Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалькі месяцаў таму я наведаў цыганскі табар, што стаяў у Вагезах. У будане адной старой жанчыны, правадыркі племені, жыў смяротна хворы цыган чужога роду. Гэты чалавек не захацеў ляжаць у шпіталі, дзе за ім быў добры догляд, і пайшоў адтуль, каб памерці сярод сваіх супляменнікаў. Вось ужо трынаццаць тыдняў ён меў прытулак у сваіх гасцінных гаспадароў, і абыходзіліся з ім значна лепш, чым з сынамі і зяцьмі, што жылі ў тым самым доме. У яго была добрая пасцель з саломы і моху, даволі чыстая бялізна, тым часам як уся сям’я, адзінаццаць чалавек, спалі на дошках даўжынёю ў тры стапы. Гэта што тычыцца іх гасціннасці. Тая самая старая, гэтак добрая да свайго госця, казала мне ў прысутнасці хворага: Singo, singo, homte hi mulo. Скора, скора ён мусіць памерці. Урэшце, людзі гэтыя жывуць так убога, што вестка аб смерці зусім іх не страшыць.

Адметнай рысай характару цыганоў ёсць іх абыякавасць да пытанняў рэлігіі, і не таму, што яны скептыкі або вальнадумцы. Яны ніколі не былі бязбожнікамі. Наадварот, яны вызнаюць веру той краіны, у якой жывуць, але мяняюць веру, калі мяняюць радзіму. Не ведаюць яны і забабонаў, якія ў адсталых народаў замяняюць рэлігійныя пачуцці. Дый сапраўды, ці могуць быць забабоннымі людзі, якія часцей за ўсё жывуць з даверлівасці іншых? Аднак я заўважыў у іспанскіх цыганоў незвычайную боязь дакрануцца да мёртвага цела. Мала сярод іх знойдзецца такіх, хто б згадзіўся нават за грошы несці нябожчыка на могілкі.

Я ўжо казаў, што большасць цыганак займаецца варажбой. I робяць яны гэта даволі спраўна. Але асабліва вялікія прыбыткі ім прыносіць продаж розных магічных сродкаў і нагаворных зелляў. Яны не толькі трымаюць у сябе жабіныя лапкі, каб утрымліваць пераменлівыя сэрцы, або магнітны парашок, каб абудзіць каханне ў бяздушных. У разе патрэбы яны прамаўляюць страшныя заклёны, якія змушаюць д’ябла ім дапамагаць. Летась адна іспанка расказала мне такую гісторыю: аднойчы яна ішла вуліцай Алькала, засмучаная і задуменная. Цыганка, што сядзела на ўзбоччы, крыкнула ёй: «Гэй, прыгажуня, ваш каханак вам здрадзіў». Гэта была праўда. «Хочаце я вам яго вярну?» Можна зразумець, з якой радасцю была прынятая гэтая прапанова і які давер выклікала жанчына, якая з першага погляду адгадала ўсе сардэчныя тайны. Але ж нельга было займацца магічнымі дзействамі на самай люднай вуліцы Мадрыда, і таму дамовіліся сустрэцца наступнага дня. «Няма нічога прасцейшага, як вярнуць нявернага да вашых ног,— сказала цыганка.— Ці ёсць у вас хустачка, шалік ці мантылья, якія ён вам падараваў?» Знайшлася шаўковая хустка. «Цяпер зашыйце ў ражок хусткі піястр. У другі ражок зашыйце паўпіястра; тут — песету, а тут — манету ў два рэалы. А пасярэдзіне трэба зашыць залатую манету. Лепш за ўсё дублон». Зашываецца дублон і ўсё астатняе.

«А цяпер дайце мне хустку, я пайду з ёй апоўначы на Кам-па-Санта. Хадземце са мною, калі хочаце пабачыць нячыстую сілу. Абяцаю вам, што ўжо заўтра вы ўбачыце, каго кахаеце». Цыганка пайшла на Кампа-Санта адна, бо жанчына надта баялася нячысцікаў. А цяпер здагадайцеся самі, ці няшчасная пакінутая каханка бачыла пасля сваю хустку або свайго нявернага.

