Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць цар, а будзе зноў кароль, сенат з пасламі,
Дык справы важныя, вы ведаеце самі,
Рашаюцца ў Варшаве, а не у Дабрыне,
І акты пішуцца па гэтай жа прычыне
На пергаменце, а не крэйдай на цагліне.
Не нам жа акты тут складаць. Пісцоў мы маем
Каронных і Літоўскіх, дык старым звычаем,
Мой доўг — Сцізорыкам змагацца!» «I Крапілам
Махаць», — дадаў Крапіцель. «I выколваць Шылам!» —
Шыдэлка Бартак крыкнуў, выхапіўшы шпагу.
«З вас кожны, — мовіў Ключнік, — можа даць прысягу,
Што Робак гаварыў: пакуль спакойна ў свеце,
Падмесці трэба дом і выкінуць вон смецце.
А ведаеце вы, тым смеццем хто ў павеце?
Ці добра зразумелі? Хто забіў у здрадзе
Найлепшага з палякаў? Хто ўвесь час у звадзе
Гарэшкамі? Астаткі вырваць хто маніцца?
Хто рабаўнік? Ці ж трэба вам казаць?» «Сапліца, —
Тут Конаўка сказаў. — Ён лотра!» «I душыцель!» —
Падтакнуў Брьггва. «Дык крапіць!» — гукнуў Хрысціцель.
«Павесіць! — крыкнуў Бухман. — А чаго вазіцца?»
«Гайда! — падняўся крык, — гайда граміць Сапліцу!»

А Прус прамовіць за Суддзю ўсё ж меў адвагу,
Пачаў крычаць у абурэнні за знявагу:
«Паны! Браты! ай! ай! пабойцеся ж вы Бога!
Пан Ключнік! Што вы? Не звіхнуўся пан нямнога?
Ці ж тут пра гэта мова? Калі хто меў брата
Нягодніка, дык што? Цяпер яму адплата?
Якраз па-хрысціянску! Графа тут каншахты.
Падумайце! Няўжо Суддзя благі для шляхты?
Няпраўда! Далібог! Вы гэта толькі самі
Супроць яго пайшлі; ён хоча зтоды з вамі,
І свайго адступіць ды яшчэ і страты плаціць.
Што з Графам судзіцца? Дык што? У іх грошай хваціць:
Ад спрэчкі між панамі што і хто з нас траціць?
Суддзя — душыцель? Ён жа адмяніў паклоны
Зямныя пану, аб’явіў сваім прыгонным,
Што гэта грэх. Не раз ён з мужыкамі разам
За стол сядае, служыць ім дабром і радай,
Падаткі плаціць за сялян. Не то што ў Клецку,
Дзе ты, пан Бухман, гаспадарыш па-нямецку.
Ён — здраднік? Што вы? Я ж калісьці з ім вучыўся,
Ён дзіцем добрым быў і сёння не змяніўся,
Радзіму любіць і звычай стары хавае,
Маскоўскіх новых мод і блізка не пускае.
Вяртаючьгся з Прус, каб нямчыны пазбыцца,
Заходжу ў Сапліцова польскасцю абмыцца,
Бо там сапраўды нашых звычаяў сталіца!
Дальбог, Дабрынскія, я брат ваш, але знайце,
Суддзі не дам пакрыўдзіць, лепш не пачынайце.
Не так у Велькапольшчы шляхта немцаў біла:
Які быў дух і згода, проста ўспомніць міла!
І глупствамі ніхто не запыняў нарадаў».
«Не глупства тут, — ускрыкнуў Ключнік, — вешаць гадаў!»
Шум нарастаў, ды Янкель па-над грамадою,
На лаву стаўшы, белай бліснуў барадою,
Што венікам ажно да пояса звісала.
Каўпак лісіны ссунуў з галавы памалу,
А леваю рукой ярмолку ўміг паправіў.
Пасля, калі за пояс зноў руку уставіў,
Паклон даў каўпаком і распачаў прамову:

«Паны Дабрынскія, ну кіньце гэту змову.
Суддзя ні брат мне і ні сват, ну я Сапліцаў
Шаную; з імі можна жыць, ну і мірыцца.
Шаную і Дабрынскіх Барткаў і Мацеяў,
Ну як маіх суседзяў і як дабрадзеяў,
Дык так кажу: яшчэ вам можна запыніцца,
Не нападаць, бо вы ж там можаце пабіцца,
Забіць. А спраўнік? а турма? а асасоры?
А ў вёсках жа Сапліцы час ужо каторы
Стаіць гурма салдатаў. Хай асэсар свісне,
Дык батальён пяхоты мігам вас расцісне.
А што тады? Француз нам зараз не падмога,
Ну бо яму да нас далёкая дарога.
Габрэй я, мала знаю, ну але ў Бяліцы
Габрэйчыкаў я бачыў ажно з-пад граніцы.
Чуваць, француз стаіць над рэчкай Ласасною,
Вайна ж, калі і будзе, хіба аж вясною.
Ну я скажу: чакайце! Двор Суддзі Сапліцы —
Не будка крамніка, што можа ў воз змясціцца
І з’ехаць. Двор стаяў, стаяць і далей будзе.
Суддзя не арандатар, і ўсе знаюць людзі,
Што не ўцячэ, яго вы знойдзеце й налета,
Дьж кіньце лепш, і хай заціхне справа гэта,
І аб гавораным тут раджу ўсім забыцца.
I, калі ласка, ўсіх прашу паклапаціцца
Зайсці ў карчму. Сынка мне Сора нарадзіла,
Я ўсіх частую, будзе музыка на дзіва, —
Заграем на басэтлі, скрыпках і на дудзе.
І мёд стары, які пан Мацек любіць, будзе,
Ну і мазуркі; маю новыя мазуркі
І файн спяваць свае я вывучыў бахуркі».

Прамова Янкеля, якога ўсе любілі,
У сэрцы трапіла сабраным той жа хвілі,
І шум вясёлы на двары на’т разгарнуўся.
Ды тут Гервазы к Янкелю з мячом рвануўся,
Той скокнуў з лавы. Ключнік крыкнуў: «Вон, жыдзішча!
Не сунь у дзверы пальцаў! Тут табе не йгрышча!
Пан Прусак! Калі пан Суддзёваю гандлюеш
Віцінаў паркай, дык яго вось як малюеш!
Ты помніш добра і павінен нам прызнацца,
Што бацька твой сплаўляў Гарэшкавых аж дваццаць
І што нажыўся ён з усімі сваякамі.
Стуль нажываліся Дабрынскія вякамі.
Старыя могуць голасам пацвердзіць згодным,
Што Стольнік быў для шляхты проста бацькам родным.
Хто камісарыў у яго маёнтках пінскіх?
Дабрынскі! Пісарамі браў каго? Дабрынскіх!
Буфета ў замку не даверыў ён нікому
Апроч Дабрынскіх. Меў Дабрынскіх поўна ўдому!
Ён падтрымоўваў вашы ў трыбуналах справы,
У караля выпрошваў хлеб для вас ласкавы
І копам вашай дзетвары даваў асвету
Ва ўсіх піярскіх школах нашага павету.
Дарослым памагаў у людзі, ў свет прабіцца.
Пра гэткага суседа грэх, браты, забыцца!
А сёння ваш сусед Сапліца робіць многа
Для вашага дабра? Скажыце мне!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x