Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А генерал напоў з усмешкай, паўузрушан,
Сказаў: «Адмовіцца ад дару буду змушан,
Бо ты, аддаўшы жонку мне сваю і сына,
На старасць будзеш і ўдаўцом і сірацінай!
Якая ж плата дар твой можа ўзнагародзіць,
І што тваё ўдаўство, сіроцтва асалодзіць?»
«Ці ж я Цыбульскі,— Ключнік скрыўдзіўся не ў жарты, —
Які прайграў салдатам рускім жонку ў карты [65] Вядомая ў Літве жаллівая песня пра паню Цыбульскую, якую муж прайграў у карты маскалям. ,
Як песню ў нас пяюць? Я задаволен гэтым,
Што мой Сцізорык ’шчэ заззяе перад светам
У гэткіх вось руках. Ды толькі, генерале,
Глядзіце, каб тасьму далёка распускалі,
Бо доўгі ён. Ад левага бярыце вуха
Аберуч, дык з пляча разрэжаце да бруха».

Узяў Сцізорык генерал, ды ля папругі
Насіць не мог, у воз яго схавалі слугі.
Што сталася з ім потым, розна гаварылі,
Але ніхто не ведае да гэтай хвілі.

Дамброўскі мовіў Мацьку: «Дружа, я ў здзіўленні,
Няўжо не рад ты нашаму сюды з’яўленню?
Маўчыш скваснелы! Як табе не скача сэрца
Ад тых арлоў на сцягах? Трубы на паверцы
Табе над вухам слаўны марш Касцюшкаў граюць!
Мацей, ты не такі, як аб табе тут баюць.
Я думаў, што калі ты на каня не ўскочыш,
То хоць з усімі намі піць, гуляць захочаш!
За кесара падымеш тост і за надзеі!»

«Га! — адказаў Мацей, — я бачу ўсе падзеі!
Ды разам двух арлоў ніхто не зможа згнездзіць!
А ласка пана на кані пярэстым ездзіць!
Напалеон — герой, ніхто таго не скрые!
Але Пуласкія, мае сябры старыя,
Казалі, паглядаючы на Дымур’ера,
Што нам трэ’ польскага героя-кавалера,
Не італьянца, не француза, але Пяста —
Юзэфа, Яна ці Мацея — вось і баста.
Тут, кажуць, войска польскае, ды фізільеры,
Сапёры, гранадзеры і кананіеры!
Нямецкіх назваў больш у гэтай зграі,
Чым нашых польскіх! Хто іх распазнае!
I, пэўне, ў вас татараў ці мо туркаў многа,
Схізматыкаў, што ў іх ні веры, ані бога:
Сам бачыў — на жанчын у вёсках нападаюць,
Касцёлы грабяць, падарожных абдзіраюць!
Яны ў Маскву ідуць! Далёкая дарога!
І калі толькі кесар выбраўся без Бога!..
Я чуў, што ён ужо духоўнымі пракляты.
А гэта ёсць…» Мацей спыніў тут сказ пачаты,
Хлеб памачыў у боршч і стаў жаваць без слова.

І Падкамораму не ўсмак была прамова,
І моладзь загула. Суддзя ўмяшаўся ў свары
Аб’явай пра З’яўленне ў залі трэцяй пары.

Быў гэта Рэент, рэентам ізноў назваўся.
Ніхто яго пазнаць не мог — ён апранаўся
Заўжды па-польску, а цяпер праз Талімэну
Зрабіць быў змушаны ў адзежы перамену
І апрануцца па-французску адмыслова [66] Мода насіць французскае ўбранне панавала на правінцыі ад 1800 да 1812 года. Моладзь большасцю мяняла стыль вопраткі перад шлюбам, па жаданню нявест. .
Відаць, што фрак адняў яму душы палову:
Ідзе, як кій глынуўшы, проста, нерухава,
Як жораў, і ні ўлева не зірне, ні ўправа.
Хоць твар спакойны, ды на ім відочны мукі:
Не знае, як зрабіць паклон, куды дзець рукі.
Ён жэсты так любіў — за пояс рукі ўсаджваў,
А пояса няма — дык вось жывот пагладжваў.
Памылку згледзеўшы, сумеўся небарака
І ўсунуў дзве рукі ў адну кішэню фрака.
Ідзе між кпін наўкольных, рад бы быў схавацца,
Ды змушан як злачынства нейкага стыдацца.
Аж здрыгануўся, Мацька згледзеўшы у залі.

