Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, што табе, Крэсчэнца? — спытаўся ён.

Аднак, наперакор яго намеру, бадзёрага, сардэчнага тону не атрымалася, пытанне прагучала холадна і злосна.

Але Крэсчэнца стаяла нерухома, утаропіўшы вочы ў падлогу. Нарэшце яна прагаварыла адрывіста, быццам нагою штосьці адштурхоўвала ад сябе:

— Камердынер звольніў мяне. Ён сказаў, што вы распарадзіліся даць мне разлік.

Барон, непрыемна ўражаны, устаў з места. Ён не чакаў, што гэта здарыцца так хутка. Не ведаючы, што адказаць, ён пачаў заіклівым голасам гаварыць наўгад першае, што яму прыйшло ў галаву: што ўсё было крыху перавялічана, што ёй трэба лепш ладзіць з другімі слугамі, і таму падобнае глупства.

Але Крэсчэнца нерухома стаяла перад ім, не адводзячы вачэй ад дывана. Са злоснаю ўпартасцю, з прыўзнятымі плячамі і нізка апушчанаю галавою, быццам бык з настаўленымі рагамі, яна як бы не чула прымірэнчых баронавых слоў і чакала аднаго слова — але гэтага слова не было. І калі ён стомлена змоўк, адчуваючы прыкрасць ад таго, што яму прыходзіцца разыгрываць непрывабную ролю ашуканца перад служанкаю, Крэсчэнца зацята маўчала. Нарэшце яна вымавіла з намаганнем:

— Я толькі хацела ведаць: пан барон сам даў даручэнне Антону звольніць мяне?

Пытанне прагучала жорстка, раздражнёна, груба. Барон, і так ужо расхваляваны ў глыбіні душы, адхіснуўся, нібы яго штурхнулі ў грудзі. Што гэта — пагроза? Яна кідае яму выклік? І адразу ўся яго маладушнасць, увесь яго жаль як рукою зняло. Агіда і нянавісць, якія доўга збіраліся ў ім, прарваліся ў гарачым жаданні раз і назаўсёды пакласці ўсяму гэтаму канец. Ён раптам крута перамяніў тон і з тою дзелавітаю халоднасцю, да якой яго прывучыла служба ў міністэрстве, суха пацвердзіў: так, так, зусім правільна, ён сапраўды дазволіў камердынеру самастойна вырашаць усе гаспадарчыя справы. Ён асабіста, вядома, жадае ёй дабра і нават паспрабуе адмяніць звальненне. Але калі яна і далей будзе ўпарціцца і не хоча жыць у згодзе з Антонам, то ён, так, ён вымушаны адмовіцца ад яе паслуг.

Барон змоўк і, сабраўшы ўсю сваю волю, утаропіў у Крэсчэнцу строгі, рашучы позірк з цвёрдым намерам не даць сябе запалохаць якім-небудзь скрытым намёкам ці фамільярным словам.

Але ў вачах Крэсчэнцы, якія яна нясмела падняла на барона, не было і ценю пагрозы: так глядзіць смяротна паранены звер, калі на яго з-за кустоў кідаецца зграя ганчакоў.

— Дзякуй... — сказала яна ледзь чутна. — Я пайду... я не буду болей дакучаць пану барону...

І, згорбленая, не аглядваючыся і цяжка цягнучы нягнуткія нязграбныя ногі, яна павольна выйшла з пакоя.

Увечары, прыйшоўшы з тэатра, барон падышоў да пісьмовага стала, каб прагледзець пошту, і раптам заўважыў нейкі незнаёмы чатырохвугольны прадмет. Ён запаліў лямпу і ў яе святле пазнаў драўляную шкатулку, якія робяць вясковыя майстры. Яна не была замкнёная, і барон адчыніў яе: там, у бездакорным парадку, ляжалі несамавітыя падарункі, якія Крэсчэнца атрымала ад яго за ўвесь час: некалькі паштовак, пасланых з палявання, два білеты ў тэатр, сярэбраны пярсцёнак, крэдыткі, складзеныя акуратным прамавугольнікам, і маментальная фатаграфія, зробленая ў Ціролі дваццаць гадоў назад; Крэсчэнцу, відаць, спалохала ўспышка магнію, і на здымку позірк у яе быў такі ж змучаны і пабіты, як сёння ў час іх развітання.

Крыху азадачаны, барон адсунуў убок шкатулку і выйшаў у калідор, каб спытацца ў камердынера, чаго гэта рэчы Крэсчэнцы апынуліся ў яго на стале. Камердынер ахвотна пайшоў за сваім ворагам, каб атрымаць патрэбныя тлумачэнні. Але Крэсчэнцы не было ні на кухні, ні ў пакоях. І толькі назаўтра, калі ў рубрыцы здарэнняў ранішняй газеты з'явілася паведамленне, што жанчына гадоў пад сорак кінулася ў ваду з моста цераз Дунайскі канал і пакончыла жыццё самагубствам, яны абодва зразумелі, што не трэба болей пытацца, куды дзелася Лепарэла.

Мендаль-букініст

Я зноў быў у Вене і аднаго разу ўвечары, вяртаючыся дадому з гасцей, на гарадской ускраіне нечакана трапіў пад праліўны дождж, які сваім мокрым бізуном хутка заганяў людзей у пад'езды і пад карнізы; я і сам кінуўся шукаць выратавальнага прыстанішча. На шчасце, у Вене на кожным рагу вас чакае кавярня, і я ў прамоклым капелюшы і наскрозь мокрай адзежы ўбег у бліжэйшую, якая была цераз вуліцу. Гэта была самая звычайна, як усюды на ўскраіне, кавярня старавенскага патрыярхальнага тыпу, без аркестра і другіх запазычаных у Германіі модных прынад, якімі выхваляліся кавярні ў цэнтры горада; наведнікаў было вельмі многа — простыя людзі, якія налягалі больш на газеты, чым на пірожныя. Нягледзячы на тытунёвы дым, які шызымі спіралямі пранізваў і без таго задушлівае паветра, у кавярні было чыста дзякуючы яўна новай плюшавай абіўцы на сядзеннях і бліскучай алюмініевай касе; у спешцы я нават не патурбаваўся паглядзець на шыльду — дый навошта? Я сагрэўся і, седзячы за сталом, нецярпліва паглядваў на вокны, зацягнутыя блакітнаю ліўневаю сеткаю, — ці скора захочацца нязноснаму дажджу прасунуцца на некалькі кіламетраў далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x