Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Замоўк, і ўсе з Мацея ўжо не зводзяць вока,
А ён маўчаў, відаць, задумаўся глыбока
І толькі зрэдку штосьці мацаў каля боку,
Як бы хапаў за шаблю (з дня няволі краю
Ўжо шаблі не насіў, але свайго звычаю
Не кінуў: на ўспамін Масквы за бок хапаўся,
Нібы намацаць Розгу там ён спадзяваўся,
І дзеля гэтага празваны быў Забокам).
Узняўшы голаў, слухаў ён з прытухшьм зрокам
І доўгі час, супроць агульнага чакання,
Сядзеў схмурнелы, ўрэшце ўжо пасля маўчання
Усё ж загаварыў павольна і сурова,
З прыціскам вымаўляючы за словам слова:

«Ну ціха! Скуль жа вы навіну гэту бралі?
І дзе цяпер французы? Ці вайну пачалі?
Хто іх вядзе? Куды ідуць? Якой дарогай?
Пяхоты колькі? Конніцы? Гармат ці многа?
Кажыце зараз, што адкуль вядомым стала?»

А грамада глядзела вокал і маўчала.
«Я раджу пачакаць прыезду бернардына, —
Сказаў Прусак, — бо гэта ад яго навіна.
Тым часам трэба слаць шпіёнаў на граніцу
І ўзбройваць тых цішком, якія могуць біцца,
А покуль што з намерамі не адкрывацца
І да паўстання ўсёй акругай рыхтавацца».
«Чакаць? брахаць? цягнуць? — другі Мацей падняўся
Які Крапіцелем праз доўбню зваўся,
Празваную Крапілам — меў яе з сабою,
I, рукі скрыжаваўшы па-над булавою
І, ўспёршы бараду, крычаў:-Чакаць! Спрачацца!
I доўга думаць! Гэм, трэм, брэм, пасля змывацца!
Я ў Прусіі не быў, і розум крулявецкі —
Для прусакоў, а ў мяне ёсць свой, шляхецкі.
Хто хоча ў бой, павінен за крапіла брацца,
А хто ўмірае, тому трэба спавядацца!
Я жыць хачу і біць! Нашто нам бернардыны
Ці Робакі? якой патрэбны нам прычыны?
Мы самі — рабакі і маскалёў падточым!
Чакаць! Цягнуць! Дзяды вы, я скажу у вочы!
І недарэкі! Хай сабака ходзіць нюхаць,
Ксёндз пабірацца, а мне трэ’ крапілам рухаць!

Крапіць! крапіць! і ўсё тут». даўбню пагладзіў.
За ім: «Крапіць! крапіць!» — пранеслася ў нарадзе.
Тут Бартак, што ад тонкай шаблі Брытвай званы,
Мацей з мянушкай Конаўка, бо пастаянна
Насіў з шырокай руляй стрэльбу і з якое
Мог тузін куль, як з конаўкі, лінуць ракою,
Крычалі гучна разам: «Хай жыве Крапіла!»
Прусак зноў слова браць хацеў, ды заглушыла
Яго шмат крыкаў: «Вон з ім трусам-прусачынам
Хто трус, таму не быць байцом, а бернардынам!»
Тут галаву падняў стары Мацей з задумы,
І зараз жа заціхлі крыкі ўсе і шумы.
«Насмешкі з Робака, — сказаў ён, — без карысці,
Бо ён чарвяк, які арэхі можа грызці.
Я бачьгў раз яго, ледзь толькі кінуў вокам,
Пазнаў, што ён за птушка; ён крутнуўся бокам
І рушыў, не хацеў, відаць, мне спавядацца.
А што мне? Што мне ў справы не свае мяшацца?
Сюды не прыйдзе, не чакайце бернардына.
Калі ж вось гэта ад яго прыйшла навіна,
Дык што ў яго за мэта? Бес ён, не ксянжына!
Як апроч гэтага не знаеце нічога,
Тады чаго вам трэба? Скуль уся трывога?»

«Вайна!» крычалі. «З кім?» — спытаў. «З Масквой! Масквою!
Крычалі ўсе. — Гайда на маскалёў! Гэй, к бою!»
Прусак перакрычаць усіх яшчэ стараўся
І голас узвышаў, які пісклівым стаўся,
Прасіў паклонам слова і махаў рукамі.

«I я, — крычаў, б’ючыся ў грудзі кулакамі, —
Хачу змагацца! Раз дык жэрдкай ад віціны
Аж чатыром прусакам справіў я хрысціны
За тое, што ўтапіць мяне хацелі ў Прэглі!»
«Ты, Бартак, зух! Крапіць, крапіць, каб зразу леглі!» —
Крычаў Хрысціцель. «Бог мой! Трэба ж, хіба, ведаць,
З кім мы ваюем, — рваўся Бартак, — трэ’ ж разведаць,
Адкуль і як пачаць. Падумайце ж вы самі,
Адразу так народ не вырушыць за намі!
Браты! Паны! Уважце! Як жа лезці ў схватку,
Калі няма ў нас ладу ні парадку!
Вы хочаце вайны? Перш сарганізавацца,
Намеціць планы трэба — сканфедэравацца.
У Польшчы так было: вось бачым райтараду
Нямецкую, склікаем тайную нараду,
Прыводзім шляхту і вясковы люд да ладу
І так чакаем ад Дамброўскага наказу.
Пасля — гайда на коней і ў бой скачам зразу».

«Прашу даць слова!» — камісар ускрыкнуў клецкі,
Прыстойны, малады, у вопратцы нямецкай.
Ён зваўся Бухман, але быў палякам зроду,
Хоць невядома, ці быў шляхціцам; нагоды
Ніхто не меў навесці спраўкі пра Бухмана.
Даволі, што ў вялікага служыў ён пана,
Быў добрым патрыётам, многа меў навукі
І з кніг чужых знаў гаспадарнічання штукі,
Адміністрацыю двароў вёў вельмі ўмела
І аб палітыцы судзіў заўсёды смела,
Пісаў прыгожа, вельмі гладка выслаўляўся;
Дык змоўклі ўсе, як толькі адазваўся.
«Прашу даць слова! — паўтарыў. Пасля з паклонам
Адкашляўся і так прамовіў зычным тонам: —
Мае прадмоўцы ў выступленнях красамоўных
Ужо да пунктаў дакрануліся галоўных,
Дыскусію на значную ступень узнялі,
Дык думкі трапныя, што вельмі ўсіх занялі,
Мне застаецца толькі ўзгодніць і адгладзіць,
Каб больш змястоўна нам дыскутаваць і радзіць
Дыскусія дзве часткі ў нас сягоння мела,
І я трымацца буду гэтага раздзела.
Найперш: чаму мы маем узнімаць паўстанне?
Ў якім напрамку? — гэта першае пытанне.
А вось другое ўжо адносіцца да ўлады.
Падзел тут трапны. Але перш за ўсё — загады:
Калі мы ўладу неабходнай нам знаходзім,
То ўжо з яе з’яўлення мэту, сэнс выводзім.
Дык што да ўлады. Вось вачыма прабягаю
Гісторыю народаў і спасцерагаю,
Што дзікі род людскі яшчэ ў глыбінях лесу
Злучаўся для супольных спраў і інтарэсу
І радзіўся. Так перш паўсталі рады.
Тады ўжо кожны для агульнае улады
Сваёй свабоды частку аддаваў памалу,
І так статут і права паўставала.
Дык бачым, што законы не прыйшлі ад Бога,
А ад саміх людзей залежыць вельмі многа.
Дык на кантракце абапёршыся народным,
Падзел улады стаў з’яўляцца неабходным…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x