• Пожаловаться

Янка Маўр: Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии. ©Фантлаб.

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Фантамабіль прафесара Цылякоўскага? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта кніга Жуля Верна «Падарожжа да цэнтра Зямлі», — сказала Святлана. — Мы чыталі.

— I яшчэ мы чыталі кнігу Герберта Уэлса «Машына часу», — дадаў Светазар.

— Ну і што, паверылі вы, што так было ў сапраўднасці? — спытаў дзед.

— Не, — адказалі ўнукі.— Але чытаць усё роўна было цікава. Вельмі цікава.

— Казкі наогул больш цікавыя для дзяцей, бо ў дзяцей фантазія вялікая. А калі казкі хоць трошкі грунтуюцца на навуковых даных, то гэта яшчэ лепей. На жаль, тыя кнігі, пра якія мы гаворым, пісаліся вельмі даўно, калі навука і думаць не магла аб тым, што сёння ведаеце хоць бы вы самі. Напрыклад, нікому тады не магло б прыйсці ў галаву, што для так званых фантастычных падарожжаў можна скарыстаць энергію самой фантазіі. I не ў казцы, а ў сапраўднасці.

— У сапраўднасці?! — вырвалася ў дзяцей.

— Так, у сапраўднасці,— усміхнуўся дзед. — На ват у вас хопіць ведаў, каб зразумець гэта. Слухайце. Усе з'явы прыроды — матэрыяльныя. Рускі вучоны Лебедзеў даўно паказаў, што святло націскае на тое месца, куды яно падае. Радыёхвалі, якія ніхто не бачыць і не адчувае і якія, паміж іншым, таксама адкрыў рускі вучоны Папоў,— настолькі матэрыяльныя, што вы самі чуеце іх работу. Усё тое, што мы называем энергіяй, таксама матэрыяльная рэч. А энергія вылучаецца ўсюды, дзе адбываецца які-небудзь працэс. Калі чалавек думае ці фантазіруе, у мозгу яго таксама адбываецца працэс, значыцца — і вылучаецца энергія. Хоць надзвычай слабая, але ўсё роўна матэрыяльная. А калі матэрыяльная, то яе можна і скарыстаць. Вы ведаеце, як мы скарыетоўваем радыёхвалі. Радыёхвалд не толькі крычаць і грымяць у нашых прыёмніках, а яшчэ кіруюць самалётамі без лётчыка і вялізнымі караблямі без экілажа. А ці ведаеце вы, колькі энергіі нясуць прыёмніку радыёхвалі за год? Падкрэсліваю — за цэлы год.

Столькі, колькі траціць муха, каб падняцца ўверх па сцяне на адзін сантыметр. Вось якая сіла можа прымушаць прыёмшк грымець цэлы год. Вядома, не самі гэтыя слабенькія радыё-хвалі робяць такую работу, а з дапамогай электрычнасці, якая ператварае энергію іх у тыя гукі, словы, музыку, рухі, што перадаюцца чалавекам праз, як мы бачылі, надзвычай слабыя хвалі.

Энергія, якая вылучаецца ў працэсе работы нашага мозгу, вядома, непараўнальна меншая за энергію радыёхваляў, але затое мы цяпер маем сілу непараўнальна большую за электрычнасць — атамную энергію. Гэта энергія можа зрабіць тое самае з імпульсам наша га мозгу, што робіць электрычнасць з імпульсамі радыёстанцыі. Гэта значыць, выконваць усё тое, чаго жадае наш мозг, іначай кажучы, наша фантазія. Ну, светлячкі, ці зразумелі вы што-небудзь?

— Трохі зразумелі,— прамовіў Светазар, гледзячы на дзеда шырока раскрытым! вачыма.

— А хіба можна гэта зрабіць? — ціха спытала Святлана.

— Цяпер усё можна, — сур'ёзна адказаў дзед. — Суча сны стан нашай навукі, асабліва атамнай, дазваляе гэта. Я ўжо даўно займаюся гэтым пытаннем і спадзяюся зрабіць вам такую машыну.

Такія аўтарытэтныя і сур'ёзныя словы вучонага прымусілі дзяцей паверыць у сапраўднасць усёй справы. Яны тут жа пачалі марыць.

— Я паля псу бы на Месяц або на Сонца, — ска за ў Светазар.

— А я спачатку аб'ехала б увесь наш Саюз, — сказала Святлана.

Яны нават пачалі спрачацца, куды ехаць, і выдумлялі ўсё новыя і новыя маршруты. А дзед глядзеў на іх і, пасмейваючыся, ківаў галавой.

— Так, так. Добра, добра. Бачу я, фантазіраваць вы ўмееце. Зараз паглядзім, якую энергію мае ваша фантазія.

Ен устаў з крэсла, падышоў да шафы, дзе блішчалі розныя складаныя прылады, і ўзяў адну рэч з циферблатам, які быў прымацаваны да шырокай круглай падстаўкі з выемкай унізе, нібы перавернутая міска.

Падышоўшы да ўнукаў, дзед прыклаў прыладу да галавы спачатку аднаму, а потым другому, наглядаючы за стрэлкай. Потым весела сказаў:

— Вельмі добра! Гаручага хопіць на якія хочаце падарожжы.

Раптам ён зрабіўся сур'ёзным, вочы яго пагаслі і, здаецда, не бачылі ўжо ўнукаў. Ен сеў у сваё мяккае крэсла і апусціў галаву. Светазар і Святлана зразумелі, што дзеду трэба адпачыць, і ціхенька выйшлі з пакоя.

Калі першае ўражанне ад дзедавай гутаркі прайшло, Светазар і Святлана пачалі думаць, што дзед жартаваў, расказваў адну з тых навуковых казак, якія яны чулі ад яго ўжо не раз. I раней часта бывала, што не разбярэш, дзе канчаецца навука і дзе пачынаецца казка.

— Навуковыя казкі,— казаў ён, — адрозніваюцца ад народных тым, што ў народных непраўдападобнымі звычайна бываюць усе факты, а ў навуковай можа быць непраўдападобным які-небудзь адзін, асноўны. Возьмем, напрыклад, вядомую казку «Канёк-Гарбунёк», там у аснове непраўдападобны сам Канёк-Гарбунёк, Іванка, які едзе на ім, сустракае і непраўдападобнага кіта, і ярша, і непраўдападобную Жар-птушку, і наогул усе падзеі ў казцы непраўдападобныя. У навуковай казцы «Плутонія» нашага вучонага Обручева непраўдападобна толькі тое, што ў наш час чалавек трапіў у нейкае царства дапатопных звяроў. Затое ўсё далейшае апісанне зусім правільнае: каб чалавек сапраўды мог трапіць у такое царства, ён убачыў бы акурат такіх самых жывёл, у такім царстве яны былі б у сапраўднасці! Успамінаючы гэтыя словы, Светазар і Святлана задавалі сабе пытанне: мусіць, і тут была навуковая казка? Мусіць, і тут які-небудзь пункт няправільны? Але які? I чаму дзед казаў так, нібы сапраўды можа зрабіць машыну?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светозар Златаров
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Георгиев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светозар Златаров
Отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.