Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Варта было ім з'явіцца ўдалечыні, пабліскваючы галунамі на сонцы, як ён уміг набываў незвычайную жвавасць — жвавасць звера, якога цкуюць. Ён імгненна саслізгваў са сваіх мыліц, падаў, як мяшок, долу, скурчваўся, рабіўся зусім маленечкі, непрыкметны, нібы затоены заяц, і бурыя лахманы яго зліваліся з зямлёю.

А між тым ён ніколі не меў ніякіх сутычак з паліцыяй. Але гэты страх і гэтая хітрасць сядзелі ў яго ў крыві, быццам ён атрымаў іх у спадчыну ад сваіх бацькоў, якіх ніколі не бачыў.

У яго не было прытулку, не было даху над галавой — нават будана ці якой-небудзь нары. Летам ён спаў абы-дзе, а зімой з выключным спрытам залазіў у якую-небудзь пуню ці ў стайню. Ён заўжды пакідаў сваю сховань раней, чым яго заўважалі. Ён ведаў усе шчылінкі, праз якія можна было пратачыцца ў любы хлеў; заўсёднае карыстанне мыліцамі надало яго рукам незвычайную моц, і ён мог, падцягваючыся, ускараскацца на самыя вышкі ў адрыне, адкуль ён, здаралася, не вытыкаўся па чатыры-пяць дзён, калі яму перад гэтым шэнціла назбіраць дастаткова харчу.

Ён жыў сярод людзей, як звер у лесе, — нікога не ведаў, нікога не любіў, а ў сялян выклікаў адно абыякавую пагарду і заўсёдную варожасць. Яго празвалі «Звонам», таму што пры хадзьбе ён пагойдваўся паміж сваімі драўлянымі апірышчамі, як звон паміж двума слупамі.

Вось ужо двое сутак, як ён нічога не еў. Яму зусім перасталі даваць. Годзе, колькі ўжо можна, папраўдзе! Вясковыя кабеты яшчэ здаля крычалі яму з парога:

— Валяй, валяй адсюль, палена! Тры дні прайшло, як я дала табе кавалак хлеба!

Ён паварочваўся на сваіх падпорках і цялёпкаўся да суседняга падвор'я, дзе яго чакала такая самая сустрэча.

Кабеты, стоячы ў дзвярах у сваіх хатах, перагаворваліся паміж сабою:

— Ды круглы год, ці што, карміць нам гультая гэтага?!

Аднак гэтаму гультаю кожны дзень трэба было есці. Ён абышоў Сэнт-Ілэр, Варвіль і Біет, але не выпрасіў ні капейкі, нават чэрствай скарыначкі. Заставалася адна надзея на Турноль, але туды было дзве мілі па гасцінцы, а ён ужо так нацягаўся, што ледзьве не падаў, і ў жываце ў яго было гэтак пуста, як і ў кішэні. І ўсё ж ён рушыў у дарогу.

Быў месяц снежань, халодны вецер насіўся ў полі, свістаў у голым голлі дрэў; па нізкім панурым небе імкліва плылі хмары, спяшаючыся немаведама куды. Калека паволі, з высілкам перастаўляў мыліцы пры апоры на адзіную сваю знявечаную нагу з крывой ступнёю, абматаную рыззём.

Час ад часу ён сядаў на ўскрайку рова і некалькі хвілін адпачываў. Голад поўніў смуткам яго цьмяную, атупелую душу. У галаве тлела адна-адзіная думка: «Паесці», — але ён не ведаў, як гэта спраўдзіць.

Тры гадзіны сунуўся ён па бясконцай дарозе; калі ж заўважыў абсаду сяла, зашкандыбаў ахватней.

Першы сустрэты вясковец, у якога ён папрасіў міласціну, закрычаў на яго:

— Ты зноў тут, пабіраха! І калі толькі мы ўжо збавімся ад цябе?!

І Звон пакорліва пацягнуўся далей, Але да якіх бы дзвярэй ён ні патыкаўся, усюды яго асыпалі лаянкай і пасылалі прэч з пустымі рукамі. Аднак ён усё роўна ішоў ад хаты да хаты, цярплівы і ўпарты. Ён не сабраў ні капейкі.

Тады ён пакіраваў на фермы, чыкільгаючы па гразкай ад дажджу зямлі, настолькі знясілены, што ўжо ледзьве перастаўляў мыліцы. Адусюль яго праганялі. Гэта быў адзін з тых золкіх, панылых дзён, калі чалавечае сэрца чарсцвее, а розум робіцца жорсткі, калі душу апаноўвае морак і рука не выцягваецца ні дзеля таго, каб даць, ні дзеля таго, каб выручыць.

Абышоўшы ўсе знаёмыя падворкі, Звон знямогла рухнуў каля рова пры сядзібе фермера Шыкэ. «Адчапіўся», — гэтак пра яго казалі, калі спрабавалі абмаляваць, як ён знянацку саслізгваў дадолу са сваіх высокіх падпорак, выпусціўшы іх з-пад рук, і доўга сядзеў нерухома; яго мучыў голад, але, няцямлівец, ён быў няздатны асэнсаваць усё прадонне свайго няшчасця.

Ён чакаў, сам не ведаючы чаго. Чакаў з той невыразнай надзеяй, што вечна тлее ў сэрцы чалавека. Ён сядзеў на ўскрайку чужой сядзібы на ледзяным ветры і чакаў цудадзейнай дапамогі, якую мы ніколі не перастаём чакаць ад неба ці ад людзей, не задумваючыся над тым, як, чаму і праз каго яна можа прыйсці. Непадалёк хадзіла чарада чорных курэй, пашуквала сабе спажытку ў зямлі — карміліцы ўсяго жывога. Чубаткі прыпыняліся, дзюбалі зярнятка ці нябачную чалавечаму воку кузурку і зноў браліся за свае нетаропкія, упэўненыя пошукі.

Звон глядзеў на іх, не думаючы ні пра што; потым — хутчэй у страўніку, чым у галаве — у яго варухнулася не думка, а так — глухое адчуванне, што курыца, калі яе сасмажыць на вогнішчы, будзе вельмі смачная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x