Янка Маўр - Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр - Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии.
©Фантлаб.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Маўр

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

I

Таемныя пасланцы

Дзень і ноч лютув пурга. Неба перамяшалася з зямлёй. Хоць у гэтую пару года на далёкай Поўначы сонца зусім не сыходзіць з неба, але тут, на зімоўцы, чацвёрты дзень працягвалася ноч. Будынкі зімоўкі на сваім вяку многа разоў бачылі пургу, але такой, як гэтая, мусіць, не бачылі. Уся зімоўка была занесена снегам. Нават галоўны двухпавярховы дом быў занесены з абодвух бакоў. Зімоўшчыкі, як відаць, за гэтыя дш не раз працярэблівалі выйсце з яго і праход да надворных будынкаў, але снег усё роўна засыпаў іх зноў. Толькі мачта радыёстанцыі ўздымалася ўверх. I з гэтай мачты ляцелі на Вялікую зямлю радыёхвалі:

«Трэці дзень у нас пурга, Гідролаг Кузьменка пры смерці. Выратаваць можа толькі ўліванне крыві. Трупа першая. Яе ў нас няма…»

Было гадзін шэсць вечара. У вялікім пакоі ніжняга паверха сядзелі два чалавекі: метэаролаг Юшкевіч і загадчык гаспадаркі.ён жа паляўнічы, чукча Чардун. Яны сядзелі моўчкі, пазіраючы то на занесенае снегам акно, то на трохі прачыненыя дзверы аднаго з пакояў. Адтуль чулася цяжкае дыхание, хрып, а часамі і стогн хвора га чалавека.

— Каб не гэтая праклятая пурга, то сёння мог бы прыляцець сама лёт… — пДха сказа ў Чардун — А каш пурга спыніцца, то, можа… будзе і позна.

— Усё можа быць, — узды хну ў метэаролаг. Пачуўся рып лесвіцы, што вяла ў верхняе намяшканне. Адтуль спускаўся радыст Цімохін, самы малады і самы высокі з зімоўшчыкаў.

— Радыёграму пасылаў разоў дзесяць, — сказаў ён і, зірнуўшы на дзверы ў пакой хворага, спытаў: — А там як?..

— Тое ж самае, — адказаў Юшкевіч.

Цімохін на дыбках падышоў да дзвярэй, прасунуў галаву, пастаяў некалькі хвілін і таксама на дыбках вярнуўся назад і сеў за стол.

Зноў настала цішыня, калі не лічыць завывания пургі. Але людзі, здавалася, ауеім не чулі яе. Щканне насценнага гадзінніка было для іх больш чутным, бо яны часта пазіралі на яго. А стрэлкі пасоўваліся так мару дна, што здавалася, яны стаяць на месцы. Праклятая пурга спыніла не толькі жыццё зімоўкі, але і час. Час цяпер вымяраўся не гадзіннікам, а ровам завірухі. Калі спыніцца яна — прыляціць самалёт, і чалавек будзе жывы, а калі не, то прыйдзецца вось гэтак сядзець і чакаць яго смерці.

3 пакоя хворага выйшла маладая жанчына ў белым халаце, са стомленым тварам, з прыпухлымі вачыма. Усе пільна глянулі на яе, а яна ў адказ толькі сказала:

— Тое самае…

Урач Людміла Антонаўна была жонкай хворага. Сашчашўшы пальцы рук, яна начала хадзіць узад і ўперад па пакоі.

Такое чаканне было пакутай. Метэаролаг сказаў сваім таварышам:

— Пойдзем працярэбім яшчэ раз праход.

I мужчыны пайшлі ў сенцы. Асцярожна адчынілі дзверы, і з ганка шуснула ў сенцы гурба снегу. Мужчыны ўзяліся за работу. Людміла Антонаўна зноў пайшла да хворага.

Калі мужчыны вярнуліся назад, гадзіннік паказваў палову восьмай. 3 пакоя хворага даносіліся хрып і войканне… На дварэ, як і раней, лютавала завіруха. Раптам Чардуну здалося, што за акном праз белы слой снегу мільганула нешта цёмнае, шбы птушка праляцела. Чардун уздрыгнуў, прыгледзеўся, аде ючога не сказаў: ці мала што магло яму здацца?

Прайшла яшчэ хвіліна і… на дварэ нібы пачуліся галасы! Ды яшчэ дзіцячыя?!

Тут ужо усе трое падскочылі і пачалі прыслухоўвацца. I тады выразна данёсся да іх хлапечы голас:

— Гэй! Адчыніце дзверы!..

Зімоўшчыкі зірнулі адзін на аднаго амаль ашалелымі вачыма і некаторы час не маглі пасунуцца з месца, ні сказа ць слова. Тады знадворку пачуліся ўжо два галасы:

— Адчынііце-е дзве-е-ры!

Мужчыны кінуліся ў сенцы, адчынілі дзверы на ганак і пачалі разграбаць снег. А за гэтым снегам зноў пачулася:

— Не турбуйцеся, мы самі заедзем у сярэдзіну. Мы малыя.

Зімоўшчыкі, зусім знямелыя ад здзіўлення, маглі выціснуць з горла толькі нейкія невыразныя гукі: а!., э!.. о!..

Тым часам праз дзверы мякка і легка шаснула нейкая чырвоная машына. Яна апынулася ў сенцах, не зачапіўшы э сабой ніякага снегу.

— Зачыняйце дзверы! — ска манда ваў з машыны той жа хлапечы голас.

У сенцы прыбегла Людміла Антона ўна. I ўсе ўбачылі перад сабой нейкі маленькі аўтамабіль з маленькімі праделерамі спераду і ззаду і маленькімі крыламі, больш падобнымі на птушыныя, чым на самалётныя. Па баках можна было заўважыць літары: «ФЦ-2».

3 кабіны вылезлі хлопчык гадоў пятнаццаці і дзяўчынка гадоў трынаццаці. Апрануты яны былі ў лёгкае вучнёўскае адзенне. На дзяўчынцы была сукенка з чорным фартушком і піянерскі гальштук на шыі, а на хлопцу — штаны і каўбойка. На галовах ючога не было, як улетку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x