Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цалуючы яе, чуючы яе гартанны ад любві голас, я як скамянеў. Не адчуваў, што гэта назаўсёды, і не перажываў асабліва. Быў хутчэй тупы і неўразумелы. Толькі ўвесь час помніў рухі яе ног, абдоймы, дзіўныя словы на незнаёмай мове. Гэтыя ўспаміны разбухалі на вачах, як Стрынь, што залівала ўжо да паловы аксамітна-зялёныя ад вільгаці плыты і па ўсіх незлічоных каналах біла аб іх шэрагі чаўноў з загнутымі, як у індзейскіх пірог, насамі.

...Калі механік высадзіў мяне на мысе і сплыў у бок Прыпяці, я ўбачыў здалёк на беразе, ад якога цягнуліся чэзлыя слупы дыму, постаць, якая махала мне рукой. І толькі тут зразумеў, што я амаль на тым, начным, месцы, што яна зараз ад'едзе і што я, чорт пабірай, не магу без гэтага голасу, рук, вачэй, пажадлівых ног, што я проста быў не пры поўнай памяці ад жадання, што яна душу, памяць у мяне ўзяла, а ці дала сваю?.. І я літаральна абалдзеў ад раптоўнай, як касой па горле -тугі... Я рушыў проста ў ваду, не бачачы, што ўсё ўжо не так, што Стрынь несла дошкі і бярвенні знесеных, відаць, пад Сернай мастоў, цэлыя дрэвы, вымытыя з коранем. Я першакласны плывец, але тут рака штурхнула і збіла мяне з ног.

Белая ад ярасці, яна ўскіпала з дна, на вачах заліваючы берагі, несла бярвенні і, у кроку ад мяне, труп авечкі. Толькі потым я зразумеў, што гэта пад Волінам прарвала шлюз і змыла бярвенні, падрыхтаваныя для сплаву.

Выкінуты валамі на бераг, я літаральна выў, б'ючыся галавой аб зямлю, сочачы за кропкамі, за станіцаю цыганскіх вазоў, якія пацягнуліся ад месца начлегу за далягляд. Выў, як пакінуты сваімі цыган, трасучыся ад адчаю і непапраўнасці.

А можа, яна і сапраўды аддала мне сваю душу?

Цэлы дзень праседзеў я над вірлівай, страшнай і цяпер шырачэзнай Стрынню і не мог куды-небудзь ісці, што-небудзь рабіць, аб нечым думаць.

...І потым, трасучыся ў брынклівым аўтобусе сярод клункаў і соннага мармытання баб, думаў аб тых, што адыходзяць пад шатром, пад злівамі і зорамі ў далёкі шлях, па якім вечна рыпець колам, у нязнаную, у страчаную мной Цыганію. І толькі плакаў аб ёй, пакінутай, аб ёй, не знойдзенай, аб цыганскіх маіх шляхах.

Дзе ты, мая Цыганія? Вось ноч, і зноў аўтобус, але, здаецца, рыпяць колы, і падаюць знічкі ў забыты дым вогнішчаў, і ты ўся, уся была побач, а зараз я качу ў свой апошні, у бясконцы, у цыганскі мой шлях пад вечныя зоры, пад начное воўчае сонца.

Так. А ўсё ж такі, што мне рабіць? Што рабщь?

Калядная рапсодыя

У бэзавым прыцемку, які пачаў асядаць на зямлю, зноў таргануліся колы. Павольна паплыў перон. Цягнік, нервова здрыгануўшыся на першым стыку, сказаў: "Так". І паплыў, паплыў назад ужо не перон, а ўвесь Пінск з ціхімі вулачкамі, заінелымі вербамі, з прадаўнімі дзікімі вежамі званіц, што з чыгуннай суровасцю перакрэслівалі акаём.

Вячэрняя зара разлілася на паўнеба, стылая, дзіка-чырвоная, пагрозлівая.

"Будзе люты мароз", - падумаў мужчына год трыццаці. Ён паклаў на столік старую кнігу, закінуў чамадан на паліцу і зноў глянуў у акно.

Чырвань была такая сцюдзёная, што ён сцепануўся, нібы гэта яго ўжо зараз марозіла. Наліў на дно шклянкі каньяку, выхіліў, але зноў адчуў, што мурашкі бягуць па скуры, хаця ў купэ было хутчэй горача.

"Божа мой, які страшны, які бязлітасна-мерзлы захад! Як, ты скажы, космас на зямлю прарваўся!"

У чалавека было харошае, крыху нервовае аблічча. Калісьці, відаць, дужа простае, палеска-сялянскае, цяпер -адзначанае заўсёднай, у кожную хвіліну , магчыма, нават у сне -думай.

Вельмі густыя бялявыя валасы. Сінія, дужа добрыя і стомленыя вочы рэзка кантраставалі з прыгожымі вуснамі. Псаваў аблічча хіба што няправільны нос, крыху занадта задзёрты ўгору. Ды не, не псаваў. Пасаваў. Быў дарэчы на гэтым абліччы: замяні грэчаскім, а пасля плюнь.

Нервовыя, моцныя пальцы рук. Словам, наўрад ці знайшлася б дзяўчына, якая на яго запрашэнне не пайшла б з ім на танцы.

Толькі зараз гэтых дзяўчат не было. Мужчына ехаў адзін не толькі ў купэ, але ці не ва ўсім вагоне.

Было Палессе. Былі каляды.

"Божа мой, гэта ж якраз заўтра каляды!.. І вакол Палессе. Маё Палессе. Не Брэстчына, не лясістыя, лістоўныя ўзгоркі Мазыршчыны. Маё. А я ж сто год не быў на радзіме. І вось ужо хутка мой паўстанак. Палову хвіліны стаянкі. Потым удараць у пазелянелы медны звон, і цягнік кіне мяне на рэйках .

А там яшчэ дваццаць вёрст - і вось мае маленькія Ласевічы, загубленыя сярод бясконцых лясоў, дрэмлючыя ў снягах пад начную пераклічку ваўкоў у палях і сабак у сяле...

.А я наштосьці еду на сто вёрст далей. Да жанчыны, пра якую не ведаю нават, кахаю яе альбо не".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x