Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: История, Культурология, Политика, economics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Публічны супакой быў усюды ў небясьпецы. У часе набажэнства здараліся ўзаемныя напады, якія канчаліся звычайна біцьцём царкоўных слуг і разграбленьнем царкоўных скарбаў, як прыкладам у Віцебску, калі там сам Кунцэвіч адпраўляў імшу.

Гэтакі стан рэлігійных адносінаў быў вельмі небясьпечны для Вялікага Князьства, бо перадусім выклікаў згубныя ўнутраныя бунты, а падругое — поўнае зьдзічэньне нацыянальна-дзяржаўнае думкі, кіруючы яе на шляхі бязупыннае і бескарыснае дыскусіі і сварак на рэлігійныя тэмы. У далейшым ён паглыбляў падзел між беларускім народам і пхаў вуніятаў у рукі Польшчы, а праваслаўных — Масквы, скуль кожная частка чакала збаўленьня і дапамогі ў барацьбе.

Леў Сапега, як глыбокі патрыёт свае айчыны, ня мог спакойна пазіраць на гэткі ход падзеяў. Ня ўпрыклад іншым, ён адзін стаяў на становішчы адзінства і цэласьці народу бяз розьніцы рэлігійных перакананьняў. Яго інтэрвэнцыя сталася неабходнай, а ў першую чаргу яна выявілася ў тым, што між Сапегай і Кунцэвічам паўстала вострая полеміка. Як высокі ўрадовец, Сапега стараўся поўнасьцю выкарыстаць сваё становішча, каб стрымаць згубную дзеяльнасьць Кунцэвіча. З свайго боку Кунцэвіч, маючы падтрыманьне Жыгімонта III, езуітаў і ўсяго польскага духавенства ды грамадзянства, выступаў востра проці Сапегі.

З усёй перапіскі між імі на гэтым месцы падамо ў скарочаньні знамянітае пісьмо Льва Сапегі да Кунцэвіча з 22 сакавіка 1621 г., якое вельмі добра характэрызуе становішча Сапегі ў рэлігійным пытаньні наагул, а адносна да вуніі асабліва. Тэкст пісьма гэтакі[ 64 ].

