Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі адзін раз яна зноў спалохалася. Ёй здалося, што з натоўпу на другім баку вуліцы на яе скіраваны мужаў позірк, той дзіўны, суровы, калючы позірк, які з'явіўся ў яго з нядаўняга. Яна стала спалохана ўглядвацца, але знаёмая постаць адразу ж знікла за праезджым экіпажам, і Ірэна супакоіла сябе тым, што ў гэты час муж заўсёды ў судзе. Ад нервовага напружання яна страціла адчуванне часу і спазнілася на абед. Але і мужа не было яшчэ — супраць яго звычкі — дома; ён прыйшоў праз дзве хвіліны, і ёй здалося, што ён чымсьці ўсхваляваны.

Яна пачала лічыць гадзіны, якія засталіся да вечара, і ёй зрабілася страшна, што іх так многа, а на развітанне трэба так мала часу, і грош усяму цана, калі табе вядома, што з сабою нічога нельга ўзяць. Ёю авалодала нейкая санлівасць. Машынальна спусцілася зноў на вуліцу і пайшла наўгад, не аглядваючыся, ні аб чым не думаючы. На скрыжаванні фурман ледзь паспеў стрымаць коней, інакш дышаль абавязкова збіў бы яе з ног. Фурман груба вылаяўся, а Ірэна нават не павярнулася — гэта магло быць выратаваннем або адтэрміноўкай. Выпадак пазбавіў бы яе ад здзяйснення рашэння. Паволі паплялася яна далей — добра было ісці без думак, з адным толькі цьмяным адчуваннем канца, які, быццам лёгкі туман, непрыкметна апускаўся і засцілаў усё.

Выпадкова падняўшы вочы, каб прачытаць назву вуліцы, яна ўся задрыжала: у бязмэтным блуканні яна непрыкметна дабрыла амаль да самага дома свайго былога палюбоўніка. А што, калі гэта палец лёсу? Раптам ён чым-небудзь можа дапамагчы ёй, бо ён, трэба думаць, ведае адрас гэтай асобы. Яе ахапіла радаснае ўзбуджэнне. Як яна не падумала аб гэтым? Адразу ж крокі зрабіліся больш імклівымі; падагнаныя надзеяю, закруціліся ў галаве бязладныя думкі. Яна прымусіць яго пайсці да вымагальніцы, каб назаўсёды пакласці гэтаму канец. Хай прыгрозіць ёй добра, каб яна перастала шантажыраваць яе; а можа, дастаткова будзе даць ёй пэўную суму грошай і выдаліць з горада. Ірэне стала раптам шкада, што яна пры сустрэчы так няласкава абышлася з небаракам, але ўсё роўна, ён абавязкова дапаможа ёй. Як дзіўна, што выратаванне прыходзіць цяпер, у самую апошнюю хвіліну.

Імкліва ўзбегла яна наверх і пазваніла. Ніхто не адчыніў. Яна прыслухалася: ёй здалося, што за дзвярамі чуваць асцярожныя крокі. Яна пазваніла яшчэ раз. Зноў маўчанне. І зноў нейкі шорах за дзвярамі. Тут яна страціла цярпенне і пачала званіць без перапынку — бо ў яе гэта было пытанне жыцця.

Нарэшце за дзвярамі нехта заварушыўся, шчоўкнуў замок, і дзверы прачыніліся.

— Гэта я, — паспешна шапнула Ірэна.

Ён адчыніў дзверы, яўна збянтэжаны.

— Ах, гэта ты... вы, васпані, — разгублена пралепятаў ён. — Прабачце... я зусім не чакаў... вашага прыходу... прабачце мой выгляд, — ён быў без пінжака, з расшпіленаю кашуляю і без каўнерыка.

— Мне трэба хутчэй пагаварыць з вамі, вы павінны мне дапамагчы, — сказала яна нервова, бо ён усё яшчэ трымаў яе на парозе, як жабрачку. — Можа, вы нарэшце дазволіце мне ўвайсці, я затрымаю вас усяго на адну хвілінку, — дадала яна раздражнёна.

— Калі ласка, — збянтэжана прамармытаў ён, сарамліва адводзячы позірк. — Толькі я цяпер... мне не зусім зручна...

— Вам трэба мяне выслухаць. Усё гэта па вашай віне. Ваш абавязак мне дапамагчы... Вы абавязаны, чуеце, абавязаны вярнуць мне пярсцёнак. У крайнім выпадку, скажыце мне адрас... Яна ўвесь час праследуе мяне, а цяпер вось кудысьці знікла... Вы абавязаны, чуеце, абавязаны.

Ён няўцямна ўтаропіўся ў яе. Толькі цяпер яна заўважыла, што з яе адрывістых выкрыкаў нічога нельга зразумець.

— Ах вось яно што... Вы нічога не ведаеце... Дык вось, ваша палюбоўніца, ваша былая пасія, высачыла мяне, калі я выходзіла ад вас. З таго часу гэтая асоба праследуе мяне, шантажыруе... мучыць да смерці... А цяпер яна ўзяла ў мяне пярсцёнак, а ён мне патрэбен, абавязкова, і таму трэба, каб яго вярнулі мне не пазней сённяшняга вечара, я гэтак і сказала... Ну дык вось, дапамажыце мне.

— Але... але я...

— Вы дапаможаце мне ці не?

— Але я не ведаю ніякай асобы. Я не разумею, каго вы маеце на ўвазе. Я ніколі не меў дачынення да шантажыстак. — Ён гаварыў амаль груба.

— Вось як... вы не ведаеце. Яна ўсё гэта выдумала! Адкуль жа яна ведае і ваша прозвішча, і мой адрас? Можа, яна і не думае мяне шантажыраваць? Можа, мне ўсё гэта прыснілася?

Яна пранізліва зарагатала. Яму стала не па сабе. У яго прамільгнула думка, што яна звар'яцела, гэтакім дзіўным бляскам ззялі яе вочы, гэтак дзіўна яна паводзіла сябе і пляла нейкую лухту. Ён спалохана паглядзеў па баках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x