Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопчык міжволі ўсміхнуўся, і страх яго прапаў. Ён хацеў адказаць, але словы здаліся яму занадта смелымі, занадта дзёрзкімі, каб ён сказаў іх гэтаму слаўнаму незнаёмцу, які так ласкава размаўляў з ім. Ён ніколі не быў бойкі, заўсёды лёгка бянтэжыўся, а цяпер ад радасці і сарамлівасці зусім сумеўся. Яму вельмі хацелася гутарыць яшчэ, але нічога не прыходзіла ў галаву. На шчасце, з'явіўся вялікі жоўты сенбернар з гатэля, абнюхаў іх абодвух і даў сябе пагладзіць.

— Ты любіш сабак? — спытаўся барон.

— Вельмі! У маёй бабулі ў Бадэне на віле ёсць сабака. Калі мы жывём там, сабака цэлы дзень са мною. Але гэта толькі ўлетку, калі мы там гасцюем.

— У нас, у маёнтку, іх, напэўна, дзесяткі два. Калі тут у цябе ўсё будзе добра, я падару табе аднаго. Карычневага шчанюка з белымі вушамі. Хочаш?

Хлопчык пачырванеў ад радасці.

— Хачу.

Гэтыя словы вырваліся ў яго горача і прагна. Але ён адразу дадаў з баязлівым сумненнем:

— Але мама не дазволіць. Яна кажа, што не дазволіць трымаць сабаку ў доме, з ім занадта многа клопату.

Барон усміхнуўся. Нарэшце-такі размова пайшла пра маму.

— Няўжо твая мама такая строгая?

Хлопчык падумаў, паглядзеў на барона, быццам пытаўся, ці можна даверыцца гэтаму чужому чалавеку. Адказ прагучаў асцярожна:

— Не, мама не вельмі строгая. Цяпер, пасля хваробы, яна ўсё мне дазваляе. Можа, яна нават дазволіць узяць сабаку.

— Хочаш, я папрашу яе?

— Ага, калі ласка, папрасіце, — узрадаваўся хлопчык. — Тады мама, напэўна, дазволіць. А які ў вас сабака? У яго белыя вушы, праўда? Умее ён насіць?

— Так, ён усё ўмее. — Барон усміхнуўся, заўважыўшы, як ад ягоных слоў у хлопчыка разгарэліся вочы. Адразу знікла сарамлівасць, і гарачнасць, якую дагэтуль стрымліваў страх, вырвалася наверх. Баязлівае, запалоханае дзіця з маланкаваю хуткасцю ператварылася ў гарэзу. «Каб у яго мацеры за стрыманасцю хавалася такая ж гарачнасць!» — міжволі падумаў барон. Але хлопчык ужо засыпаў яго пытаннямі:

— Як завуць вашага сабаку?

— Каро.

— Каро! — захапляўся хлопчык. Ён смяяўся і радаваўся кожнаму слову, ап'янёны тым, што нехта нечакана паставіўся да яго гэтак прыязна. Барон сам здзіўляўся хуткаму поспеху і вырашыў каваць жалеза, пакуль гарачае. Ён прапанаваў хлопчыку пайсці пагуляць, і беднае дзіця, згаладалае за доўгія тыдні па чалавеку, які хацеў яго выслухаць, было ў вялікім захапленні. Яно бесклапотна выбалботвала тое, на што яго наводзіў новы сябар пры дапамозе бяскрыўдных, як бы выпадковых пытанняў. Неўзабаве барон трапнымі пытаннямі ўжо даведаўся ўсё пра яго сям'ю: што Эдгар — адзіны сын венскага адваката, які належаў, відаць, да заможнай жыдоўскай буржуазіі, што мама не ў захапленні ад Зэмерынга і скардзіцца на адсутнасць прыемнай кампаніі. З ухілістага Эдгаравага адказу на пытанне, ці вельмі мама кахае тату, ён улавіў, што тут не ўсё добра. Яму было амаль сорамна за тую лёгкасць, з якою ён выпытаў у даверлівага хлопчыка ўсе гэтыя маленькія сямейныя таямніцы. Эдгар вельмі ганарыўся, што хтосьці ўважліва слухае яго, і ледзь не навязваў новаму сябру сваю шчырасць. Яго дзіцячае сэрца перапаўняла гордасць — барон гуляў з ім, абнімаў за плечы, і Эдгар ад думкі, што ўсе могуць бачыць яго ў сяброўскай гутарцы з дарослым, паступова забыўся аб розніцы ў гадах і балбатаў лёгка і вольна, як са сваім равеснікам. Эдгар быў, мяркуючы па гаворцы, вельмі разумны, не на ўзрост развіты, як амаль усе хваравітыя дзеці, якія праводзяць больш часу з дарослымі, чым з таварышамі ў школе, і вызначаўся незвычайна абвостраным пачуццём любові і нянавісці. Ні да чаго ён не ставіўся спакойна; пра кожнага чалавека, пра кожную рэч ён гаварыў або з захапленнем, або з такою агідаю, што твар яго крывіўся і рабіўся злым і непрыгожым. У гарачнасці, з якою ён гаварыў, было нешта дзікае, парывістае; можа, у гэтым выяўляліся вынікі нядаўна перанесенай хваробы; здавалася, яго нехлямяжасць не што іншае, як з цяжкасцю заглушаны страх перад сваёю гарачнасцю.

Барон без усякіх намаганняў здабыў яго давер. Усяго паўгадзіны спатрэбілася на тое, каб авалодаць палкім, неспакойным сэрцам. Як бясконца лёгка можна падманваць дзяцей, прастадушных істот, любві якіх рэдка хто дамагаецца. Яму варта было толькі перанесціся ў мінулае — і ён так натуральна і проста ўвайшоў у тон дзіцячай балбатні, што хлопчыку здавалася, быццам ён размаўляе з роўным, і ўжо праз некалькі хвілін ад яго нясмеласці не засталося і следу. Ён быў шчаслівым, што тут, на гэтым пустэльным месцы, нечакана знайшоў сябра — і якога сябра! Забыліся венскія аднагодкі з іх тоненькімі галасамі і наіўнай балбатнёй, выкрэслены з памяці пачынаючы з гэтай знамянальнай гадзіны! Уся яго ўзнёслая сімпатыя належала цяпер новаму, даросламу сябру. Сэрца поўнілася гордасцю, калі барон, развітваючыся, прапанаваў яму заўтра раніцаю зноў пагуляць разам і ўжо здалёк яшчэ раз кіўнуў яму, як брату. Гэта была, мусіць, самая лепшая хвіліна ў яго жыцці. Нічога няма лягчэй, як падманваць дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x