Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: История, Культурология, Политика, economics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Радзівіл згодзіўся прыняць кракаўскую катэдру, але, як і прадбачыў Сапега, кароль зараз-жа вызначыў віленскім біскупам паляка — Мацееўскага. З гэтага поваду канцлер напісаў Крыштофу Радзівілу ўспомненае вышэй пісьмо наступнага зьместу. «Ані права, ані рацыі нашыя ня могуць вымагчы на каралю, каб зьмяніў свае адносіны на карысьць нашага народу, асабліва каб не вызначаў віленскім біскупам паляка. Я з асобы маёй даховываю веру Айчыне маей і ня толькі пячатаваць ня буду таго, што будзе супраць правоў нашых, але і проціставіцца супраць гэтага з вамі разам буду, каб ня толькі да гэтакіх дыгнітарскіх урадаў, але і да меншых бэнэфіцыяў і навет да дзяржаваў і лясьніцтваў народу нашага ніхто не папераджаў».

I запраўды Леў Сапега ў дадзеным прыпадку проціставіўся разам з народам і пры гэтым з пазытыўным рэзультатам. Біскупа Мацееўскага, паляка, жыхарства Вільні ня прыняла, дзеля чаго віленская біскупская катэдра засталася неабсаджанай да 1600 году.

Гэта былі найважнейшыя праявы дзейнасьці Сапегі ў галіне ўпарадкаваньня ўнутраных адносінаў у Вялікім Князьстве. З няменшай энэргіяй бараніў Сапега інтарэсаў сваёй бацькаўшчыны і вонках, а ў першую чаргу перад Каронаю, якая, асабліва пасьля вуніі 1569 году, імкнулася да гэгемоніі і поўнае інкорпорацыі Вялікага Князьства. Вышэй было ўспомнена аб нэгатыўным становішчы Сапегі адносна да Люблінскай вуніі. Толькі адна акалічнасьць у вачох Сапегі апраўдавала яе часткова: гэта — неабходнасьць супольнае, у інтарэсах абодвух народаў ляжаўшае абароны звонку. Гэтую думку Сапега выказаў у лісьце да Крыштофа Радзівіла з 29.1.1590. «Ня мае француская зямля гэтакіх ворагаў каля сябе, як Літва і Польшча; дзеля чаго самі паміж сабой б'юцца і ніхто іх не разводзіць. Але нас разьвялі-б хутка: з аднэй стараны турчын, з другой татарын, а з трэцяй масквіцін, а падобна-б і немцы ня спалі.

Гэтак толькі апраўдаваў Сапега вунію 1569 г. Па-за гэтым ідуць ужо тыя асаблівасьці абодвух народаў, каторыя ўсьцяж падкрэсьліваў Сапега і каторыя ўпаважнялі яго казаць: «Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў»[ 65 ]. Абарона гэтых звычаяў у першую чаргу перад Каронай і зьяўляецца вонкавай дзейнасьцю Сапегі. Юрыдычна гэтыя «асаблівыя звычаі» трэба разумець, як тую частку дзяржаўнае самастойнасьці, каторая асталася Вялікаму Князьству пасьля вуніі 1569 г. I запраўды Вялікі Канцлер бараніў гэтае самастойнасьці з задзіўляючай энергіяй і субтэльнасьцю. Прыкладам можа служыць наступны факт. Льву Сапезе палякі рабілі закіды, што ён забараняе прыймаць недагодныя дзеля яго ўрадаў пратэстацыі. Сапега адказаў, што гэта няпраўда, што пратэстацыі яго ўрадам прыймаюцца, і толькі пратэстацыя шляхціца Гарабурды супраць справаў польскіх, парушаных на Сойме, прынята і ўпісана ня была, што Канцлер апісавае гэтак: «досыць яму Гарабурдзе пратэставацца ў сваіх справах, а ня супраць усяго Сойму, бо што каму з нас да спраў польскіх, як і мы ня хочам, каб яны аб нашых ведалі».

Запраўды, з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў Вялікага Князьства і правоў беларускага шляхціца прыняцьце гэткае пратэстацыі было немагчымым, бо яна зацірала-б існаваўшую юрыдычную розьніцу паміж Вялікім Князьствам і Каронай, нішчыла-бы гэныя «асаблівыя звычаі» бацькаўшчыны Сапегі дый была-бы крокам да зьліцьця ў адно цэлае дзьвюх палітычна розных частак аднае дзяржавы.

Сапега ўважаў за патрэбнае перадусім бараніць тэрыторыяльную цэласьць Вялікага Князьства, разумеючы гэта ў самым шырокім сэньсе. Леў Сапега пашыраў правы свае бацькаўшчыны на ўсе тыя тэрыторыі, якія каліколечы належалі да гістарычнае Літвы. Па меры адбіраньня беларускіх этнаграфічных тэрыторыяў ад дзяржаў, якія захапілі іх, Леў Сапега дамагаўся бязумоўнага далучэньня іх да Літвы, нэгуючы рашуча ўсе правы да іх Кароны.

Гэтак было з Інфлянцкай зямлёй, якая, дзякуючы хвілёваму паводжаньню, была адабрана ад швэдаў і адразу інкорпоравана да Рэчы паспалітай абодвух народаў. Леў Сапега пісаў па гэтаму поваду Крыштофу Радзівілу ў лісьце з 12.III.1585 году: «Выдзерта няпраўна, сілай, невядома як Інфлянцкую зямлю нашаму народу, да якой паляк грошам не прылажыўся пра колькінаццаць гадоў, і толькі, калі па вялікіх ахвярах нашых прыйшло да канца вайны, тады пан паляк пачаў адбіраць ад нас тыя замкі, што мы за нашы Лукі, Завалачча і іншыя дабылі. А мы tоtо nосtе lаbогаvіmus еt nіhil серіmus (усю ноч працавалі і нічога не дапялі), аддаўшы на гэта ня толькі ўсе скарбы нашыя, але навет дзеля гэтае зямлі Інфлянцкае, баронячы яе, згубілі нашу зямлю. Палякі-ж ня толькі забралі бяспраўна інфлянцкія замкі, але нават і тыя, што народ наш трымаў, як Рыга, Кесь. Гэта страцілі мы дзеля таго, што самі з сабой не прававаліся. Ад шчырага сэрца напісаў гэта».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x