Нягледзячы на сваю галечу і гідкасць, цыганы карыстаюцца, аднак, пэўнай павагай сярод неадукаваных людзей і вельмі гэтым ганарацца. Яны лічаць сябе вышэйшай расай за свой розум і ад усёй душы пагарджаюць народам, які дае ім прытулак. «Паганцы такія дурныя,— казала мне адна цыганка ў Вагезах,— іх так проста абдурыць. Надоечы на вуліцы мяне паклікала сялянка, я іду да яе. Яе печ дыміць, і яна просіць, каб я яе адваражыла. Я спачатку прашу добры кавалак сала. Пасля мармычу на рамані: «Ты дурная,— дурная нарадзілася, дурная і памрэш...» Падышоўшы да дзвярэй, я сказала ёй на чыстай нямецкай мове: «Найлепшы спосаб зрабіць, каб печ не дыміла, гэта не паліць у ёй». I дай бог ногі».

Гісторыя цыганоў — усё яшчэ загадка. Дакладна вядома, што першыя іх гурты, вельмі нешматлікія, з’явіліся на ўсходзе Еўропы на пачатку пятнаццатага стагоддзя. Але немагчыма сказаць, ні адкуль яны прыйшлі, ні чаму яны прыйшлі ў Еўропу, і, што самае незвычайнае, невядома, як яны за такі малы тэрмін так шырока распладзіліся ў розных самых адлеглых краях. У саміх цыганоў не засталося ніякіх паданняў пра іх паходжанне, і калі большасць з іх гаворыць пра Егіпет як пра сваю першую радзіму, дык гэта проста байка, што ўзнікла і распаўсюдзілася ўжо вельмі даўно.

Большасць арыенталістаў, што вывучалі мову цыганоў, лічаць, што яны паходзяць з Індыі. I сапраўды, падобна на тое, што вялікую колькасць каранёў і граматычных формаў рамані можна сустрэць у мовах, што паходзяць ад санскрыту. Зразумела, што за час сваіх доўгіх вандраванняў цыганы пазычылі шмат іншамоўных слоў. Ва ўсіх цыганскіх дыялектах ёсць пэўная колькасць грэчаскіх слоў. Напрыклад: сосаі, косць — ад χόχχαλον; ρétalli, падкова — ад πέταλον; cafi, цвік — ад χαρφί і г. д. Сёння ў цыганоў амаль столькі розных гаворак, колькі ходзіць паасобных гуртоў. Паўсюль яны гавораць на мове краіны, у якой жывуць, лягчэй, чым на сваёй роднай, якую яны ўжываюць толькі тады, калі трэба паразумецца ўпрысутнасці чужакоў. Калі параўнаць гаворку нямецкіх цыганоў з гаворкамі цыганоў іспанскіх, якія ўжо стагоддзямі не мелі між сабою зносін, можна знайсці вельмі шмат агульных слоў. Але першапачатковая мова паўсюль, хоць і ў рознай ступені, значна змянілася праз кантакт з больш развітымі мовамі, якімі гэтыя вандроўнікі былі вымушаныя карыстацца. Нямецкая мова, з аднаго боку, і іспанская — з другога, настолькі змянілі саму аснову рамані, што цыган са Шварцвальда не здолеў бы зразумець свайго андалусійскага брата, хоць ім было б дастаткова абмяняцца парай сказаў, каб згадзіцца, што яны гавораць абодва на дыялектах, што адгалінаваліся ад адной мовы. Некалькі найчасцей ужываных слоў будуць агульныя, відаць, для ўсіх дыялектаў. Так, ва ўсіх слоўніках, што мне давялося бачыць: рапі значыць «вада», manro — «хлеб», mâs — «мяса», lon — «соль».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x