ціхі ўсплывае…

Калі у сэрцы сум ціхі ўсплывае
І хочацца маўчаць, —
Здаецца, цішыня душы тады спрыяе,
Лагодны сонца бліск, што ў хмарах дагарае,
Палі, што сьняць…

Калі душа баліць, гарыць і несьвядома
К няведамаму йдзе, —
Тады ціхая ноч паволі, пакрыёма
Зыходзіць на зямлю і зораў міліёны
З сабой вядзе…

Калі душу сьвятло і радасьць агартаюць
I хочацца пяяць, —
Ўзыходзіць сонейка і мглы начныя таюць,
Правідную расу жыта ў палёх страсаюць
I жаўранкі зьвіняць…

Калі-ж ня хочацца ні плакаць, ні маліцца,
Забыць усё, —
Гарачы поўдзень-жар над нівамі кладзецца,
Ў бары і у палёх нішто не зварухнецца,
Сном робіцца жыцьцё.

Шэпты ночы

Што сумна шэпчуць мне тыя ночы,
калі на краскі кладуцца росы,
губляе месяц між цемры косы,
як быццам срэбрам праліцца хоча…

Калі з душою душа гавора
аб вечных болях, аб вечных муках
і пад цяжарам бязьмерным гора
губляе голас у ночных гуках,
калі здаецца, вось-вось уцяміш,
пазнаеш тайны жыцьця і Бога
і пойдзеш новаю дарогай;
калі ўжо золак далечы пляміць,
а сэрца плача і сьмерць прароча…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад сінім небам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад сінім небам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад сінім небам»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад сінім небам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.