Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод многіх крыўд, да якіх яны сталі цяпер вельмі чуллівыя, адна асабліва кранае іх. Яны, здавалася, моўчкі абавязаліся як мага болей радаваць сваю засмучаную фрэйлен. Урокі яны рыхтуюць старанна і акуратна, памагаюць адна адной. Іх не чуваць, яны не даюць падставы для скаргаў, папярэджваюць кожнае яе жаданне. Але фрэйлен нічога не заўважае, і ім гэта вельмі балюча. Яна стала зусім іншая ў апошні час. Часам, калі адна дзяўчынка звяртаецца да яе, тая ўздрыгвае, быццам яе разбудзілі. Позірк яе тады паволі, як бы шукальна, вяртаецца аднекуль здалёку. Часам яна гадзінамі сядзіць нерухома і глядзіць перад сабою, паглыбленая ў мары. Тады дзяўчынкі на дыбачках ходзяць наўкола, каб не трывожыць яе, яны няясна і таямніча адчуваюць, што яна цяпер думае пра сваё дзіця, якое дзесьці далёка. З нейкіх глыбінь у іх абуджаецца жаноцкасць і мацнее любоў да фрэйлен, якая стала цяпер такою ласкаваю і такою ціхаю. Яе звычайна хуткая і ганарлівая паходка зрабілася больш паважнаю, рухі асцярожней, і ва ўсім гэтым дзеці адчуваюць таемны смутак. Яе слёз яны ніколі не бачаць, але павекі ў яе часта чырвоныя. Яны заўважаюць, што фрэйлен спрабуе ўтоіць ад іх сваё гора, і яны ў роспачы, што не могуць ёй дапамагчы.

І вось аднаго разу, калі фрэйлен павярнулася да акна і правяла насоўкаю па вачах, малодшая раптам набіраецца адвагі, ціхенька бярэ яе за руку і кажа:

— Фрэйлен, вы такая засмучаная ў апошні час. Гэта не наша віна, праўда?

Фрэйлен расчулена глядзіць на дзяўчынку і праводзіць рукою па яе мяккіх валасах.

— Не, дзеці, не, — кажа яна, — канечне, не ваша. — І пяшчотна цалуе яе ў лоб.

Яны ўсё назіраюць і высочваюць, не мінаюць нічога, што трапляе на вочы. І вось адна з іх, зайшоўшы неяк у пакой, улавіла некалькі слоў. Гэта была толькі адна фраза, бо бацькі адразу ж абарвалі размову, але кожнае слова выклікае ў іх цяпер тысячу здагадак. «Мне таксама нешта здалося, — сказала мама. — Я зраблю ёй допыт». Дзяўчынка спачатку аднесла гэта на сябе і, спалоханая, пабегла да сястры шукаць парады і дапамогі. Але за абедам яны заўважаюць, што бацькі дапытліва пазіраюць на адлучана-задумлівы твар фрэйлен, а потым пераглядваюцца паміж сабою.

Пасля абеду мама, як між іншым, звяртаецца да фрэйлен:

— Зайдзіце, калі ласка, да мяне ў пакой. Мне трэба з вамі пагаварыць.

Фрэйлен моўчкі схіляе галаву. Дзяўчынкі моцна дрыжаць, яны адчуваюць: цяпер штосьці павінна здарыцца.

І як толькі фрэйлен уваходзіць у пакой, яны кідаюцца ўслед за ёю. Прыхінацца да дзвярэй, абшукваць усе закуткі, падслухоўваць і высочваць стала ў іх чымсьці звычайным. Яны ўжо не адчуваюць ні непрыстойнасці, ні дзёрзкасці сваіх паводзін, у іх толькі адна думка — разгадаць усе таямніцы, якімі ім захіляюць доступ да жыцця.

Яны падслухоўваюць. Але да іх даносіцца толькі ціхенькі шэпт. Яны нервова дрыжаць. Яны баяцца, што ўсё прапусцяць.

Але вось за дзвярамі чуваць гучны голас. Гэта мамін голас. Ён гучыць сярдзіта і злосна:

— Няўжо вы думаеце, што ўсе людзі сляпыя і ніхто гэтага не заўважыць? Уяўляю сабе, як вы выконвалі свае абавязкі з такімі думкамі і з такімі маральнымі прынцыпамі. І вось такой асобе я даверыла выхаванне дзяцей, маіх дзяўчынак! Вы ж іх зусім занядбалі...

Фрэйлен, мусіць, штосьці пярэчыць. Але яна гаворыць вельмі ціха, і дзеці нічога не могуць зразумець.

— Адгаворкі, адны адгаворкі! У легкадумных жанчын заўсёды ёсць адгаворкі. Аддаецца першаму сустрэчнаму і ні пра што не думае. А там — хоць трава не расці. І вось такая хоча быць выхавальніцай, выхоўваць дзяўчынак. Нахабства, дый годзе! Думаю, вы не разлічваеце, што вось такою я буду трымаць вас і далей у маім доме?

Дзеці падслухоўваюць за дзвярамі. Ад страху ў іх па целе бягуць дрыжыкі. Яны нічога не разумеюць, але ім страшна чуць злосны мамін голас. А цяпер яны чуюць у адказ ціхі нястрымны плач фрэйлен. З вачэй у іх цякуць слёзы. Але мамін голас робіцца яшчэ болей сярдзітым:

— Гэта ўсё, што вы ўмееце — цяпер плакаць! Мяне вы гэтым не кранеце. Такіх асоб мне не шкада. Што з вамі цяпер будзе, мяне зусім не тычыцца. Вы самі ведаеце, да каго вам трэба звярнуцца, я ў вас нават не пытаюся пра гэта. Я ведаю толькі адно: пасля таго, як вы гэтак нізка паставіліся да сваіх абавязкаў, я ні хвіліны болей не стану трымаць вас у сябе дома.

У адказ — толькі рыданні, роспачныя, нястрымныя рыданні, ад якіх дзяўчынак за дзвярамі трасе як ў ліхаманцы. Ніколі яны не чулі такога плачу. І цьмяна яны адчуваюць: хто гэтак плача, не можа быць вінаватым. Мама цяпер змоўкла і чакае. Потым яна рэзка кажа:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x