• Пожаловаться

Янка Маўр: Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии. ©Фантлаб.

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Фантамабіль прафесара Цылякоўскага? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А навошта нам ламаць галаву? — нарэшце вырашылі яны. — Калі гэта была казка, няхай будзе казка, а калі сапраўднасць, то самі ўбачым.

На дзедавай верандзе стаяла маленькая чырвоная машына, падобная і на аўтамабіль, і на падводную лодку, і на самалёт, бо збоку был! маленькія крылы, як у птушкі, якая нарыхтавалася ўзляцець.

Унізе ледзь вызначаліся маленькія колы. Спераду быў невялікі прапелер з адхіленымі назад лопасцямі; у такім выглядзе ён трохі нагадваў свердзел. Ззаду, дзе ў аўтамабілях часта прымацоўваюцца запасныя колы, таксама быў не то прапелер, падобны на вентылятар, не то вентылятар, падобны на прапелер. Па баках было напісана «ФЦ-1».

Пасля таго ўнукам доўгі час не даводзілася сядзець у дзеда і гутарыць з ім.

Ен быў вельмі заняты, нават выязджаў некуды; потым да яго прыходзілі нейкія людзі, нешта прыносілі, майстравалі там наверсе. Уніз дзед спускаўся рэдка і ні на каго не звяртаў увагі.

Але ніхто гэтаму не здзіўляўся: ён часта быў такім, калі быў надта захоплены сваёй работай.

I вось аднаго разу дзед сказаў:

— Ну, светлячкі, ідзіце прымайце сваю машыну. Маці, якая таксама была тут, сказала свайму бацьку з дакорам:

— Ці варта было столькі турбавацца дзеля такой цацкі? Яна ж, мусіць, і дорага каштуе. Замест яе лепш было б веласіпеды ім купіць. А гэту штуку і не скарыстаеш ніяк…

— Эх, маці! — сказаў стары з дакорам. — Не скарыстаеш! А ты ўжо забылася, як сама калісьці скарыстоўвала нават перавернутае крэсла для падарожжаў па ўсім свеце? I, здаецца, была ўпэўнена, што гэта ёсць сапраўднасць.

— Дык то была дзіцячая фантазія, — адказала дачка.

— Вось мы і скарыстаем гэтую дзіцячую фантазію. Толькі не так, як вы калісьці, а панавуковаму.

— Ну, гуляйце сабе па-навуковаму, — абыякава сказала маці і пайшла ўніз.

— А што азначаюць літары «ФЦ»? — пацікавілася Святлана.

— Гэта фабрычная марка, — засмяяўся дзед. — Чытаецца так: «Фантамабіль Цылякоўскага», выпуск 1. А цяпер сядайце ў свой фантамабіль. На галаву надзеньце гэтыя шлемы. Ад іх вось ідуць права ды да гэтага апарата (за іх спіной было нібы акенца з сеткай). Тут і знаходзіцца, так сказаць, сэрца машыны. Як я ўжо казаў, рухаць машыну будзе ваша фантазія. Гэта аначыць, што можна выканаць кожнае ваша жаданне. Паўтараю — кожнае. Значыцца, ніякага іншага кіравання не трэба, і вы можаце сядзець спакойна і фантазіраваць. Каб пусціць машыну ў ход, трэба націснуць вось гэтую кнопку. Тут яшчэ ёсць цыферблат са стрэлкай, дык вы яго паку ль не чапайце: я потым скажу вам, як ім карыстацца. Хуткасць ваша га «фантамабіля» ў прынцыпе павінна быць такая самая, як хуткасць фантазіі, гэта значыць, неабмежаваная. Але ў прыродзе мы яшчэ не ведаем хуткасці, большай за хуткасць святла, гэта значыць, трыста тысяч кіламетраў у секунду. Навука лічыць, што наогул большай хуткасці не можа быць, як не можа быць холаду, большага за дзпесце семдзесят тры градусы. Ну што ж, калі не ўдасца нам падняць хуткасць машыны да хуткасці фантазіі, то хопіць вам і хуткасці святла, з якой вы зможаце апынуцца, напрыклад, на Месяцы праз адну і тры дзесятых секунды або за адну секунду аб'ехаць вакол Зямлі сем з паловай разоў. Памятайце толькі, што перад пасадкай трэба загадзя зменшыць ход, каб не расплюшчыла вас інерцыя. Тое самае трэба мець на ўвазе і пры павелічэнні хода. Але паколькі ўсё гэта залежыць ад вашага аргашзма, то я ўпэўнены, што ён інстынктыўна будзе сам рэгуляваць хуткасць, як і рэгулюе раўнавагу ў часе хады. Пакуль вы знаходзіцеся ў машыне, ніякая небяспека вам не пагражае, бо вы можаце ў кожны момант накіраваць яе прэч. Вось пакуль што і ўсё.

Унукі не ведалі, што і думаць. Розум падказваў ім, што гэтага не можа быць. Але дзед казаў зусім сур'ёзна, верыць яму ўнукі прывыклі з сама га маленства. Да та го ж яны ведалі, што ўвесь свет лічыць іхняга дзеда вялікім вучоным. Як было не верыць?

Тады Святлана без усякіх хітрыкаў задала яму адно пытанне:

— А вы самі, дзядуню, ездзілі на такой машыне? Дзед шчыра рассмяяўся.

— Правільнае пытанне, Святла начка! — сказаў ён праз смех. — Або, як кажуць, правакацыйнае пытанне. Але на яго ёсць вельмі просты адказ: у сталага чалавека, а тым больш у такога старога, як я, фантазія зусім не тая, што ў дзяцей. Ці магла б, скажам, цяпер ваша маці, як вы чулі, фантазіраваць, як у дзяцінстве, ездзіць па ўсім свеце на перавернутым крэсле? Не, на нашай фантазіі далека не паедзеш, а вось на вашай… Націскайце кнопку — і ў да рогу!

Пачуўся ціхі гул, як пры ўключэнні радыёпры-ёмніка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светозар Златаров
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Георгиев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светозар Златаров
Отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.