Ніна Мацяш - Ралля суровая

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніна Мацяш - Ралля суровая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ралля суровая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ралля суровая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) “Калыханка маме”, верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам даччынай і сыноўняй любові. Увесь зборнік прысвечаны родным і блізкім – “Усім маім дамашнім”. (Н.Г.)

Ралля суровая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ралля суровая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Любоў нябёсы над табой трымае,
Любоўю зораць дні ў тваім акне.
Прыляж, мая усмешлівая мама,
Спяю табе, як ты спявала мне.
Задрэмлюць веі над вачыма карымі —
Не дам упасці й парушынцы я.
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,
З вясной сваёю, любая мая.

КРЫНІЦА

Бярозавым святлом упала поўня
У ціха разгайданы ветрам гай.
Абавязкова некалі прыпомніць
Табе твая пічаслівая туга
І гэты гай, і апантанасць поўні.

Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь,
Абавязкова вернецца сюды
Твая душа,
як па жывіцу, прыйдзе
Да гэтае крынічнае вады,
Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь.

Яна адна тут, ясная крыніца.
Цяпер ты і не думаеш, бадай,
Што толькі ў ёй адзінай і бруіцца
Жыццё, якім гаворыць з намі гай.
Любоў... Яна — як гэтая крыніца...

Бярозавым святлом упала поўня...

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

Табе здаецца, незалежны ты,
Раз не са мной — недасятальны, значыць.
А я схілюся да рачной вады,
І ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.

Табе здаецца, вольны ты казак,
Калі ў пачуццях гэткі асцярожны.
А варта мне адно слаўцо сказаць—
І ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.

Калі чым насцярожыла, забудзь.
На незалежнасць я не пасягаю.
Мне б толькі твае вочы прысягалі,
А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!

* * *

Ці гэта лёс мяне аберагае,
Ці смерць мяне пакуль што адвяргае?
Дыхне нябыт у твар, і верне неба,
Бы так і трэба...

ЗУСІМ НЕ ЖАРТ

Абяцаю табе:
Не пярэчыць ніводнаму слову,
Усміхацца на кожны праменьчык
усмешкі тваёй,
Па жаданню твайму
быць дасціпнай ці злою,
Адгукацца, як рэха,
на твой непастойны настрой.
Стаць тваім двайніком
і ва ўдачы скупой, і ў адчаі,
Галаву на загубу панесці,
калі б загадау.
Абяцаю пакору сваю, абяцаю—
Покуль воля твая
будзе
з воляй маёй
супадаць!

ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ

...Замерла хвіля, як матыль на шпільцы:
Знарок ці незнарок?
Сабе ці мне? —
Вяртае мама песняй маладосць сваю:

...Насыпаў пшанца
Аж па калянца,
Наліў вадзіцы
Аж па крыліцы.

Галубка не есць,
Галубка не п'е,
На крутую гару
Усё плакаці йдзе.

— Галубка мая,
Шызакрылая,
Якая ўдалася
Ты журлівая!

Ой, ёсць у мяне
Семсот галубоў.
Лятай, выбірай
Па сэрцу любоў.

— Ой, лятала я,
Выбірала я,
Не знайшла такога,
Як страціла я...

А на старой бярозе за акном
Кажнюткі ліст імя тваё калыша;
А за парогам кожная сцяжынка
Звіваецца ў дарогу — да цябе;
І што ні міг, сваёй кажнюткай нотай
Святло і цень — табе — складаюць гімн.

МЕСЯЧНАЯ НОЧ

Цяпер што звязвае нас?
Якія ніці?
Адчужана-роўны бляск:
Поўня ў зеніце.

Такі чалавечы пагляд
У гэтай поўні...
Улада з усіх улад:
Помню.

Хлусіў ты, хвалёны час.
Няма адхлання.
Глыбозным праваллем між нас
Прызнанне.

Дзень забыўся пра ўсход.
Спяць людзі.
Маркота з усіх маркот:
Не любіш.

* * *

З блакіту задыхаецца зямля, —
Асмяглай зеленню травы й лістоты,
Калоссем — з прагай спеласці —
ў палях
Да неба цягнецца услед грымотам.
Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма:
Ты не любімы.

Бяскроўныя нябёсы і ралля
У колеры адным — у шэрым — стынуг.ь.
Ні зоркі барвы; зводдаль спакваля
Нагортваецца снежная пустыня;
Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы:
Сам больш не любіш.

* * *

Штогоду з бярозы
мільярды насенінак падала,
І сёння мільярды віруюць,
як зорная россып,
Каб з іх поараслі —
апраўданнем, аплатаю —
Чатыры бярозкі.

АРАБІНЫ

Ну вось, зноў арабіны адцвілі,
Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць.
Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі?
Нашто брыла тысячагоддзі,
Пакуль, як арабіна ў лета, крок
У гэтую хвіліну не зрабіла,
Якая — памылкова ці знарок?—
Са сну маю свядомасць абудзіла?

Лістоты й гронак вязіва шуміць
Прад небам вечнае зачараванне.
А я — а я ўсяго кароткі міг,
Працяг у часе нечых існаванняў.

Працяг іх лепшых помыслаў, відаць,
Надзея іх няздзейсненых памкненняў.
Я ж чую, чую: плодная вада
Упарта акрынічвае карэнне
Маё; і я — за продкаў, за сябе—
Распростваю спіну, увысь цягнуся.
Ідуць у задуменні, не ў журбе
У песню
арабіны Беларусі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ралля суровая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ралля суровая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ралля суровая»

Обсуждение, отзывы о книге «Ралля суровая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x