Нярад удаюся з Вашай Міласьцю ў ліставаньне і спрэчкі; аднак бачучы, як упорна трываеце Вы пры зданьню сваім і што ніякія заўвагі ня могуць Вас ад яго адвесьці, мімаволі чуюся прымушаным на беспадстаўнае пісьмо Вашае адказаці. Не пярэчу, што я сам прыкладаў стараньня каля вуніі і пакінуць яе было-б справай неразумнай, аднак ніколі мне ня прыходзіла ў думку, каб Ваша Міласьць уздумала людзей да яе прыводзіць гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбурылі і, скажу, прымусілі народ Рускі да апору і зламаньня ўчыненае яго каралеўскай Міласьці прысягі. Трудна Вам пярэчыць гэтаму, бо Вас пераконваюць пададзеныя ад іх найвышэйшым ураднікам польскім і літоўскім жалабы. Ці-ж Вам няведамы нараканьні неразважнага люду, каторыя даюцца чуць у тым, што яны прагнуць лепш быць у падданстве турэцкім, чымся цярпець гэтакі ўціск веры і набажэнства свайго? Паводле Вашых слоў толькі некаторыя мніхі з эпархіі Барэцкага і Сматрыцкага спраціўляюцца вуніі. Аднак просьба, пададзеная гаспадару і каралю, не паходзе ад некалькіх манахаў, але ад усяго запарожскага войска, якое жадае, каб Барэцкага і Сматрыцкага ў іхніх эпархіях пацьвердзіць, а Вас з іншымі адсунуць. Бяда таму, хто ёсьць лёгкадумным; абставіны гэтыя зусім інакш прадстаўляюцца ў успомненых вышэй жалабах, і неразумна было-б згубным гвалтам ламаць гэтак пажаданую згоду, а гэтым самым і належную гаспадару паслухмянасьць. Вы надужыцьцём свае ўлады, кіруючыся хутчэй гультайствам і прыватнай ненавісьцю, чымся любоўю да бліжняга, супраць сьвятой волі і навет забароне Рэчыпаспалітае, былі прычынай і паджогай тых небясьпечных іскраў, каторыя ўсім нам пагражаюць пажарамі ці то вельмі згубнымі, ці то ўсё травячым. Вы пішаце, што і палітыка мае зьверненую да іх увагу, а я дадам, што ня толькі палітыка, але і ўрад, бо з іхняе паслухмянасьці вялікшыя для краю вынікаюць карысьці, чымся з Вашае вуніі. Дзеля гэтага павінны Вы ўладу сваю і абавязкі духоўніка прытасоўваць да волі гаспадарскае і да намераў ураду, ведаючы, што ўлада Вашая абмежаная і што імкненьні Вашыя, праціўныя супакою і карысьці грамадзянства, справядліва могуць быць уважаны за абражэньне Маестату. Калі-б Вы адважыліся на штось падобнае ў Рыме або ў Вэнэцыі, напэўна-б Вас там навучылі, колькі трэба мець развагі на палажэньне або палітычныя намеры ўраду. Пішаце аб наварачаваньні на вунію адшчапенцаў і г. д.; запраўды, трэба падумаць аб іх наварачаваньні, дбаючы аб тым, каб была адна аўчарня і адзін пастыр; але ў гэтым трэба паступаць асьцярожна і разумна, кіруючыся абставінамі часу, асабліва ў нашай айчыне, дзе зусім ня служыць гэная сэнтэнцыя «прымушай іх уваходзіць». Трэба, каб гэтая нашая пільнасьць і жаданьне агульнага аб'яднаньня апіралася на асновах любові, водле слоў апостала Паўлы. Але бачу, што Вы аддаліліся ад навукі гэтага апостала, і таму нядзіўна, што тыя, каторыя былі пад Вашай уладай, вышлі з належнае Вам паслухмянасьці. Што датычыць небясьпекі, пагражаючай Вашаму жыцьцю, дык можна сказаць: «кажды сам прычынай сваей бяды». Трэба карыстацца з памысных абставінаў, але ня трэба паддавацца неразумнаму захапленьню, асабліва, калі ідзе аб веравызнаньне, бо тады правадыры бываюць выстаўлены на нялічаныя небясьпекі, —«Я абязаны — пішаце — насьлядаваць біскупаў і г. д.». Ёсьць рэччу пахвальнай насьлядаваць сьв. біскупаў, напр. Златавуснага; але насьлядаваць іх трэба такжа ў пабожнасьці, навуцы, цярплівасьці і даваньню добрых прыкладаў. Прачытайце жыцьцяпісы ўсіх пабожных біскупаў, творы Златавуснага, а ня знойдзеце ў іх ані жалабаў, ані пратэстацыяў, працэсаў, спрэчак, позваў на суд аб перасьледаваньне, аб скідаваньне з урадаў з асабістых карысьцяў, аб пазбаўленьні жыцьця пабожных духоўных; знойдзеце там толькі тое, што павялічывае славу Божую, асьвету і будову душаў людзкіх і ўласкавеньне Эўдоксіі, гнеўнай на слуг царквы. Вернемся-ж цяпер да ўчынкаў Вашае Міласьці: у Вас поўныя земскія суды, поўныя магістраты, поўныя трыбуналы, поўныя ратушы, поўныя біскупскія канцэлярыі позваў, працэсаў, пратэстацыяў, чым ня толькі вуніі ўзмоцніць немагчыма, але і апошняя ў грамадзянстве сувязь любові разьбіваецца. «Але, калі — пішаце — неправаверныя на мяне адважна наступаюць, дык я мімаволі прымушаны бараніцца». Запраўды-ж ня гэтак вучыў нас Хрыстос: ён, ведзены на сьмерць, маліўся за сваіх ворагаў,— гэтак і Вашай Міласьці трэба паступаць. Яшчэ пішаце: «на соймах падносяцца галасы, шкадлівыя ня толькі для вуніі, але і для ўсяго рымскага духавенства». Хто-ж гэтаму вінен? Адна вунія прычынай гэтых усіх няшчасьцяў! Калі гвалціце людзкія сумленьні, калі замыкаеце цэрквы, каб людзі без абедні, без абрадаў хрысьціянскіх, без таенстваў гінулі, як няверныя, калі самавольна надужываеце любові і павагі да гаспадара, дык тады абходзіцеся бяз нас, але калі з прычыны ўціскаў паўстаець у народзе непакой, каторы трэба ўціхамірыць,— тады намі добра дзьверы запхнуць. Таму і праціўная старана думае, што мы з Вамі паразумеліся, каб супольне гвалціць людскія сумленьні і нарушаць агульны супакой, — чаго ніколі ня было! Сьцеражыце вуніі для сябе і выконвайце спакойна свае абавязкі, не наражаючы нас на агульную ненавісьць, сябе-ж самога на небясьпеку і гэтакі вялікі перад усім народам упадак. «На няпрымаючых вуніі — пішаце — выдаць загад і выгнаць іх з дзяржавы». Барані Божа! Няхай ня дзеецца ў айчыне нашай гэтакае страшэннае бяспраўе! Даўно ў гэтых гаспадарствах уведзена сьвятая рымска-каталіцкая вера і пакуль ня мела насьлядаўнічкі набажэнства свайго і паслухмянасьці для сьв. Айца, датуль славілася любоўю да супакою і магутнасьцю ўнутры і вонках краю. Цяпер жа, прыняўшы ў грамадзкасьць сваю неякую калатлівую і неспакойную таварышку, церпіць з гэтае прычыны на кожным Сойме, на кожным народным сабраньні, на кожным павятовым сойміку шмат якія сваркі і зьнявагі. Здавалася-б, лепш і карысьней для грамадзянства было-б парваць зусім з гэтакай калатлівай таварышкай, бо мы ніколі ў айчыне нашай ня мелі гэтакіх сварак, якія нам прынесла гэтая рознакалёрная вунія. Хрыстос не пячатаваў і не замыкаў цэркваў. «Маюць яны (вуніяты) — кажаце — адпаведных ксяндзоў», дай Божа, каб іх было досыць, але гэтага мала, што Вы самі іх хваліце: уласная хвала заўсёды ёсьць падазронай. Трэба, каб інаверцы бачылі добрыя ўчынкі іхнія і ішлі за імі па сьцежках іхніх. Аднак, я чуў, якіх Вы папоў пасьвячаеце, г. з. такіх, ад каторых царкве больш упадку, чымся збудаваньня здарыцца можа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x