• Пожаловаться

Янка Маўр: Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии. ©Фантлаб.

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Фантамабіль прафесара Цылякоўскага? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тыя, хто з ім знаёміўся бліжэй, больш за ўсё эахапляліся яго дабратой і чысцінёй душы. Здавалася, нішто нядобрае, што ёсць на свеце, ні разу не дакранулася гэтага васьмідзесяцігадовага чалавека. I яшчэ адна асаблівасць здзіўляла кожнага — гэта ўнутраная маладосць Пятра Трафімавіча. Не толькі сталыя, але і маладыя людзі, нават дзеці адчувалі сябе з ім. як іюўны з ооўным, як са сваім блізкім таварышам. Ішлі гады, палысела галава, пасівела барада, зморшчкі пакрылі твар, а сам ён нібы не змяніўся: такімі самымі жывымі заставаліся яго вочы, таксама блізка да сэрца прымаў ён усе з'явы жьгцця — хваляваўся за рэвалюцыю ў Кітаі, захапляўся вялікім планам пераўтварэння прыроды, абураўся непаладкамі ў гарадскім транспарце і інтрыгамі амерыканскіх капіталістаў, перажываў чужое гора і чужыя радасть, радаваўся поспехам сацыялістычнага будаўніцтва і гаварыў пра будучае так, нібы яму яшчэ заставалася жыць прынамсі гадоў сто.

Адна толькі бяда была: такой энергіі яму хапала на гадзіны дзве-тры, а потым адчувалася патрэба адпачыць, падрамаць. Але праз паўгадзіны ці нават меней ён ужо зноў быў маладым на некалькі гадзін.

У Пятра Трафімавіча была вялікая сям'я, але дзеці даўно павырасталі і разышліся па сваіх шляхах. Яны толькі прыязджалі з сем'ямі у свой родны дом у часе водпуску. Жонка Пятра Трафімавіча даўно па мерла. Цяпер жыла з ім малодшая дачка Ніна Пятроўна з двума дзецьмі — трынаццацігадовай дачкой Святланай і пятнаццацігадовым сынам Светазарам. Бацька іх, ваенны інжынер, загінуў у часе Вялікай Айчыннай ванны, і яны перасяліліся да дзеда.

Дзед моцна любіў сваіх унукаў, цешыўся з іх. Вучыліся яны вельмі добра, дзяўчынка ў шостым клаее, а хлопчык у восьмым. Ніхто не меў ад іх ніякіх непрыемнаецяў. Яны былі цікаўныя і чыталі шмат кніг. Таму і вучыцца ім было легка. Нават можна сказа ць, што занадта многа чыталі яны кніг. Жывучы адасоблена, яны неяк адлучыліся ад сваіх таварышаў і ўвесь вольны час праводзілі ў сваім зацішным кутку разам з дзедам. Дзед пяшчотна называў іх «светлячкамі», ахвотна займаўся з імі і стараўся перадаць ім свае веды і мары. А ведаў і мараў у яго было столькі, што хагііла б на тысячу чалавек!

Прыціснуўшыся адно да адна го, стаіўшы дыхание, Светазар і Святлана слухалі яго як зачараваныя. Апавяданні дзеда пераносілі іх то ў цудоўны горад будучыні, то ў сібірскую тайгу, то на Месяц, то ў гістарычную мінуўшчыну, то на Паўднёвы полюс…

— Фантазія, — каэаў дзед, — вялікая сіла! Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма. Вынаходца, ствараючы новую машыну, ужо загадзя бачыць і выгляд яе і работу. Архітэктар можа паказаць нам дом, які яшчэ не пачалі будаваць. Вучоны, даследуючы праменні далёкіх зорак і планет, можа расказачь аб іх так дакладна, шбы ён сам там пабываў. Савецкі народ яшчэ пачынае ператвараць стэпы і пустыні ў багатыя, урадлівыя землі, саджае лясы, капае каналы, а вы ўжо можаце бачыць на малюнках, які выгляд яны будуць мець. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы фантазіі. Ніякія веды не могуць быць ведамі без уяўлення, гэта значыць, без той жа самай фантазіі.

У расчыненыя дзверы, віляючы хвастом, прыбег сабака і стаў лашчыцца да дзеда.

— Не перашкаджай! — строга сказаў яму дзед. Сабака лёг на падлогу, палажыў галаву на лапы

і сцішыўся, шбы зразумеў, што яму сказалі. Дзеці засмяяліся.

— Вось бачыце, — сказаў ім дзед. — Сабака, а нейкі розум мае. Слон, вядома, яшчэ болып разумнейшы. А вось фантазіі ні ў каго з жывёл няма. Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца.

Відаць, гэтая тэма для вучонага была самай любімай, бо ён часта да яе вяртаўся і карыстаўся кожным выпадкам, каб падкрэсліць значэнне фантазіі.

— Фантазія, — казаў ён у наступны раз, — не толькі дае магчымасць бачыць тое, што чалавек мяркуе зрабіць. Яна наогул неабмежаваная. «На крылах фантазіі», як здаўна кажуць, можна перанесціся і туды, куды зусім ужо нельга трапіць, — у самую сярэдзіну Зямлі, на Сонца, а то проста ў будучае ці мінулае. Есць вельмі многа кніг, дзе гаворыцца аб такіх падарожжах. Там апісваюцца самыя разнастайныя і самыя непраўдападобныя сноса бы: то машына-крот для падарожжа пад Зямлёй, то нейкія шкляныя бурбалкі для жыцця на дне акіяна, то машына наогул для падарожжа ў мінулае. А ў адным выпадку падарожнікі ўхітрыліся выехаць з цэнтра Зямлі на драўляным плыце, ды яшчэ праз вулкан у часе яго дзеяння.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светозар Златаров
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Георгиев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светозар Златаров
Отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.