А Мацек з Рэентам заўсёды сябравалі.
Цяпер на Рэента стары так глянуў злосна,
Што той спалохаўся, яму ўміг стала млосна,
І ад няёмкасці руку ўзняў зашпіліцца.
Дабрынскі ж толькі двойчы вымавіў: «Дурніца!»
І так абурыўся за гэткае убранне,
Што з-за стала падняўся і без развітання
Сеў на каня крадком і выпхнуўся дахаты.

Тым часам Талімэна свой убор багаты
І прыгажосць паказваць цешыцца з нагоды,
Бо ўсё на ёй сягоння найсвяжэйшай моды.
Ў якой была сукенцы, галаўным уборы,
Дарма пісаць пяром, дарма ўсе абгаворы,
Мо пэндзаль паказаў бы цюлі і птыфэні,
Бландзіны, кашаміры, перлы і каменні,
Ружовасць твару, вока ўзбліскі, броваў цені.
Пазнаў яе і Граф, дык бледны ад знявагі,
Ускочыў з-за стала, шукаў ля боку шпагі:
«I гэта ты! — ускрыкнуў. — Ці тут злыя мары?
Ты на маіх вачах ідзеш з другім у пары?
Ілжывая, куды цябе нявернасць кліча?
I не схаваеш зараз пад зямлю аблічча?
Дык гэтак помніш тое, ў чым ты мне клялася?
Пашто ж мне стужка гэта вось твая здалася?
Бяда таму, хто так мяне зняважыў груба!
Праз труп мой хіба пойдзе ён з табой да шлюба!»

Усталі госці, Рэент страшна ўсхваляваўся,
Тут Падкаморы ворагаў змірыць стараўся.
А Талімэна, Графа клікнуўшы ў старонку:
«Яшчэ, — шапнула, — ён не ўзяў мяне за жонку.
Калі ты пратэстуеш, дык у чым тут гора?
Скажы мне толькі зараз проста, цвёрда, скора:
Ці ўсё кахаеш, ці ў пачуццях не змяніўся
І ці са мною зараз ты б тут ажаніўся,
Сягоння, зараз? Хочаш, Рэента пакіну!»
Граф адказаў: «I зразумей ты тут жанчыну!
Ты гэткаю была ў пачуццях паэтычнай,
А зараз сталася бясконца празаічнай.
І што ў вас за жаніцьбы? Хіба дзеля мукі,
Бо не кранаюць душ, а толькі вяжуць рукі.
Павер, прызнанні ёсць без лішніх слоў, без ласкі
І без абавязацельстваў ёсць абавязкі!
Два сэрцы закаханыя на’т і здалёку
З сабой вядуць размову, быццам зоркі ў змроку.
Хто знае! Можа ад таго зямля ад сонца
Імкнецца і так міла месяцу бясконца,
Што бачаць век сябе, бягуць к сабе заўсёды,
Ды збліжыцца з сабой няма у іх нагоды!»
«Даволі гэтага, — спыніла, — не планета
Я, з ласкі Божай, пане Графе, а кабета.
Даволі плесці тут ні тое ані сёе.
Прасцерагаю, піснеш слоўца хоць малое,
Каб шлюб сарваць, дык так, як Бог святы мне мілы,
Я скочу з кіпцюрамі ў твар і з цэлай сілы…»
«Не буду, — Граф сказаў,— разбурваць шчасце пані».
І сумны позірк адвярнуў без хвалявання.
Пасля, как пакараць няверную каханку,
Звярнуў сваю ўсю ўвагу на Падкамаранку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x