Наталья Арсеньева - Пад сінім небам

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталья Арсеньева - Пад сінім небам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1927, Издательство: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад сінім небам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад сінім небам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад сінім небам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад сінім небам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што сумна шэпчуць мне тыя ночы?

У сэрцы няма болей песьняў вясьне

Мінулі дзянёчкі той раньняй вясны,
Калі яшчэ сьнілісь зімовыя сны,
А неба ўжо дыхала ласкай,
I пахпа ў паветры нязнанай вясной,
І сонца сьмяялась нябеснай вышой,
І ўсё нам здавалася казкай…

Асталіся толькі жаданьні і сны,
Мінулі дзянёчкі той раньняй вясны.

Сіней стала неба. Пралескі цьвітуць,
У сэрцы і думкі й пытаньні ўстаюць,
Настала вясеньняе сьвята,
Прыгожае сьвята сапраўднай вясны,
Сапраўдныя сьветла-вясеньнія дні,
Ды шчасьце кудысьці узята.

У сэрцы і думкі й пытаньні ўстаюць,
Сіней стала неба… Пралескі цьвітуць.

Ясьней стала сонца. Ўсё верыць, жыве, —
А ў сэрцы няма болей песьняў вясьне.
Нядаўна ў ёй дзіўна парывы расьлі,
Хацелася верыць, кудысьці ісьці,
Настрой той прапаў, абарваўся…

У сэрцы няма болей песьняў вясьне.
Ясьней стала неба, ўсё верыць, жыве…

*** Недаверчыва ноч падыходзіць…

Недаверчыва ноч падыходзіць,
Штосьці слухае… дух пераводзіць…
Цішыня… цішыня… цішыня…
Лёгкай мглой абвязаліся вулкі,
Гоман места вялікі і гулкі, —
Зьнік з апошнімі косамі дня.
У небе зоры сьмяюцца празь сьлёзы,
I хоць ліпы дрыжаць на марозы,
А сьмяюцца чагось і яны…
Дык няўжо-ж нас жыцьцё так зваліла,
Што ня знойдзем хаценьня і сілы
Усьмяхнуцца празь сьлёзы і мы?..

Восень

Хай жаўцее, сьціхае сад з кажнай гадзінай,
сонца косы гарачыя ўсюды ня сее,
хай гарыць, як агонь, ліст чырвонай асіны,
хай апошнія кветкі у садзе жаўцеюць, —
будзем чакаць вясны!

Хай паўзуць над зямлёю калматыя хмары,
хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае,
не агорнуць нас восені горкія мары,
кажны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, —
будзем чакаць вясны!

Хай у душах надзея на долю канае,
зло мінецца, бы летнім дзяньком навальніца,
прыйдзе час — сонца ў сініх нябёсах зазьзяе,
закрасуе вясновай красою зямліца, —
будзем чакаць вясны!

Увечары

Смутак няясны зышоў на душу…
Кленчыць, маліцца?
Чаго я хачу?
Лёгкія хмары плывуць спакваля,
мглою чырвоны ўбіраючы шлях…
Гукі і гоман нясуцца здалёк,
быццам хто гора задзержаць ня ўзмог
і закрычэў, застагнаў на ўвесь сьвет…

Не, гэта места шуміць так… і сьлед
гукі глухія кладуць на душу.
Сонца заходзіць…
Чаго я хачу?

Хочацца любасьці нечай да мукі,
хочацца сьціснуць халодныя рукі,
хочацца кінуць усё і пайсьці,
думкі разьвеяць мне хочацца…
ці
ўзяць і заплакаць, каб сьцішыць душу.
Цемра надходзіць… Чаго ж я хачу?

Можа, хачу я таго, што ўжо маю,
можа, хачу недасяжнага раю?
Не, не зямных я хацела б уцех,
радасьцяў дробных празь сьлёзы і сьмех…
Я… я б раззорыць хацела душу.

Цемра надходзіць… Чаго я хачу?

*** Я ішла… Нада мной разгараўся вузор…

Я ішла… Нада мной разгараўся узор
Сьветлых, сумных жамчужынак-зор.
I хоць неба паволі рабілась цямней, —
Зоркі зьзялі ярчэй і ярчэй…
Вось сарвалась адна, паляцела стралой
I загасла, зацягнена мглой…
I хоць яркай яна, гэта зорка, была,
Не прымеціць, што зьнікла яна…

Я ішла… Прад вачмі рад таполяў цямнеў
I аб нечым таемным шумеў…
I хоць слоў я пачуць, зразумець не магла,
Іх душа зразумела мая.
Раптам вецер шугнуў угары галіны,
Чорны цень перабег па зямлі.
I хоць вецер той зараз далей паляцеў,
Доўга ліст на таполях дрыжэў.

Я ішла… Ціхі месяц глядзеў з вышыны,
Рассыпаючы ласкі і сны.
I хоць прыкра ў той вечар балела душа,
Я глядзела у неба і йшла…
Ціша, неба і зоры, і сад у паўцьме, —
Ўсё вітала ласкава мяне.
Й хоць балюча ў той вечар на сэрцы было,
Іх таксама вітала яно…

Уначы

Ноч спакоем чаравала,
сьцені ціхія сплятала
у бярозах, апавітых
срэбнай, сьнежнаю імглой.

Зьнекуль думак, сноў забытых,
іх, штодзёньнем скутых, зьбітых,
нечаканы выплыў рой…

Аджылі ўспаміны, здані
дзён калішніх, сны, жаданьні,
неба весьняга павець…

Захацелася уночы
ў змрок зімовы не глядзець,
а, спусьціўшы твар і вочы,
не любіць і не цярпець.

У клясе

Шумна у клясе, шумна і нудна,
Сьцены шырокія душаць мяне.
Словы вучыцеля ціха, марудна
Льюцца, іх слухаць ня хочацца мне.
Там, ля дзьвярэй, так вясёла сьмяюцца,
Тыя — чытаюць, другія — крычаць,
Я… я гляджу на праменьні, што йрвуцца
Ў цёмную клясу і у шыбах гараць.
А з-за вакна мне шапочуць таполі,
Неба сінее, прыветная даль,
Даль, што ня зьведаць яе нам ніколі,
Сьветла-празрыстая, быццам крышталь,
Дыхае сьвежасцяй сад пажаўцелы,
Ў залі «Адвеку мы спалі» пяюць…
Нудна сядзець мне у клясе дзень цэлы,
Як цераз вокны нячутна, нясьмела
Восені гукі плывуць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад сінім небам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад сінім небам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад сінім небам»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад сінім небам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x