У сьвет наскі, ойча,
ты вярнуўся зноў?
Пустэльнік (пашанотна да сябе)
Хай Бог нам досіць
даражона роўнымі астацца.
Скратнага ўва мне ты не шукай.
А калі шукаеш, — дзе там? — уладна
ўсё нам данае тварыць і дасягаць.
(унятна)
… пакінь яе для ласкі маіх рук.
На ўсё забудуся, што вольна веціў, -
цяпер адно жадаю:
любові і супакою ў днёх апошніх.
Млынар (да жанок)
Усё да кубла — хай пакульлям усё астанецца!
Ідзеце прэч адгэтуль і мучэце
на вачох мужчын сваіх.
(Жанкі адыходзяць. Млынар у поўным
супакоі да Пустэльніка)
Ойча, ты зручнасьць адасобленая!
Бог прызвычаіўся над намі быць судзьдзёй, -
кон жыцьця адчайны і шумлівы,
якім збаўленьнем, прыхінкам якім жадаеш
яго перавярнуць, зынакшыць?
Ёсьць вечнасьць — Час!
(яшчэ больш дацятліва)
А іншае ўсё?.. Скажу пра цела наша,
якое некалісьці, ужо згнілое,
прыхільна спомніцца і спачувальна.
Журлівае ад мяне ты слухаеш.
Неўзабаве, знаёмая камусьці будзе,
яго дагонім і аціхнем.
А там? Раздумоўваць ня спыняйся!
У дамавіннай моўкнасьці — ушчалопак выкапаны,
шкілет аськелены іртом і скабкамі
ня сьцісьне розніцу жыцьця ды сьмерці.
Пустэльнік (абыякаваь ураўнаважнасьць спадара,
але кеміць надароную нераўнавагу)
Свомасьць слова і дзеі ёсьць.
Сваемасьць кажная свае крылы мае…
Млынар (не адказвае Пустэльнікуь у яго
задавольнасьць, што сказаўь вясёлы,
вельмі лагодна да Ганкі)
Як цябе інакш пачуць у побач?
Ты-ж дачка, будзь дачкой —
кволая была на маіх улоньняхь
мне дыханьне тваё імя дае
кажначасіннага жыцьця-існеньня.
Скарайся, слухай волю
нат бацькі й няроднага…
Бяскрылую птушку я злавіў,
а калі-б здарылася — не злавіў, -
у небе знаку не пакінула.
(шапотна, бяз увагі на Пустэльніка)
Пытаюся:
калі ты аправілася каханьня ўдыхнуць
жаночымі грудзямі, можа, непасьпелымі?
(адступна)
Не адказвай…
Слоў тваіх развой пачую потым.
(Ганка падыходзіць да Пустэльнікаь абое
гардліва адыходзяць ад Млынара, дзе стаіць
дзежкаь азіраюць, усьміхаюццаь як перад гэтым
гоман гасьцей і так сабе граньня на лірах
і цымбалахь да Хведара)
Ты, Хведар, чаму маўчыш?
Хведар (спакойна)
Што мне?
Зрабіўся лісьцінёй, як быў раней — ападаю…
А потым, я ня ведаю, дзе частка ёсьць мяжы
спатканьня каралёў у знанку абвянчаных.
Я зьнічкам назіраю вашых душаў морак,
яны — як кіненыя на стале нажы.
Ім з ласкай абяцаецца свая зьнямеласьць:
блішчэць выпадкам кароткага зіхценьня
пакуль лязьво ў руках бывалых
зьнікне рэзьліва ў крыку некага…
І тут скажу: жыцьця ўселасьць — мяжа-мяжой
спаміны ўсялякія,
бо сьмерць была — вяршыцель
упобач іх.
Млынар (урывіста, памаладзецку азірнуў
усіхь уцеўліва да Хведара — так, каб
чулася Пустэльніку)
Мяжа такая:
сусед з Усходу і Заходу
на горла дыханьня Айчыны нашай
хоча стаць, і стаўь
а з Поўначы — драбяза тэўтонская,
добра ведаеш, — абы даецца
дзяржава вялічынёй з паветь
а з Поўдня — байструкам татарскім
помач абяцаюць
за лішні сьцязь узгорку, а нават багны на Палесьсі.
Але… ня чуе — нехта, ён, і ты таксама,
шорхнасьць шчырасьцяў карцівых,
а яно, рэха — з жыцьця-пакутаў рэха,
ад жывога скрыку пачалося — не здаюся я!..
Усіх наслухаўся ўдоваль…
(а тады, з усьмехам, сяброўна да Пустэльніка)
Дык выпжем мы за згоду там.
Да людзей хадзем.
Займай там месца, ойча, пашанотнае.
Ганка
Што скажаш, татка, мне?
Млынар (ухмыліста)
Ідзі, ідзі — пагутару з табой пасьля.
(Ганка і Пустэльнік ідуць да гасьцейь
яны перамяніліся позіркамь да Хведара)
Зайздрошчу, Хведар, я табе…
Але я? ёсьць я!
Мой сяньня розум абдымлены ратункам,
хоць нянавісьць упобач — не адбаўляй.
Учыся, што кажу табе.
Із шчырам сэрцам з табою гутару.
(нідзіць рукой усьлед Пустэльніка)
А ён? Шматок із пушчароў лясных
жадае сьвет увесь зрабіць
у памяці невядомым…
А можа, перамяніўся?
Хведар
Чаму ты пераняўся ягонымі дурнотамі?
Млынар (махнуў рукой)
Ня мрой і ты залатых узьлётаў…
Як шмат я гутару!
Ды я — ёсьць я!
Самахваленьне шмат кім асуджваецца,
але, павер, зайздросьціцца…
Хведар
ты ў прылуце табой стваронага…
Млынар (перахопна)
Я хачу ў судзе быць
над табой судзьдзёй…
(бы ня было гутаркі)
… зь мёдахмелем каці да іх, -
хай шчасьцям пажывуць
Читать дальше