Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: История, Культурология, Политика, economics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У хуткім часе новы арцыбіскуп распачаў аб'езд сваей дыэцэзіі. Навет у вялікшых местах не спатыкаўся з адпорам. Даволі спакойна прыняў яго такжа Віцебск, хоць Кунцэвіч адразу адчуў, што ў гэтым месьце няма прыязных да вуніі. Толькі Магілёў, у каторым было праваслаўнае брацтва, аказаў зацяты адпор новаму арцыбіскупу. Духавенства і мяшчане ўзьнялі бунт, як толькі Кунцэвіч пад'ехаў да муроў места, і выступілі супраць яго, як непрыяцеля. Брамы места былі зачынены перад новым уладыкай, а люднасьць, узброіўшыся, сабралася на баштах і ў акопах. Кунцэвіч адступіў, але аб буньце данёс Жыгімонту III, які даручыў справу дасьледаваньня і пакараньня вінаватых Льву Сапезе, ведамаму ўжо ўва ўсім Князьстве сваей справядлівасьцю. Сапега выдаў прысуд сьмерці на правадыроў бунту, але гэты прысуд ніколі ня быў споўнены. Магілёўскія цэрквы аднак былі аддадзены вуніі.

Гэты факт нязвычайна лёгкага здабыцьця дыэцэзіі для вуніі тлумачыцца адно тым хаотычным станам, у якім знаходзілася праваслаўная царква ў Вялікім Князьстве. Гісторыкі рэлігійных адносінаў тае эпохі на Беларусі згодна сьцвярджаюць, што ў разгляданую эпоху праваслаўная царква была ў стане поўнага ўнутранага заміраньня. Духоўнікі, без ніякае эдукацыі, часта няграматныя, ня ведалі навет малітваў. Сярод іх панавала распуста, п'янства, убогасьць матэрыяльная і найдалей сягаючая несубор дынацыя.[ 63 ] Догматы рэлігіі ня толькі ня былі ведамы шырэйшаму агулу люднасьці, а ў першую чаргу шляхце, але — паза лічанымі выняткамі — і самому духавенству. Зьмест рэлігіі фактычна зводзіўся да выконваньня абрадаў і адмаўляньня малітваў без разуменьня іх сэнсу. З гэтых прычынаў вунія, хоць догматычна рэлігія адменная, але пакідаўшая абрадавы бок царквы пастараму, для шырэйшых масаў была фактычна тым-жа праваслаўем. I толькі дзякуючы гэтаму ўнутранаму хаосу вунія нязвычайна шпарка здабывала праваслаўныя асяродзьдзі. Але, калі праваслаўныя пачалі спробы арганізацыі царквы, калі ў гэтым кірунку пачалі працаваць што раз больш чысьленыя брацтвы, гуртаваўшыя найбольш дзейныя адзінкі, — толькі тады праваслаўная царква адразу пачула сьмяротную небясьпеку з боку вуніі і распачала рашучае змаганьне.

Гэтакім зваротным годам у жыцьці праваслаўнае царквы быў 1620 год, у якім ерузалімскі патрыярх Тэофан, пазнаёміўшыся па дарозе з Масквы з прычынамі заняпаду праваслаўя ў Вялікім Князьстве Літоўскім, учыніў радыкальныя крокі дзеля яго аздараўленьня. Перш за ўсё Тэофан устанавіў у кожнай дыэцэзіі супраць вуніяцкага біскупа — праваслаўнага, вызначаючы на гэтыя становішчы найбольш здольныя адзінкі; другім яго крокам было ўвядзеньне дысцыпліны між духавенствам. Між іншым на арцыбіскупа полацкага ён вызначыў Мялеція Сматрыцкага, мужа вялікіх здольнасьцяў і ня менш вымоўнага за Кунцэвіча. Ад гэтага году праваслаўная царква арганізуецца нанова і распачынае вайну з вуніяй, што выяўляецца перш за ўсё на літэратурным груньце. Абедзьве рэлігіі ў вялікім ліку выпускаюць адзовы, полемічныя творы і г. далей, у якіх узаемна цяжка сябе зьневажаюць і адкрыта падбухторваюць народ да варожых выступленьняў супраць праціўніка.

Дзякуючы гэтай агітацыі, пачалі адпадаць ад вуніі гэтак лёгка здабытыя беларускія месты. Віцебск, Магілёў, Ворша першыя вярнуліся да праваслаўя, а за іх прыкладам адбыліся апостазіі іншых местаў. Навет у Полацку, рэзыдэнцыі Кунцэвіча, быў узбураны настрой.

У часе, калі адбыліся гэтыя першыя страты для вуніі, Кунцэвіч быў на Сойме ў Варшаве. Па атрыманьні вестак аб іх, ён хутка вярнуўся ў Полацак, каб ратаваць палажэньне. Полацак яму ўдалося супакоіць, але затое ў Віцебску падняўся адкрыты бунт. Падбураная агітатарамі Сматрыцкага люднасьць некалькі разоў грамадна зьбіралася перад ратушам і дамагалася адабраньня цэркваў ад вуніятаў і звароту іх праваслаўным. Скончылася тым, што цэрквы былі вернены праваслаўным, а непакорныя духоўнікі-вуніяты былі выгнаны з места. На вестку аб гэтым Кунцэвіч пасьпяшыў у Віцебск, а тым часам супраць яго паўсталі Магілёў, Ворша і другія месты, а навет у Полацку, скуль ён быў выехаўшы, паўстаў ізноў вялікі фэрмэнт. Суровыя сродкі, тасаваныя Кунцэвічам да непакорных, як замыканьне і апячатваньне цэркваў, забарона прычашчаць і хаваць пакойнікаў і іншыя, не памагалі, а толькі больш узбуралі народ. Бачучы, як уцякаў грунт з-пад яго ног, Кунцэвіч пастанавіў зьвярнуцца да Жыгімонта III, каб той выдаў унівэрсал да збунтаваных местаў і загадаў-бы ў ім толькі яго, Кунцэвіча, лічыць запраўдным полацкім арцыбіскупам, а Сматрыцкага абвясьціць інтрузам. Жыгімонт III выдаў жаданы унівэрсал. Аднак, навет у Полацку гэтага унівэрсалу не ўдалося прачытаць публічна. Абураная праваслаўная люднасьць грамадой зьбіралася ў часе публікацыі перад ратушам, спыняла чытаньне і варожа крычэла па адрасу вуніі, Кунцэвіча і навет уладаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x