Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось і ўсё, што я хацела вам сказаць. Збярыце сёння свае рэчы і заўтра раніцаю прыходзьце ўзяць разлік. Бывайце!

Дзеці адскокваюць ад дзвярэй і ратуюцца ў свой пакой. Што гэта было? Быццам маланка ўдарыла паблізу. Яны стаяць бледныя і дрыжаць. Упершыню яны сутыкаюцца з рэчаіснасцю. І ўпершыню яны асмельваюцца паспрабаваць узбунтавацца супраць бацькоў.

— Гэта подла так гаварыць з ёю, — выціскае з сябе старэйшая і кусае вусны.

Малодшую яшчэ палохаюць такія дзёрзкія словы.

— Але мы нават не ведаем, што яна зрабіла, — ляпеча яна жаласна.

— Нічога, пэўна, дрэннага. Фрэйлен не можа зрабіць нічога дрэннага. Мама яе не ведае. А потым — як яна плакала. Мне стала так страшна.

— Але, гэта было жахліва. А як мама на яе крычала. Гэта подла, чуеш, подла.

Яна тупае нагою. Слёзы засцяць ёй вочы. Тут уваходзіць фрэйлен. Выгляд у яе вельмі стомлены.

— Дзеці, я занятая сёння пасля абеду. Вы пабудзеце адны, добра? Магу я на вас разлічваць? А ўвечары я да вас прыйду.

Яна выходзіць, не заўважаючы хвалявання дзяцей.

— Ты бачыла, якія ў яе заплаканыя вочы? Я не разумею, як мама магла з ёю гэтак абысціся.

— Бедная фрэйлен!

І зноў гучаць гэтыя словы, поўныя спачування і слёз. Дзеці не ведаюць, што і думаць. Уваходзіць мама і пытаецца, ці не хочуць яны пакатацца з ёю. Дзеці адмаўляюцца. Яны адчуваюць страх перад мамаю. Іх абурае, што ім нічога не кажуць пра звальненне фрэйлен. Яны лічаць за лепшае застацца адны. Як дзве ластаўкі ў цеснай клетцы, яны лётаюць сюды-туды, задыхаюцца ў атмасферы хлусні і замоўчвання. Яны раздумваюць, ці не пайсці ім да фрэйлен і папытацца ў яе, угаварыць яе застацца, сказаць ёй, што мама памыляецца. Але яны баяцца пакрыўдзіць яе. І потым яны саромеюцца: усё, што яны ведаюць, яны ж падслухалі і высачылі. Трэба прыкідвацца дурнымі, такімі дурнымі, якімі яны былі два-тры тыдні таму назад. Яны застаюцца адны і ўвесь бясконца доўгі дзень думаюць і плачуць, а ў вушах увесь час гэтыя жудасныя галасы — злая бессардэчная водпаведзь мамы і роспачныя рыданні фрэйлен.

Вечарам фрэйлен мяльком заглядвае ў іх пакой і гаворыць ім дабранач. Дзеці дрыжаць, яны бачаць, як яна выходзіць, ім хочацца што-небудзь сказаць ёй. Але тут, ужо каля дзвярэй, фрэйлен раптам сама паварочваецца — як быццам яе спыніла іхняе маўклівае жаданне. На вачах у яе блішчаць слёзы. Яна абдымае дзяўчынак, тыя пачынаюць плакаць наўзрыд. Фрэйлен яшчэ раз цалуе іх і хутка выходзіць.

Дзеці ў слязах. Яны адчуваюць, што гэта было развітанне.

— Мы яе болей не ўбачым! — гаворыць адна праз слёзы. — Пабачыш — калі мы заўтра вернемся са школы, яе ўжо не будзе тут.

— Можа, мы наведаем яе калі-небудзь пазней. Тады яна, канечне, пакажа нам дзіця.

— Але, яна такая добрая.

— Бедная фрэйлен! — Гэта як яшчэ адзін уздых іхняга ўласнага лёсу.

— Можаш уявіць сабе, як мы будзем жыць без яе?

— Я ніколі не палюблю другую фрэйлен.

— Я таксама.

— Ні адна не будзе такою добраю да нас. А потым... Яна не адважваецца дагаварыць да канца. Але інстынктыўнае жаноцкае пачуццё выклікала ў іх да яе пашану, як толькі ім стала вядома, што ў яе ёсць дзіця. Абедзве ўвесь час думаюць пра гэта, і цяпер ужо не з ранейшаю дзіцячаю цікаўнасцю, а з замілаваннем і глыбокім спачуваннем.

— Паслухай, — гаворыць адна, — што я скажу.

— Слухаю.

— Ведаеш, я хацела б абрадаваць чым-небудзь фрэйлен, перш чым яна паедзе. Каб яна ведала, што мы яе любім і што мы не такія, як мама. Хочаш?

— Як ты можаш пытацца?

— Я падумала, што ёй вельмі падабаецца белы гваздзік, і яшчэ я падумала, што заўтра раніцаю, ведаеш, перш чым ісці ў школу, мы купім кветак і паставім іх у яе пакой.

— Калі?

— У абед.

— Яе тады, пэўна, ужо не будзе там. Ведаеш, я лепш збегаю ранічкаю па кветкі і хуценька прынясу іх, каб ніхто не ўбачыў. А потым мы паставім іх у яе пакой.

— Добра. І ўстанем раненька.

Яны дастаюць свае скарбонкі і шчыра высыпаюць на стол усе грошы. Цяпер яны зноў павесялелі, бо ведаюць, што яшчэ змогуць выказаць фрэйлен сваю нямую верную любоў.

Яны ўстаюць на досвітку. З цудоўнымі свежымі гваздзікамі ў крыху дрыготкіх руках стукаюць у дзверы да фрэйлен, але ніхто не адказвае. Яны думаюць, што фрэйлен яшчэ спіць, і ўваходзяць на дыбачках у пакой. Але там нікога няма, пасцель некранутая. Усё раскідана ў беспарадку, на цёмным абрусе на стале бялеюць лісты.

Дзеці палохаюцца. Што здарылася?

— Я пайду да мамы, — рашуча заяўляе старэйшая. І дзёрзка, без ніякага страху, са змрочным позіркам яна паўстае перад мамаю і пытаецца: — Дзе наша фрэйлен?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x