Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лічэбнікі паўсюль амаль аднолькавыя. Нямецкі дыялект, на маю думку, значна чысцейшы за іспанскі, бо ён захаваў значную колькасць старажытных граматычных формаў, тым часам як іспанскія цыганы прынялі формы кастыльскае мовы. Аднак некалькі слоў складаюць выключэнне, што сведчыць пра даўнейшую агульнасць мовы. Мінулы час у нямецкім дыялекце ўтвараецца, калі дадаць суфікс -ium да формы загаднага ладу, якая заўсёды супадае з дзеяслоўнай асновай. Усе дзеясловы іспанскага рамані спрагаюцца паводле мадэлі кастыльскага першага спражэння. Ад неазначальнай формы jamar, есці, паводле правілаў, мы б мелі jamé, я з’еў, ад lillar, узяць, было б lillé, я ўзяў. Аднак некаторыя старыя цыганы кажуць: jayon, lillon. Я не ведаю іншых дзеясловаў, якія захавалі б гэтую архаічную форму.

Пахваляючыся гэтак маёй дэталёвай разазнанасцю ў мове рамані, я мушу адзначыць некалькі словаў французскага арго, якія нашы зладзеі запазычылі ад цыганоў. З «Парыжскіх таямніцаў» [202]прыстойнае таварыства даведалася, што chourin значыць «нож». Гэта чыстая цыганская мова, tchouri — гэта адно са словаў, уласцівых усім дыялектам. Пан Відок называе каня grès, гэта яшчэ адно цыганскае слова: gras, gre, graste, gris. Дадайце сюды яшчэ слова romanichel, якім на парыжскім арго называюць цыганоў. Гэта перакручанае romané tchave — «цыганскія хлопцы». Але асабліва я ганаруся тым, што вывеў этымалогію слова frimousse — «твар, пыса», слова, што ўжываюць або ўжывалі за мае часы ўсе школьнікі. Заўважце спачатку, што Удэн [203]у сваім цікавым слоўніку пісаў у 1640 годзе — firlimouse. Дык вось, firla, fila на рамані значыць «твар», mui мае тое самае значэнне, гэта дакладны адпаведнік лацінскага os. Адзін цыган, што змагаецца за чысціню мовы, адразу зразумеў спалучэнне firlamui, і я лічу, што яно адпавядае духу яго мовы.

Гэтага дастаткова, каб даць чытачам «Кармэн» уяўленне аб маіх даследаваннях пра цыганскую мову. Дазволю сабе скончыць прыказкай вельмі тут дарэчнай: En retudi panda nasti abela macha. Як рот закрыць — муха не заляціць.

Il vicolo [204] di madama Lucrezia [205]

Пераклад: Сяргей Шупа

Напісаная ў 1846 годзе, гэтая навела пры жыцці аўтара не друкавалася. Выйшла ўпершыню ў яго пасмяротным зборніку «Апошнія навелы» (1873).

Калі мне было дваццаць тры гады, я паехаў у Рым. Бацька даў мне з сабой каля тузіна рэкамендацыйных лістоў, адзін з якіх, не менш чым на чатыры старонкі, быў запячатаны. На канверце было пазначана: «Маркізе Альдабрандзі».

— Напішаш мне,— сказаў бацька,— ці маркіза яшчэ гэткая прыгожая, як і раней.

Варта адзначыць, што я, колькі сябе помню, заўсёды бачыў у яго ў кабінеце над камінам мініяцюрны партрэт вельмі прыгожай жанчыны з напудранымі валасамі, з плюшчовым вянком на галаве і тыгровай шкурай на плячы. Збоку быў надпіс: Roma, 18... [206]Убранне яе здавалася мне дзіўным, і таму я не раз пытаўся, хто была гэтая дама. Мне адказвалі:

— Гэта бакханка.

Але гэты адказ не надта мяне задавальняў, я нават падазраваў, што тут хаваецца нейкая таямніца, бо на гэтае простае пытанне мая маці падціскала вусны, а бацька рабіўся паважны.

Гэтым разам, даючы мне запячатаны ліст, ён крадком глянуў на партрэт. Я мімавольна зрабіў тое самае, і мне ў галаву прыйшла думка, што гэтая напудраная бакханка якраз і ёсць маркіза Альдабрандзі. Я пачынаў ужо нешта разумець у гэтым свеце і зрабіў сякія-такія высновы з незадавальнення маці і гэтага позірку бацькі.

Прыехаўшы ў Рым, свой першы візіт я нанёс маркізе. Яна жыла ў прыгожым палацы побач з плошчай святога Марка.

Я ўручыў ліст і візітную картку лёкаю ў жоўтай ліўрэі, і ён правёў мяне ў прасторную, амаль пустую залу, цьмяную і панылую. Але ва ўсіх рымскіх палацах ёсць карціны вялікіх майстроў. Нямала іх было і ў гэтай зале, а сярод іх некалькі вельмі цікавых.

Спачатку я заўважыў жаночы партрэт, як мне здалося, работы Леанарда да Вінчы. З багатай рамы і палісандравай падставы, на якой стаяла карціна, можна было меркаваць, што гэта быў найкаштоўнейшы твор у калекцыі. Маркізы ўсё не было, і ў мяне было досыць часу, каб уважліва разгледзець карціну. Я нават паднёс яе да акна, каб пабачыць яе пад лепшым асвятленнем. Без сумнення, гэта быў партрэт, а не мастакова фантазія, бо такі твар было немагчыма выдумаць: прыгожая жанчына з пульхнымі вуснамі, густымі бровамі, з позіркам адначасова ласкавым і напышлівым. У куце карціны быў герб, увенчаны герцагскай каронай. Але найбольш мяне ўразіла тое, што ўбранне жанчыны, за выключэннем пудры ў валасах, было такое самае, як у бакханкі ў кабінеце майго бацькі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x