Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Балаты, азёры пад ільдом, лясы, мора снягоў. А ўлетку мора вады.

"Усё нібы змяшалася ў гэтых успамінах. Не тэлькі поры года, але і прыцемак з днём і ноччу. Заплюшчыш вочы, і вось усё паплыло, паплыло перад вачамі".

Вось сітнягі, што ўмерзлі ў голы сіняваты лёд. Суха пяюць пад калючым ветрам. Выцягнеш з пелькі кошык з сенам і вытрасаеш з яго на лёд гнуткіх, як змейкі, жвавых уюноў. Пальцы ад вільгаці і марозу чырвоныя і кепска гнуцца.

За акном вагона рэдкія аазісы вёсак і першыя агні ў

хатах.

"А я еду да той, пра якую нават не ведаю, кахаю яе альбо

не".

Цёплая хваля коціцца па сэрцы толькі пры думцы аб прытульнасці яе гнязда. Увойдзеш, кінеш чамадан, і яна выбежыць насустрач табе, у халаціку, заспаная, цёплая са сну, чарнявая дужа мяккімі густымі валасамі, вельмі белая абліччам, абаўе цёплыя рукі яму вакол шыі, павісне.

Потым яны лягуць. І яна, муркаючы, будзе тычыцца носам яму ў плячук, уладкоўвацца, як зручней.

Раніцаю будуць сядзець адно супраць другога ў крэслах, паклаўшы ногі ў крэсла таго, хто сядзіць насупраць, прыхлёбтваць віно, слухаць музыку, чытаць, і зрэдку ён будзе браць яе ладныя моцныя ногі і грэць іх у сябе на каленях. І за ўсе гэтыя дні аж да вечара ён ані на хвіліну не выйдзе з цёплай хаты на люты мароз. А можа, і вечарамі не заўсёды выйдзе.

...Пазнаёміліся яны на вакзале, калі гэта можна было назваць знаёмствам. Ен тады ўпершыню прыехаў у яе горад. Здарылася буйная непрыемнасць: пажар на электрастанцыі. Галоўнаму інжынеру пагражаў суд. Добраму, страшэнна сумленнаму ў працы чалавеку, спецыялісту, якіх пашукаць. Усе ведалі гэта і шкадавалі. І таму паслалі тэхнічным экспертам менавіта яго, Міколу Ласевіча; ведалі таксама і пра добрыя яго адносіны да інжынера, і пра поўную ягоную бесстароннасць, і пра тое, што ў аўтаматыцы ён разбіраецца, як ніхтэ: большасць аўтаматаў упраўлення на электрастанцыях рэспублікі ставіў і наладжваў або ён, або ягоныя людзі.

Выйшаў тады на ранішні замглёны перон, убачыў, што з цягніка злезла хіба што з дзесятак людзей і сярод іх ідзе дзяўчына з дужа цяжкай валізкай. Злосная, відаць, з гэтай прычыны. І яшчэ таму, што недаспала. Дагнаў, узяўся за ручку:

- Мілая дзяўчына, якім гэта манерам даехаць на вуліцу Міцкевіча?

Тая тарганула чамадан на сябе. Зрэнкі пашырыліся ад раптоўнай ярасці.

- На таксі!

- На гэткія пытанні дакладна так адказваюць ерэванскія міліцыянеры.

- Слухайце, адкасніцеся ад мяне, - у яе неяк дзіўна, нібы праз стрыманыя слёзы, заблішчалі вочы.

- Здарылася нешта? - са шчырым спачуваннем спытаў

ён.

Але яна не адчула ў глыбокім ягоным голасе гэтай шчырасці.

- Адыдзіце, - праз сціснутыя зубы, з непрыхаванай нянавісцю сказала яна. - Ведаем мы вашу спагаду, добранькія вашы вачаняты... Ну!

Паціснуўшы плячамі, ён пусціў ручку.

.Справа ягоная і сапраўды не вартая была выедзенага яйка. Ніхто не быў вінаваты. Проста супала адразу некалькі прычын, якія, па тэорыі верагоднасці, маглі супасці - ну, раз у тысячу год. І здарылася аварыя. Затое цяпер інжынеры ўсёй Зямлі тысячу год маглі спаць спакойна.

Ён хацеў у той жа вечар ехаць дадому, але сутыкнуўся на вуліцы з сябрам - архітэктарам, і той, не слухаючы ніякіх пярэчанняў, увогуле нічога не жадаючы слухаць, пацягнуў яго да сябе "на каляды". Адзіным довадам у яго было тое, што "нельга ж правесці ка-ля-ды ў дарозе".

Гэта былі гарадскія каляды. Як ва ўсіх такіх сем'ях, што (асабліва ў апошнія гады), раптам спахапіўшыся, пачынаюць вешаць на сценкі сялянскія посцілкі і вярэнькі для хлеба, ставіць на паліцах, пафарбаваных "пад старое дрэва" фарбай "Ван Дзік", побач з мадэрновымі вазамі вясковыя карцы і каўшы або нават - яшчэ горш - шыць сабе з неацэнных палескіх ручнікоў, па-варварску перакройваючы і рэжучы іх, сукенкі.

Кактэйлі каля самаробнага хатняга бара, міксеры, здабытыя чорт ведае дзе, досыць смелыя, хаця й прыстойныя дэкальтэ, размовы: спачатку пра высокія матэрыі, а пасля.

І толькі распісная міска з куццёй, на якую ніхто не звяртае ўвагі (З рысу. Куцця з рысу - цьху!), ды жмуток сена, падкладзены пад ражок абруса (пад увесь нельга: келішкі будуць стаяць няроўна, паб'ецца крышталь), сяк-так нагадваюць у першыя хвіліны, што гэта не проста "міжсабойчык". Потым абавязкова знойдзецца госць, які прыкінецца п'яным да быдлячага стану і пачне тое сена жаваць, чым і выкліча ўхвальны смех і воплескі.

І вось у гэтым тлуме - гаспадара затрымалі ў бюро, і госці былі амаль усе ў зборы - Мікола амаль адразу ўбачыў тую, з чамаданам. Сябар, не слухаючы нараканняў жонкі, цягнуў Міколу знаёміць. І вось наблізіліся. Стаіць з келіхам у руцэ, глядзіць адчужана і няўхвальна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x