Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Голас гучаў зусім блізка, але словы даляталі да яе аднекуль здалёк, і яна не разумела іх. Усё заглушаў шум хваляў, якія набягалі знутры, свядомасць была азмрочана блытанінаю пачуццяў. Яна адчувала ласкавы дотык, пацалункі і свае слёзы, якія паволі астывалі, але ўнутры звінела і гула, цякла па венах кроў, а ў вушах стаяў шалёны гул, быццам званілі званы. Потым усё знікла ў тумане. Апрытомнеўшы, яна няясна адчула, што яе раздзяваюць, як праз густую заслону ўбачыла ласкавы і заклапочаны мужаў твар. І адразу ж упала ў чорнае бяздонне глыбокага дабратворнага сну, у якім ёй нічога не снілася.

***

Калі яна назаўтра раніцаю расплюшчыла вочы, у пакоі было ўжо відно. І ў ёй самой таксама прасвятлела, навальнічныя грымоты быццам ачысцілі і асвяжылі кроў. Яна спрабавала ўспомніць, што з ёю здарылася, але ўсё здавалася ёй яшчэ сном. Яна адчувала непраўдападобную лёгкасць і свабоду, з якою чалавек лунае ў паветры ў марах, і, каб упэўніцца, што гэтае цьмянае адчуванне — рэчаіснасць, яна дакранулася адною рукою да другой.

Раптам яна ўздрыгнула: на пальцы блішчаў пярсцёнак. І тут жа сну як і не было. Тыя бязладныя словы, якія яна чула і не чула на мяжы прытомнасці, і тыя ранейшыя няясныя здагадкі, якія яна не асмельвалася зрабіць думкамі, і падазрэнне цяпер раптам зліліся ў стройнае цэлае. Усё адразу стала ёй зразумелым — і мужавы пытанні, і здзіўленне палюбоўніка; пятля за пятлёю раскруцілася перад ёю страшная сетка, якая аблытвала яе. Гнеў і сорам авалодалі ёю, нервы зноў задрыжалі, і яна ўжо гатова была пашкадаваць, што прачнулася ад гэтага сну без летуценняў і страху.

Але тут у суседнім пакоі пачуўся смех. Дзеці ўсталі і, нібы птушаняты, якія толькі што прачнуліся, голасна сустракалі новы дзень. Ірэна ясна распазнала сынаў голас і ўпершыню са здзіўленнем адзначыла, як ён падобны на бацькаў. Усмешка непрыкметна кранула яе вусны і затрымалася на іх. Ірэна ляжала з заплюшчанымі вачамі, каб лепей нацешыцца тым, што складала яе жыццё, а з гэтага часу і шчасце. У душы яшчэ ціхенька шчымела нешта, але гэта быў жыватворны боль — так пякуць раны, перш чым зарубцавацца назаўсёды.

Пякучая таямніца

Партнёр

Паравоз хрыпла засвісцеў: цягнік дасягнуў Зэмерынга. Чорныя вагоны на хвіліну спыніліся ў серабрыстым высакагорным святле, выкінулі некалькі страката апранутых пасажыраў і праглынулі другіх, пераклікнуліся сярдзітыя галасы, і ўжо зноў засвісцела наперадзе сіпатая машына, пацягнула ў пячору тунеля чорны грукатлівы ланцуг. Зноў навокал, колькі бачыць вока, чыста падмецены вільготным ветрам ясны, спакойны ландшафт.

Адзін з прыезджых — малады чалавек, які выгадна адрозніваўся ад другіх ахайнасцю адзення і лёгкаю натуральнаю хадою, — апярэдзіў астатніх, першы наняў фіякр і паехаў у гатэль. Коні няспешна трухалі па крутой горнай дарозе. У паветры пахла вясной. На небе пырхалі хмаркі, белыя, гарэзлівыя, якімі яны бываюць толькі ў маі і чэрвені, калі бесклапотныя, маладыя, яны гулліва імчацца па блакітнай дарозе і то хаваюцца за высокія горы, то абдымаюцца і ўцякаюць, то сціскаюцца ў хустачку, то раздзіраюцца на стужкі і нарэшце дурасліва насоўваюць белыя шапкі на горныя вяршыні. Поўны неспакою быў і вецер — ён так шалёна раскалыхваў тонкія, яшчэ вільготныя пасля дажджу дрэвы, што яны лёгенька паскрыпвалі суставамі і сыпалі ў бакі тысячы іскрыстых кропляў. Часам з вяршынь даходзіў свежы пах снегу, і тады паветра рабілася і салодкім і даўкім. Усё на небе і на зямлі было поўна руху і нецярплівага браджэння сіл. Коні чмыхалі і весела беглі цяпер з гары, далёка чуваць быў звон іх бомкаў.

У гатэлі малады чалавек перш за ўсё прагледзеў спіс прыезджых, але тут жа расчаравана адсунуў яго ўбок. «Навошта, зрэшты, я прыехаў сюды? — з прыкрасцю спытаўся ён у сябе. — Сядзець тут аднаму на гары, без кампаніі — гэта яшчэ горш, чым у канцылярыі. Мусіць, я прыехаў або занадта рана, або занадта позна. Мне ніколі не шанцуе з водпускам. Ніводнага знаёмага прозвішча сярод усіх гэтых людзей. Хоць бы дзве-тры жанчыны, на благі канец — маленькі, нявінны флірт, каб не прасумаваць увесь тыдзень».

Малады чалавек быў баронам і належаў да не вельмі радавітай сям'і аўстрыйскай чыноўнай знаці. Ён служыў ва ўрадавай установе; адпачынак яму быў непатрэбны, але ён узяў водпуск на тыдзень таму, што ўсе калегі выклапаталі сабе веснавыя канікулы, і ён таксама захацеў скарыстаць сваё права. Яго нельга было назваць пустым чалавекам, але без кампаніі ён жыць не мог; агульны ўлюбёнец, якога ўсюды прымалі сардэчна, ён не пераносіў адзіноты і выдатна ведаў гэта. У яго не было ніякай схільнасці заставацца сам-насам з сабою, ён па магчымасці пазбягаў такіх сустрэч, бо зусім не імкнуўся да больш блізкага знаёмства з уласнаю персонаю. Ён ведаў, што яму трэба сутыкацца з людзьмі, каб маглі праявіцца ўсе яго таленты — яго ласкавасць, яго тэмперамент. У адзіноце ён быў халодны і бескарысны, як запалка ў пачку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x