Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я болей не магу.

Гэтыя хвіліны, калі абагаўлёны ёю гаспадар шукаў тут прытулку ў сваёй бядзе, былі найвышэйшым шчасцем для Лепарэлы. Яна не адважвалася вымавіць ні слова ў адказ ці ў суцяшэнне: моўчкі, паглыбленая ў сябе, яна сядзела, толькі калі-нікалі ўзнімала вочы і накіроўвала тужлівы пакутлівы позірк на свайго заняволенага бога, і гэтае нямое спачуванне суцяшала барона. Але варта было яму пайсці з кухні, як твар яе зноў крывіўся ад гневу і цяжкія рукі раз'юшана малацілі па мясе ці, адводзячы душу, церлі каструлі і серабро.

Атмасфера ў доме рабілася ўсё больш удушлівай, і нарэшце ўзнялася навальніца: барон, які доўга і цярпліва, з прытворнаю пакораю вінаватага школьніка слухаў вечныя жончыны папрокі, раптам не вытрымаў і вылецеў з пакоя, з усяе сілы грукнуўшы дзвярамі.

— З мяне хопіць! — крыкнуў ён такім аглушальным голасам, што ў доме аж зазвінелі шыбы. Счырванелы ад шаленства, не валодаючы сабою, ён ускочыў на кухню і загадаў трапяткой, як туга нацягнутая цеціва, Крэсчэнцы: — Зараз жа ўпакуй мой чамадан і дастань стрэльбу! Я на тыдзень паеду на паляванне. У такім пекле сам чорт не вытрымае! Пара пакласці гэтаму канец.

Крэсчэнца з захапленнем глядзела на яго: цяпер ён зноў быў гаспадар! Хрыплы смяшок вырваўся ў яе з глоткі:

— Праўда, паночку, пара пакласці канец.

І з ліхаманкаваю стараннасцю, лётаючы як ашалелая па пакоях, яна выцягвала з шаф, брала са сталоў патрэбныя рэчы; кожны нерв гэтай грубай істоты дрыжаў ад нястрымнага хвалявання. Потым яна сама занесла ў карэту чамадан і стрэльбу. Барон хацеў падзякаваць ёй за стараннасць, але, зірнуўшы на яе твар, спалохана адвёў убок вочы: на яе сціснутых губах зноў гуляла тая самая каварная ўсмешка, якая так страшыла яго ў апошні час. Міжвольна ён уявіў сабе драпежную жывёліну, якая падкралася да ахвяры і гатова скочыць. Але адразу ж твар Крэсчэнцы набыў ранейшы выгляд, і яна толькі шапнула яму хрыпла, амаль з абразліваю фамільярнасцю:

— Едзьце, паночку, на здароўе, а я ўжо ўсё зраблю.

Праз тры дні барона тэрміновай тэлеграмай выклікалі з палявання дадому. На вакзале яго сустрэў стрыечны брат. З першага позірку на ўсхваляваны, разгублены сваякоў твар устрывожаны барон зразумеў, што здарылася няшчасце. Пасля некалькіх асцярожных падрыхтоўчых слоў той паведаміў, што баронаву жонку знайшлі раніцаю мёртваю ў ложку, а ўвесь пакой быў напоўнены пахам свяцільнага газу. На жаль, працягваў стрыечны брат, няшчасны выпадак выключаецца, бо цяпер, у маі, газаваю печкаю ніхто не карыстаўся; факт самагубства пацвярджаецца яшчэ і тым, што бедная жанчына прыняла нанач веранал. Да таго ж Крэсчэнца, кухарка, засведчыла, што яна чула, як гаспадыня ўночы выходзіла ў пярэднюю, відаць, каб адкрыць старанна закручаны газавы кран. З улікам гэтага сведчання доктар паліцэйскага ўпраўлення, якога выклікалі на месца здарэння, выключыў магчымасць няшчаснага выпадку, і ў пратаколе запісалі, што прычына смерці — самагубства.

Барона кінула ў дрыжыкі. Калі стрыечны брат паведаміў пра сведчанне Крэсчэнцы, у яго адразу пахаладзелі рукі: непрыемнае, брыдкае пачуццё, як рвота, падступіла да горла. Але ён намаганнем волі заглушыў гэтую страшэнную здагадку і разам са стрыечным братам пакорна паехаў дадому. Цела нябожчыцы ўжо забралі; у гасцінай, са змрочнымі, варожымі тварамі, сядзелі сваякі; іх спачуванне было халоднае, як лязо нажа. Яны палічылі неабходным асуджальным тонам напомніць яму, што «скандал», на вялікі жаль, замяць не ўдалося, бо пакаёўка раніцаю выбегла на лесвіцу і закрычала немым голасам: «Гаспадыня забіла сябе!» Пахаванне будзе ціхае — зноў бліснула халоднае лязо нажа, — бо, на жаль, усялякія чуткі ўжо раней выклікалі ў людзей непажаданую цікаўнасць.

Хмурны, маўклівы барон няўважліва слухаў, не падымаючы вачэй; толькі адзін раз ён міжвольна паглядзеў на зачыненыя дзверы ў спальню, але адразу ж палахліва адвёў вочы ўбок. Ён хацеў дадумаць да канца нейкую неадчэпную пакутлівую думку, але пустыя і непрыязныя словы сваякоў не давалі яму сабрацца з думкамі. Яшчэ з паўгадзіны вакол яго стаялі чорныя фігуры і нешта балбаталі, потым яны, адна за адною, развіталіся і пайшлі. Ён застаўся адзін у апусцелым цемнаватым пакоі, быццам аглушаны ўдарам, адчуваючы боль у скронях і слабасць ва ўсім целе.

У дзверы пастукалі. Ён спалохана здрыгануўся і крыкнуў: «Заходзьце!» І вось за яго спінаю нерашуча зашаркалі крокі, цяжкія, добра знаёмыя крокі. Барону раптам зрабілася жудасна; шыя была як у цісках, а па скуры, ад скроняў да каленяў, пабеглі мурашкі. Ён хацеў павярнуцца, але мышцы не слухаліся яго. Так ён і застаўся стаяць пасярод пакоя, дрыжучы, апусціўшы нягнуткія, быццам скамянелыя рукі, не могучы вымавіць хоць адно слова і разам з тым добра разумеючы, якое яўнае прызнанне віны хаваецца ў гэтай маладушнай нерухомасці. Але дарэмна спрабаваў ён страпянуцца — мышцы яго не слухаліся. І тут ён пачуў голас, які сказаў самым роўным, самым сухім, абыякавым і дзелавітым тонам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x