Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта яго акрыліла. Ён застаўся ў вестыбюлі. Неўзабаве яна з'явілася, трымаючыся за хлопчыкаву руку, мімаходам пагартала часопісы, паказала сыну некалькі малюнкаў. Але калі барон падышоў да стала, быццам каб узяць часопіс, а на самай справе, каб зазірнуць глыбей у яе вільготныя бліскучыя вочы, можа, нават распачаць размову, — яна адвярнулася, паляпала хлопчыка па плячы, сказала: «Viens, Edgar! Au lit!» [2] Пойдзем, Эдгар! Спаць пара! ( фр .). і спакойна прайшла міма яго.

Барон з лёгкаю прыкрасцю паглядзеў ёй услед. Ён, папраўдзе, разлічваў пазнаёміцца ў той жа вечар, і тое, што яна гэтак рашуча пайшла, расчаравала яго. Але, зрэшты, у яе супраціўленні была свая прывабнасць, і менавіта няўпэўненасць у поспеху падахвочвала яго. Так ці інакш — ён знайшоў партнёра; можна было пачынаць гульню.

Раптоўнае сяброўства

Назаўтра раніцаю, увайшоўшы ў вестыбюль, барон убачыў сына прыгожай незнаёмкі — ён ажыўлена гутарыў з двума хлопчыкамі-ліфцёрамі і паказваў ім малюнкі ў кніжцы Карла Мая. Яго маці не было; відаць, яна яшчэ займалася туалетам. Цяпер толькі барон звярнуў увагу на дзіця — сарамлівага, фізічна дрэнна развітага, нервовага хлопчыка гадоў дванаццаці з парывістымі рухамі і цёмнымі неспакойнымі вачамі. Як шмат хто з дзяцей у гэтым узросце, ён, здавалася, быў чымсьці напалоханы, быццам яго толькі што разбудзілі і прывялі на незнаёмае месца. Яго твар нельга было назваць непрыгожым, але рысы яшчэ канчаткова не вызначыліся, барацьба паміж дзяцінствам і сталасцю, мусіць, толькі пачыналася; усё было ледзь акрэслена, ніводная лінія не завершана на хваравіта-бледным, нервовым твары. Да таго ж, як заўсёды ў гэтым няўдзячным узросце, калі дзецям заўсёды не па мерцы іх адзенне, а ганарыстасць яшчэ не прымушае сачыць за вонкавым выглядам, рукавы і штаны ў яго матляліся на занадта худых руках і нагах.

Хлопчык сланяўся па вестыбюлі без занятку і рабіў даволі ўбогае ўражанне. Па сутнасці, ён усім перашкаджаў. Яго то адхіляў убок парцье, да якога ён прыставаў з усялякімі пытаннямі, то адштурхоўваў хто-небудзь ад дзвярэй; відаць, яму не хапала чалавека, з якім ён мог бы пагаварыць па-сяброўску. Дзіцячая патрэба пабалбатаць вымушала яго шукаць субяседнікаў сярод служачых гатэля; тыя адказвалі яму, калі ў іх быў час, і адразу ж абрывалі размову, як толькі паказваўся хто-небудзь з дарослых ці тэрміновая работа патрабавала кудысьці пайсці. Барон з усмешкаю, спачувальна пазіраў на беднага хлопчыка, які на ўсё глядзеў цікаўна і ад якога ўсе непрыветліва адварочваліся. Аднаго разу ён злавіў накіраваны на сябе цікаўны позірк, але чорныя вочы адразу ж спалохана кінуліся ўбок і схаваліся за апушчанымі павекамі. Гэта здалося барону забаўным. Хлопчык зацікавіў яго, і ён падумаў, ці нельга выкарыстаць дзіця, пужлівасць якога тлумачыцца, мусіць, толькі сарамяжнасцю, як пасрэдніка для хутчэйшага збліжэння. Ва ўсякім разе, трэба паспрабаваць. Непрыкметна ён пайшоў услед за хлопчыкам, які толькі што выскачыў на двор і, ахоплены дзіцячаю прагаю да ласкі, пагладзіў ружовыя ноздры белага каня; але і тут яму не пашанцавала — фурман даволі груба прагнаў яго. Пакрыўджаны і маркотны, ён бадзяўся каля дома, і позірк у яго быў пусты і крыху сумны. Вось тут барон і загаварыў з ім.

— Ну, малады чалавек, як табе тут падабаецца? — спытаўся ён, стараючыся вымавіць гэтыя словы самым простым і вясёлым тонам.

Хлопчык пачырванеў да вушэй і баязліва паглядзеў на барона. Ён, здавалася, спалохаўся, прыціснуў руку да грудзей і сарамліва пераступаў з нагі на нагу. Ніколі яшчэ з ім не загаворваў чужы чалавек.

— Дзякуй, вельмі падабаецца, — ледзь выціснуў ён з сябе. Апошняе слова з цяжкасцю выйшла з яго вуснаў.

— Гэта мяне здзіўляе, — сказаў барон, усміхаючыся, — па сутнасці, тут даволі сумна, асабліва такому маладому чалавеку, як ты. Што ж ты робіш цэлы дзень?

Хлопчык быў яшчэ занадта збянтэжаны і не знайшоў, што адказаць. Бо дагэтуль жа яго ніхто ведаць не хацеў, — няўжо гэты шыкоўна адзеты пан папраўдзе хоча з ім пагаварыць! Гэтая думка вызвала ў ім адначасова і нясмеласць і гордасць. Нарэшце ён набраўся духу.

— Я чытаю, і мы шмат гуляем з мамаю. Часам ездзім катацца. Мне трэба тут паправіцца, я быў вельмі хворы. Доктар сказаў, што мне трэба шмат бываць на сонцы.

Апошнія словы ён сказаў ужо даволі ўпэўнена. Дзеці заўсёды ганарацца перанесенаю хваробаю: яны ведаюць, што страх за іх робіць бацькоў яшчэ больш уважлівымі.

— Так, сонца карысна такім юнакам, як ты; табе трэба загараць. Але навошта ты сядзіш тут цэлы дзень? У тваім узросце трэба больш бегаць, дурэць і нават сваволіць крыху. Мне здаецца, ты вельмі ўжо прыстойна паводзіш сябе, сядзіш поседам у пакоі з гэтаю тоўстаю кніжкаю пад пахай. Помню, які я быў гарэза ў твае гады. Кожны вечар прыходзіў дадому ў падраных штанах. Не трэба быць дужа ціхім!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x