Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З выгляду ён быў хворы і вельмі гаротны. Чалавек не ўставаў з месца цэлую гадзіну, але, заўважыўшы, што да яго прыглядаюцца, як да злодзея, падняўся і, кульгаючы, пайшоў.

Але неўзабаве яго марудная і стомленая постаць паказалася другі раз, і ён зноў сеў, толькі крыху зводдаль, быццам сцерагчы іх.

Маці з дочкамі спалохаліся. Асабліва трывожылася маці, бо па натуры была палахлівая, а таксама ад таго, што яе муж Левек меўся вярнуцца толькі за поўнач.

Яе мужа звалі Левек, а яе — Мартэн, і іх ахрысцілі Мартэн-Левекамі. І вось чаму: першы раз яна выйшла за марака Мартэна, які штолета плаваў да Ньюфаўндленда лавіць траску.

За два гады жыцця яна нарадзіла дзяўчынку і шосты месяц хадзіла другою, калі мужаў карабель «Дзве сястры» — трохмачтавік з Дзьепа — недзе знік.

Ніхто больш ніколі не чуў пра яго, ніводзін марак, які ступіў на яго палубу, не вярнуўся, і ўсе палічылі, што ён загінуў.

Мартэнава жонка дзесяць гадоў чакала мужа і ў змаганні з галечай гадавала двое дзяцей. Аднойчы мясцовы рыбак Левек, які пасля смерці жонкі застаўся з сынам на руках, прапанаваў пажаніцца смелай і добрай жанчыне. Яны ўзялі шлюб, і за тры гады ў яе нарадзілася яшчэ двое дзяцей.

Жыццё іх было горкае і працавітае. Хлеб каштаваў дорага, а мяса было зусім рэдкім госцем у хаце. Парой, падчас зімовых шквалаў і навальніц, яны бралі пазыку ў пекара. Нягледзячы на ўсё, дзеці не хварэлі. Вяскоўцы казалі:

— Добрыя яны людзі, Мартэн-Левекі. Мартэн увішная гаспадыня, а над Левекам рыбака няма.

Дзяўчынка каля веснічак сказала:

— Мусіць, ён ведае нас. Можа, гэта які жабрак з Эпрэвіля ці Азбоска.

Але маці не магла памыліцца. Не, не, ён не тутэйшы!

Чалавек нібы аслупянеў, пільна ўглядаючыся на жытло Мартэн-Левекаў; Мартэн узлавалася, ад страху асмялела, схапіла рыдлёўку і выйшла на ганак.

— Што вы тут робіце? — крыкнула яна бадзягу.

Ён хрыпла адказаў:

— Сяджу і дыхаю паветрам! Я што, замінаю вам?

Яна сказала:

— А чаму гэта вы шпігуеце за маім домам?

Той азваўся:

— Я нікому не раблю зла. Хіба нельга пасядзець пры дарозе?

Жанчына не знайшла, што сказаць, і вярнулася ў хату.

Дзень доўга не канчаўся. Апоўдні мужчына знік, але а пятай зноў прыйшоў. Вечарам яго таксама не было.

Левек вярнуўся позна ўночы. Яму ўсё расказалі.

— Гэта нейкі прайдзісвет ці круцель, — заключыў ён. І спакойна лёг спаць, а жонка ўсё думала пра бадзягу, які так дзіўна прыглядаўся да яе.

Раніцай задзьмуў моцны вецер, выйсці ў мора не было як, і марак сеў памагаць жонцы ладзіць сеткі.

А дзевятай старэйшая дачка Мартэн, якая хадзіла па хлеб, прыбегла напалоханая і крыкнула:

— Мама, зноў ён!

Маці захвалявалася, збялела і сказала мужу:

— Пагавары з ім, Левек, хай не пільнуе нас, бо мне страшна.

І Левек, высокі марак з цагляным тварам у густой рыжай барадзе, з блакітнымі, у чорную крапінку вачыма і дужай, заўсёды захутанай шалікам шыяй — каб акрыцца ад марскога дажджу і ветру — спакойна выйшаў да валацугі.

Яны загаварылі.

Маці з дзецьмі трывожна і палахліва здалёк паглядала на іх.

Раптам незнаемы падняўся і разам з Левекам пайшоў да хаты.

Мартэн спалохана адступілася. Муж сказаў ёй:

— Дай яму хлеба і шклянку сідру. Ён не еў два дні.

Мужчыны, а следам за імі жанчына з дзецьмі ўвайшлі ў хату. Жабрак сеў і, схіліўшы галаву пад позіркамі сям'і, пачаў есці.

Маці стоячы ўглядалася ў яго, дзве дачкі Мартэн — адна з немаўлём на руках — прагна сачылі за кожным яго рухам, нават двое малых, што сядзелі ў попеле, кінулі гуляць з чорным чыгуном, каб паглядзець на чужынца.

Левек сеў у крэсла і спытаўся:

— Дык вы здалёк?

— З Сэта.

— Вось гэтак, пеша?

— Але, пеша. Як грошай Бог не даў, дык што ж.

— І куды ж гэта вы?

— Сюды.

— Ці ёсць тут у вас хто?

— Можа.

Мужчыны змоўклі. Бадзяга еў нетаропка, хоць і быў галодны, і кожны кус хлеба запіваў глытком сідру. Яго запалы твар быў скрозь у маршчынах, драпінах, і здавалася, што чалавек шмат пакутаваў. Нечакана Левек спытаўся:

— Як вас завуць?

Той, не падымаючы галавы, адказаў:

— Мяне завуць Мартэн.

Маці неяк дзіўна скаланулася. Яна ступіла крок, каб бліжэй разгледзець жабрака, і, апусціўшы рукі, з разяўленым ротам спынілася насупраць яго. Усе маўчалі.

Нарэшце Левек сказаў:

— Вы адсюль?

Ён адказаў:

— Я адсюль.

Ён усё ж падняў галаву, позіркі жанчыны і жабрака сустрэліся, спыніліся, змяшаліся, быццам зачапіліся адзін за адзін.

І раптам яна другім, ціхім трапяткім голасам прашаптала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x