Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі яна адняла руку, яшчэ раз пацалавала яго і ціха выйшла, на вуснах у хлопчыка засталося адчуванне яе цёплага дыхання. І сэрца соладка заныла ад жадання яшчэ шмат разоў прыціскацца да мяккіх вуснаў і адчуваць ласку яе абдымкаў, але гэтае прарочае прадбачанне пякучай таямніцы было ўжо затуманена сном. Яшчэ раз прамільгнулі перад ім стракатыя малюнкі апошніх гадзін, яшчэ раз спакусліва разгарнулася кніга дзяцінства. Потым хлопчык заснуў, і так пачаўся для яго больш глыбокі сон — сон яго жыцця.

Гувернантка

Дзеці — дзве сястры — адны ў сваім пакоі. Святло патушана. Паміж імі змрок, толькі слаба бялеюць пасцелі на ложках. Ледзь чутно іх дыханне, можна падумаць, што яны спяць.

— Паслухай, — чуецца голас дванаццацігадовай сястры, і ён гучыць ціхенька, амаль спалохана ў цемры.

— Чаго табе? — адказвае са свайго ложка сястра. Яна ўсяго на год старэйшая.

— Ты не спіш. Гэта добра. Я... я хачу нешта расказаць табе...

Адказу няма. Толькі шолах на ложку. Сястра прыўзнялася, чакальна глядзіць у яе бок; відаць, як блішчаць яе вочы.

— Ведаеш... я хацела сказаць табе... Але раней скажы ты мне: табе не кінулася ў вочы, што ў апошнія дні з нашай фрэйлен нешта не тое?

Другая задумваецца.

— Але, — кажа яна пасля паўзы, — хоць я і не ведаю дакладна, што з ёю. Яна болей не такая строгая, як раней. Нядаўна я два дні не рыхтавала ўрокаў, і яна мне нічога не сказала. І потым яна нейкая такая... не ведаю, як тут сказаць. Я думаю, ёй болей не да нас, яна ўвесь час сядзіць збоку і не гуляе з намі, як раней.

— Мне здаецца, у яе вялікае гора, але яна не хоча гэтага паказаць. І на раялі яна болей не іграе.

Зноў маўчанне. Старэйшая сястра напамінае:

— Ты хацела нешта расказаць.

— Так, але не кажы нікому, ніводнаму чалавеку — ні маме, ні сяброўцы.

— Не, не скажу, — у яе голасе гучыць нецярпенне. — Дык што там такое?

— Вось што... Цяпер, калі мы клаліся спаць, я раптам успомніла, што забылася сказаць фрэйлен дабранач. Чаравікі я ўжо зняла, але ўсё-такі пабегла да яе ў пакой, ціхенька-ціхенька, ведаеш, каб усё было неспадзеўкі. Я вельмі асцярожна адчыняю дзверы. Спачатку мне здалося, што яе няма ў пакоі. Святло гарыць, а яе я не бачу. І раптам — я так спалохалася — чую, нехта плача, і бачу тут — яна, адзетая, ляжыць на ложку, галавою ў падушцы. Так яна плакала, што я аж здрыганулася. Але яна мяне не заўважыла. І я зноў ціхенька зачыніла дзверы. Я так дрыжала, што нейкі час не магла зрушыцца з месца. Потым зноў пачула праз дзверы, што яна плача, зусім выразна пачула, і хутчэй пабегла ўніз.

Абедзве маўчаць. Потым адна ледзь чутна кажа:

— Бедная фрэйлен.

Словы трапечуць у пакоі, і іх гук губляецца і замірае ў цемры.

— Хацела б я ведаць, чаму яна плакала, — пачынае малодшая. — Яна ж ні з кім не сварылася ў апошнія дні, мама таксама, нарэшце, пакінула яе ў спакоі, не прыдзіраецца вечна, а мы ўжо пэўна ёй нічога не зрабілі. Чаму ж яна гэтак плача?

— Я, здаецца, ведаю, — гаворыць старэйшая.

— Чаму, скажы мне, чаму?

Сястра марудзіць адказваць. Нарэшце кажа:

— Я думаю, яна закахалася.

— Закахалася? — Малодшая аж падскочыла на ложку. — Закахалася? У каго?

— Ты нічога не заўважыла?

— Няўжо ў Ота?

— Ты думаеш? А не ён у яе? Ён ужо тры гады як вучыцца тут і жыве ў нас, але дагэтуль ніколі не гуляў з намі. Чаму ж ён цяпер у апошнія месяцы гуляе з намі раптам кожны дзень? Ці ж быў ён калі-небудзь ласкавы са мною ці з табою, пакуль не было фрэйлен? А цяпер ён увесь дзень круціцца вакол нас. Мы заўсёды сустракаем яго выпадкова, выпадкова, куды б ні пайшлі з фрэйлен, — у Народны сад, у Гарадскі парк, у Пратэр. Няўжо табе гэта не кінулася ў вочы?

Малодшая зусім спалохана выціскае з сябе:

— Але... але, канечне, я гэта заўважыла. Толькі я думала, што...

Голас ёй здраджвае. Яна больш нічога не можа сказаць.

— Раней я гэтаксама думала, бо мы, дзяўчынкі, заўсёды такія дурніцы. Але я хутка заўважыла, што мы ў яго толькі зачэпка.

Цяпер абедзве маўчаць. Гутарка быццам скончылася.

Абедзве паглыбіліся ў думкі, а мо яны ўжо сняць што-небудзь?

Але яшчэ раз з цемры чуваць разгублены голас малодшай:

— Але чаму тады яна плача? Яна ж яму падабаецца. А я заўсёды думала: закаханыя адчуваюць сябе цудоўна.

— Не ведаю, — гаворыць старэйшая сонным голасам, — я таксама думала, што гэта вельмі цудоўна.

І яшчэ раз, ціха і жаласліва, вылятае з вуснаў паўсоннай дзяўчынкі:

— Бедная фрэйлен!

У пакоі ўсталёўваецца цішыня.

Назаўтра яны пра гэта болей не гавораць, але, як тая, так і другая, адчуваюць, што думкі іх круцяцца вакол аднаго. Яны пазбягаюць адна аднае, не глядзяць у вочы, але позіркі іх міжвольна сустракаюцца, калі яны тайком пазіраюць на гувернантку. За сталом яны сочаць за стрыечным братам Ота, які ўжо гадамі жыве ў іх доме, як за чужым. Яны з ім не размаўляюць, але пад апушчанымі павекамі вочы іх скоса глядзяць, ці не дасць ён знак фрэйлен. Абедзве ахоплены непакоем. Пасля абеду яны не гуляюць, як звычайна, а, узбуджаныя жаданнем разгадаць таямніцу, робяць незразумелыя і нікому не патрэбныя рэчы. Толькі ўвечары адна холадна пытаецца ў другой, як быццам ёй гэта ўсё роўна:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x