Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты зноў што-небудзь заўважыла?

— Не, — адказвае сястра і адварочваецца.

Абедзве як бы баяцца размаўляць. І так праходзіць некалькі дзён, дзяўчынкі моўчкі сочаць і падглядваюць, міжвольна ў сваім непакоі адчуваюць блізкасць хвалюючай таямніцы.

Нарэшце, праз некалькі дзён, малодшая за абедам заўважае, што гувернантка непрыкметна робіць Ота знак вачамі. Ён адказвае кіўком галавы. Дзяўчынка дрыжыць ад хвалявання. Пад сталом яна ціхенька дакранаецца да рукі старэйшай сястры. Калі тая паварочваецца, яна кідае на яе бліскучы позірк, і тая адразу разумее гэты жэст і таксама пачынае хвалявацца.

Ледзь яны ўсталі з-за стала, як гувернантка звяртаецца да дзяўчынак:

— Ідзіце ў свой пакой і займіцеся крыху чым-небудзь. У мяне баліць галава, і я хачу адпачыць з паўгадзіны.

Дзеці апускаюць вочы. Яны лёгенька дакранаюцца рукамі адна да аднае, нібы хочуць звярнуць на гэта ўвагу. Ледзь толькі гувернантка знікае, малодшая адразу падскоквае да сястры:

— Глядзі, зараз Ота пойдзе да яе ў пакой.

— Канечне. Таму яна нас і адаслала.

— Давай падслухаем каля дзвярэй!

— А раптам хто-небудзь прыйдзе?

— А хто ж можа прыйсці?

— Мама.

Дзяўчынка палохаецца.

— Але, канечне...

— Ведаеш што? Я буду падслухоўваць каля дзвярэй, а ты застанешся ў калідоры і дасі мне знак, калі хто-небудзь прыйдзе. Так будзе больш надзейна.

Малодшая хмурыцца.

— Але ж ты мне нічога не раскажаш!

— Раскажу!

— Усё раскажаш? Папраўдзе ўсё?

— Але, чэснае слова. А ты кашляй, калі пачуеш, што хто-небудзь ідзе.

Яны чакаюць у калідоры, усхваляваныя, іх сэрцы трывожна б'юцца. Што ж тут будзе? Яны моцна прыціскаюцца адна да аднае.

Крокі. Іх як ветрам здзьмула. Далей у цемру. Так і ёсць: гэта Ота. Ён бярэцца за ручку, дзверы за ім зачыняюцца. Старэйшая маланкаю імчыцца ўслед, прыкладвае вуха да дзвярэй, прыслухоўваецца, затаіўшы дыханне. Малодшая з зайздрасцю глядзіць на яе. Цікаўнасць не дае ёй спакою, цягне з паста. Яна падкрадваецца да сястры, але тая сярдзіта адштурхоўвае яе назад. І зноў яна чакае ў калідоры, праходзяць дзве-тры хвіліны, яны здаюцца ёй вечнасцю. Яе грызе нецярпенне, яна падскоквае, як на гарачым вуголлі, гатовая заплакаць ад хвалявання і злосці, што сястра ўсё чуе, а яна нічога. Але вось дзесьці ў пакоі ў канцы калідора стукаюць дзверы. Яна кашляе. Абедзве стрымгалоў кідаюцца прэч, у свой пакой. Там яны стаяць з хвіліну, пераводзяць дыханне, іхнія сэрцы моцна б'юцца.

Потым малодшая прыспешвае сястру:

— Ну, расказвай, што там.

Старэйшая стаіць з задумлівым тварам. Нарэшце гаворыць разгублена, як бы самой сабе:

— Нічога не разумею.

— Што?

— Гэта так дзіўна.

— Што?.. Што?.. — задыхаючыся, пытаецца малодшая.

Старэйшая прыходзіць у сябе, а меншая моцна прыціснулася да яе, каб не прапусціць ніводнага слова.

— Гэта вельмі дзіўна... зусім не так, як я думала. Ён увайшоў у пакой і, мусіць, хацеў яе абняць ці пацалаваць, бо яна сказала яму: «Кінь гэта, мне трэба пагаварыць з табою сур'ёзна». Я нічога не бачыла, ключ тырчаў знутры, але я добра ўсё чула. «Што здарылася?» — спытаўся тут Ота, але не такім голасам, як звычайна. Ты ж ведаеш, звычайна ён гаворыць нахабна і гучна, а тут сказаў усё гэтак нясмела, што я адразу зразумела — ён чагосьці баіцца. І яна, мусіць, заўважыла, што ён прыкідваецца, бо сказала ціха-ціха: «Ты ж усё ведаеш». — «Не, я нічога не ведаю». — «Вось як, — сказала яна такім сумным, такім сумным голасам, — а чаму ж ты тады раптам пачаў пазбягаць мяне? Болей за тыдзень ты не перакінуўся са мною ні словам, абыходзіш мяне, дзе толькі можна, не ходзіш гуляць з дзецьмі, не бываеш болей у парку. Няўжо я табе адразу стала чужою? О, ты добра ведаеш, чаму раптам стаў трымацца ад мяне далей». Ён памаўчаў, а потым сказаў: «У мяне хутка экзамены, мне трэба шмат працаваць, і ў мяне ні на што болей не застаецца часу. Цяпер я не магу іначай». Яна заплакала і сказала праз слёзы, але так ласкава і хораша: «Ота, чаму ты маніш? Скажы праўду, няўжо ж я яе не заслужыла? Я ж нічога ад цябе не патрабую, але ўсё-такі павінны ж мы хоць пагаварыць пра гэта. Ты ж ведаеш, што я хачу сказаць табе, па вачах бачу». — «А што?» — прамармытаў ён зусім, зусім ціха. І тут яна сказала...

Дзяўчынка пачынае раптам дрыжаць і не можа ад хвалявання вымавіць ні слова. Малодшая яшчэ мацней прыціскаецца да яе.

— Што... што ж?

— І тут яна сказала: «У мяне ж дзіця ад цябе».

Малодшая аж падскоквае:

— Дзіця? Дзіця! Гэтага не можа быць!

— Але яна ж сказала гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x