Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І я расказваў. Спачатку на гэтых могілках у спакойным ззянні заходу, што заліваў аранжавай пяшчотай Юроўскую царкву, у гэтым адыходзячым спакоі старога. Пасля ў "чыстым" пакоі чайной, дзе глядзелі на нас дзесяткі непаразумелых вачэй. Расказваў, як ніколі.

- Вечарам падыдзі да месца трызны, - хрыпавата сказала яна, адыходзячы. - Можа, і яшчэ нешта ўбачыш. Дый я на цябе

пагляджу.

Дзіўна, калі яна адышла, я, здаровы дурань трыццаці год, чалавек, не здатны да сантыментаў, адчуў дзіўны неспакой, нібы яна, ідучы гэтай ганарлівай паходкай, забрала з сабой задаволенасць, раўнавагу, душэўную цішыню. Нешта некуды клікала, нешта смактала, нешта рабіла дыханне перарывістым, як пасля слёз.

Вада ўсё бурліла. Жыхары маліліся, каб не заліло кветкавых плантацый, бо людзі жылі тым, што прадавалі насенне кветак ледзь не да самай Камчаткі. І страшна было думаць, што гэтыя снежныя шары півоняў, ліловыя стрэлы касачоў і хмары духмянага гарошку апынуцца пад бурай звар'яцелай вадой. Разам з вадою і на душу находзіла незразумелае і страшнае.

Каб не засесці тут, я знайшоў механіка з сельгастэхнікі -ён нядаўна саматугам змайстраваў сабе аўтамабільчык-амфібію

- і папрасіў яго заўтра раніцай даставіць мяне на той бераг цераз два паплавы і пратоку. Адтуль было недалёка да прыпынку аўтобусаў. Я разумеў, што мне не трэба тут быць, што насоўваецца нешта пагрознае, цяжкае і гаротнае. Прадчуваў гэта, як сабака пажар у доме.

...І ўсё ж прыцемкам я пайшоў да могілак. Вогнішча асвятляла шатры, бронзавыя твары людзей, плавілася ў намістах і бутэльках на сталах, цемрай і барвай бегала на вопратках. Вочы коней ля плота гарэлі трывожным агнём.

Яна была тут жа, ля мяжы святла. І - здалося мне або не, што бацька яе, адвярнуўшыся ад падпітай трызны, доўга глядзеў нам услед.

Былі каналы, і човен, і вёслы ў маіх руках, і яна на карме, задуменная, ледзь асветленая апошнім, няпэўным промнем захаду. А калі стрынская Венецыя і сама Стрынь засталіся ззаду, была пойма з таямнічымі ў тумане вялізнымі дубамі.

- Запалі вогнішча, - гартанна сказала яна.

Тое вогнішча, два малыя вогнішчы ў бліскучых яе вачах. І індзейская суровасць аблічча, і гэты тонкі нос, і строгія вусны -я ведаў, на што я іду. Ведаў, але не разумеў, як апошняе ўбоіска.

- Вось бачыш, - сказала яна, - ты разумееш і маўчыш. Ты сапраўдны цыган. У цябе і ў вачах гэта... Чаго не знішчыш.

Я паклаў галаву ёй на калені, як быццам вечнасць ведаў, як быццам так і трэба было. Дурны я быў побач з ёю, зусім нікудышны. Мне было тысячу год, ёй - тры тысячы.

- А мы аселі ўжо на гэтай зямлі. Часам толькі па сэрцы рэжа. І вецер. Некаторыя толькі восень і зіму на цукры, а там зноў - зноў на колы. Але мы аселі. Зайздрошчу табе. Але ты з сабой не бяры. Скончаны наш шлях. І як жа шырока табе.

Я ўзяў яе за цяжкія валасы і нахіліў да сябе.

- А можа, і я... Ну, быў муж. Усё адно што не было. А род наш павінен цягнуцца.

Цямнела ў мяне ў вачах, але яна паклала далонь між маіх і сваіх вуснаў.

- Ты мне абяцай, што я табе душу аддам, а ты панясеш паўсюль.

- Так, - аднымі вуснамі сказаў я.

- Ты здалёк. І каб не гаварылі, не калолі вочы, ястраб ты мой. Не хачу, каб ведалі хто. Цыганоў нарадзіў вецер. Ты, як вецер паўсюль. Вось. Але я не таму, што адна, без цяжару на руках.

Адрэзаны вогнішчам ад усяго, акрамя яе, я маўчаў.

- Я хачу цябе. Я з першага міргу ўбачыла цябе.

Цалуючы яе, адчуваючы непаўторны, дымны пах яе

валасоў, я чуў, нібы праз непрытомнасць, як яна, нібы адным горлам, заспявала суровую песню, падобную на малітву і заклінанне... Гэта была дзікая ярасць, і страсць, і нібы водпуск на ўсё, і такая цёмная, жудасная даўніна, якой немагчыма ўявіць...

- Ну вось, - шэптам сказала яна, - цяпер можна.

- Пачакай, ты ў белым.

- Не-не, - яна схапіла мяне і з неўтаймаваным імкненнем прыцягнула да сябе.

Не стала ўсплёскаў прыбываючай ракі, ночы, агню -толькі ягонае зарыва на яе пакутна сціснутых вуснах і пагрозных вачах...

- Ястраб мой... Я твая перапёлка... Хадзі сюды, Ром.

І зноў зарыва, і зноў глыбіня, і зноў Прарадзіма, і боль. І зноў, і зноў, і зноў смерць.

...Раніцаю ў тумане мы пераплылі раку. Датлявалі над могілкамі вогнішчы, спалі ля іх людзі. І я зноў памёр, не ў змозе адарвацца ад усяго гэтага.

Пасля, праводзячы мяне да залітага ракой прычала, яна сказала:

- А вяртацца не трэба. Сёння скончыўся год, і праз месяц жонка суддзі выйдзе замуж... Мой год - месяцы праз два. Такі закон... Не, я не пайду зараз з табой. Нічога добрага не будзе, ястраб. Ну, як ужо смерць табе, то знойдзеш на шырокім Палессі. Падумай, паміраючы, - пачую, сама прылячу. А тут ляці зараз. Ляці, пералётны бусел. Можа, і ўбачыш, як перапёлка і сокал разам палятуць. Пранясі там і маю душу. Гарась - суддзя мо ўжо там. Можа, толькі наперадзе - Цыганія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x