Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае
жывіцай,
цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай
начніцы.
Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані
звання.
У абуджаным рэху выцікоўваю столькі
вяртання!..
Вечар гэтакі ціхі, што па лесе,
як прывід, блукаю,
а ўсе чыста імёны абліччы свае
спатыкаюць.
Лямпа там, па-за лесам, тварагу там
цэлыя горы.
Упаду на мурог у адрыне, знясілены
зморай.
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць
вяртанне,
нават зайцу таму, нават зайцу, што
бацька падраніў.
з польскай
Зорка,
як нечым уражана,
падае.
Дрэва,
як некім паранена,
сохне.
Чалавек,
як блуканнямі змучаны,
стукае ў дзверы чужыя.
Падчас адчыняюцца.
з польскай
Букавы лесе,
папаратнюсны!
Золкай расінкай
восень на вуснах.
Мілая, ў восень
рушым без жалю.
Гэта рабіне
замала каралу.
Глянь, колькі ў букаў
звабы яснотнай!
З плячэй іх срэбра
не змые слота.
Не сум, не смутак —
зачараванне.
Прыш, як колісь,
маё прызнанне.
з польскай
Ах, шта за вечар! Сані —
да лесу, міма нас.
Звярніце /с той паляне,
дзе белы йерае час.
Як хораша юнацтву.
Смех бомаў залаты.
Як шкло хрупасткі, наст той
разносьце, капыты!
Снягі, перакліканне,
ад позіркаў аж бляск.
О, з маладымі сані,
з сабой вазьміце й нас!
П'ЕР ЖАН БЕРАНЖЭ
СТАРЫ ЖАБРАК
з французскай
Ну, вось і ўсё. У прыдарожнай яме,
Знямоглы, хворы, жду канца свайго.
А людзі, пэўна, думаюць, што п'яны...
Тым лепші Мне іхні жаль ні да чаго.
Ах, людзі, людзі, вочы не адводзьце,
А медзякі ўжо вашы не ў пару.
На фэсты, на піры — хутчэй праходзьце!
Стары жабрак, без вас я, сам памру.
Вось дзе са свету прыбірае старасць
Бо ўжо ж не голад — галадаць прывык.
Меў на лякарню ўсе надзеі, марыў,
Што там сканаю, маю ўсе правы.
Але куды ні ткніся — ані блізка:
Галеча, гора — нібы на бяду.
Што ж, вуліца, была ты мне калыскай, —
Стары жабрак, тут і труну знайду.
Калісь прасіў я, малады, здаровы,
Каб навучылі рамяству мяне.
«Прэч! — быў адказ рамеснікаў
суровы. —
Саміх жабрацтва хутка не міне».
Вы ж, багацеі, што — «працуй!» — крычалі,
Кідалі костку са стала падчас,
Паначаваць у хлеве дазвалялі, —
Стары жабрак, не, не кляну я вас.
Я мог бы красці, горкі бедалага,
Навошта мне — па старцах лепш пайсці.
Хапала толькі на адно адвагі:
У полі бульбы ў торбу награбсці.
Ды імем караля за мной, бязвінным,
Не раз, не два турэмны ключ грымеў,
І гвалтам адбіралі скарб адзіны, —
Стары жабрак, я ж толькі сонца й меў.
Бадзяга ці радзіму мае зроду?
Што мне да вашых вінаў і хлябоў,
Да вашай славы, фабрык і заводаў
І да прыгожых ды пустых прамоў?
У доме вашым, што без бою здаўся,
І дзе захопнік вольна жыраваў,
Як дурань, я слязамі абліваўся, —
Стары жабрак, з яго рук хлеб я браў.
О людзі, людзі! Што не раздушылі,
Як чарвяка нікчэмнага, зараз?
Або чаму ж вы лепш не навучылі,
Як жыць мне на дабро для ўсіх для еас?
Не чарвяком, а мурашом я стаў бы,
Страчаў бы ў шчасці кожную зару,
Вас, як братоў, любіў бы, шанаваў бы, —
Стары жабрак, як вораг ваш памру!
ЛУІ АРАГОН
ГІМН ЭЛЬЗЕ. УВЕРЦЮРА
з французскай
Даткнуся да цябе і веру і не веру
Што час разлук мінуў што разам мы не ў сне
Ты побач ты са мной і я твая імперыя
На гора і на шчасце вернае
І ўсё ж здаешся ты такой далёкай мне
Калыша нас нясе ў краіну цудаў слодыч
Але прачнуся я вярнуся з царстваў тых
Маё дыханне ў твар табе нібыта словы
Нібыта жджэ нас ростань знову
Не варухнешся ты ты ўжо не чуеш іх
Заснула доўеа я лаўлю яе маўчанне
І як ігрок які чытае на касцях
Свой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна
Бяссільны перад гэтай тайнай
Неспасцігальнай тайнай быцця і небыцця
А потым новы дзень з адсутнасці таемнай
Цудоўней ад святла яе мне верне зноў
І стане дзень працягам ночы неаб'емнай
Бо з ёю вечна неад'емна
Пяшчота цемнаты як сон найлепшых сноў
Читать дальше