Недарэчнасьці бляклых часоў
Змые пена варожай крыві,
Слава нашых сталёвых шыхтоў
Разьнясецца па роднай зямлі.
Будзе раніца – Сонечны Райх
Прамяні над краінай рассыпле свае.
Прысьпела пара й Ярылавы Сьцяг
Выпаліць ваш сыты дзень.
Бляск драпежны халодных клінкоў
Асьвеціць нам мэту ўначы.
Успароўшы чэравы халуёў
Мы сьвіньням аддамо рэшты іх трыбухі!
Годзе енкаць, дрыжэць, хістацца там! –
Шляхам да Велічы ў тысячы год
Мы пракрочым паходным маршам
Скрозь павуціньне зорных дарог!!!
* * *
Я пакланюся чарадзейнаму Агню:
Хай рады дасьць – хай зьдзейсьніць мае мары!
Я адплачý – нібы дажджом із хмараў,
Крывёю зь венаў вымыю зямлю –
Я стануся найяраснай ахвярай!
Хай вынішчыць дазваньня твае сны,
Маім драпежнікам дзе не хапіла месца.
Хай цябе ўздыме сонцавай нявестай
Па-над харугвамі драбаў лясных,
Якім бінты з праменьняў табе несьці.
Хай кожнага, хто спатоліў прагу твайго цела
Звычайна, абы-як – не па-крывіцку,
Ён зробіць попелам. Няхай усе малітвы,
Якія ведала ты альбо ведаць мела,
Патонуць у шалёнасьці паганскіх рытмаў.
Гарэць, блажыць, зьвівацца у адно
І ахапіць Сусьвет, абпальваючы сузор’і,
За межы рацыі, каб пачувацца вольнымі
Ад тла намоваў, уласьцівых сьвятаром,
Пра Бога – бацьку сьціплым і пакорным –
Хай дапаможа. Хай супольны дух,
Вырак жыцьця й двох сэрцаў сугалосьсе
Будуць ім доказам – няўхільна пачалося
Злучэньне нашых істаў, вуснаў, рук,
Бы неба ночы яскай занялося.
Хай вынішчае здраніцкі сумлеў –
Прайдзецца рэштамі разваг ды йрване вонкі –
Вусьцішны, жары, хіжы, гонкі!
Аддана вабы высьвяціць твае
Павэдлуг пракаветна-таямнічай завядзёнкі...
Усе пазыкі валадарнаму Агню
Сплачу да кроплі не дзеля чароднай кары –
За варажбу, за плён цудоўных чараў,
Бо сваёй кожнай рысаю
Ты вартая патрабаваць любых ахвяраў!
ПРАДВЕСЬНЕ
Прадвесьне.
За месяцам месяцам
Струменяцца па прашпэкце –
Пара!
На срэбнай карэце
Праехаць
Па восеньскім сьмецьці
Пасьпела
Нявестай
Зіма,
Аздобіўшы сьнегам
Паўсьвета
Паўгода назад.
* * *
Расчыніцца бяздонная зямля,
Марш разьвітальны
па труне сыграюць камякамі,
Разьвернуцца ды пойдуць да стала –
Забыцца, як заўсёды забывалі.
Разважлівы мысьляр пасьля
Прамовіць слушна, распалёны хмелям:
– Ён не спазнаў сапраўднага сьвятла,
Увязьніўшыся ў змроку кельлі
Ахвяраў, высілкаў дзеля спрэчных ідэй,
І па сябе нічога не пакінуў,
Таму ня дзіва, што быльнёгам зарасьце
Да непрыкметнага крыжа
на могілках сьцяжына...
Ты ўжо ня ўздымесься ім адказаць,
Якім спакойным у няпамяці краіну
Сыходзіў, бо калі не збудаваць,
Пакласьці здолеў свае важкія цагліны
У мур Айчыны. Так, ня пылныя тамы,
Скуль цісканьнем
літары ймёнаў залацяцца,
Ідучым сьледам завяшчалі вы
Прылады мулярское працы.
Каб уваскрошаньнем
зацертых небыцьцём,
Ушанаваньнем незьлічоных невядомых,
Паўстаў адноўлены Наш Беларускі Дом,
Дзе хопіць месца й кельме, й тому.
Наш Дом трываласьцю
ды гожсцвам сьцен
Ня горшы паміж іншымі дамамі,
Дом Несьмяротных, бо кажны камень
Распавядзе, чыімі кладзены рукамі.
* * *
Ў разводзьдзі электрычнасьці зьнікае места;
І зроблены чарговы крок да маючай вясны,
І чутны рыпат камашоў,
і цемра валадарыць уваскрэсла,
Замёўшы міт пра недасяжнасьць цішыні.
Яна бязголасна мілуецца сабою,
Ды толькі, мроямі не даючы забыцца,
Сон разьдзіраюць ўшчэнт
ліхтарні «дальнабояў»
І прэч нясуць яго на землі чужаніцаў...
ЗАДУШАНАЯ СПРОБА
Золак
Прагна зглынуў туманоў,
Да рэшты змасоліў косьці бяроз,
Новы дзень
Сьляпым шчанюком
Непрыкметна падрос.
А колькі яшчэ будуць помніцца
Асуджаная,
Злосная ноч
Ды гэтак сьмешна,
Ганебна проданы
Скагаталы танкамі ўсход?!
Горад,
Прашпэктамі перацягнуты,
Нібы
Рэмянямі жаўнер,
Пустымі вачніцамі абыякава пяліўся
На прылюдны расстрэл.
Вольнаму – воля,
Зямля – нескароным.
Узьнятыя рукі – таксама ня нам!
Крыйце!
Крыйце сьвінцом і праклёнамі
Сонца.
Што сьцякае са штых-нажа!!!
Шэрай
Плавіцца пад чорным ботам.
Сьвежай барваю
Шыкуе асвальт.
Давайце глядзець –
Ужо можна –
І біць за пераможцаў крышталь...
* * *
Я кахаю ў ейных вачох
Далягляды сталічных прашпэктаў,
Читать дальше