У сярэднім бронзавым веку ў сувязі з эвалюцыяй рэлігійных вераванняў трупаскладванне нябожчыкаў было заменена трупаспальваннем. Перапаленыя косці, попел з пахавальнага вогнішча ссыпалі ў невялікія ямы, туды ж клалі рэчы, неабходныя па тагачасных уяўленнях на «тым свеце». Рэшткі такіх магіл знойдзены на стаянцы каля вёскі Кругліца Стаўбцоўскага раёна.
У жалезным веку ў паўночнай i цэнтральнай Міншчыне зноў знікае абрад пахавання нябожчыкаў у зямлі. А вось на поўдні тэрыторыі вобласці i ў гэты час па-ранейшаму былі распаўсюджаны грунтавыя могільнікі з трупа- спаленнямі. У канцы жалезнага веку яны знікаюць i там. Іx замяняюць курганныя пахаванні. Але з XIII стагоддзя, a ў гарадах i раней, з паўсюдным распаўсюджаннем хрысціянскай абраднасці пачынае пераважаць абрад складання целаў памерлых у магільных ямах. У самых ранніх хрысціянскіх пахаваннях яшчэ захоўваліся даўнія язычніцкія перажыткі — нябожчыкам у магілу часам клалі прылады працы або зброю. Упрыгожанні, ставілі посуд.
Старажытныя грунтавыя могільнікі сустракаюцца пры раскопках стаянак або селішчаў. lx можна выявіць на развеяных пясчаных грудах, на сценках кар'ераў — па цёмных плямах магіл i характэрных знаходках.
На поўначы Міншчыны паверхні сярэдневяковых пахаванняў часам выбрукоўваліся. Такія помнікі археолагі называюць каменнымі магіламі.
Курганныя могільнікі — пахавальныя помнікі ў выглядзе вялікіх земляных насыпаў. На поўдні i паўднёвым усходзе тэрыторыі рэспублікі вядомы з II тысячагоддзя да нашай эры. На Міншчыне сталі пашыранымі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры i належалі славянскім плямёнам дрыгавічоў i крывічоў, а на крайнім паўночным захадзе — балцкаму насельніцтву.
Курганныя насыпы ў плане мелі круглую форму, часам авальную, вельмі рэдка — прамавугольную. Вышыня ix ад некалькіх дзесяткаў сантыметраў да двух i больш метраў, дыяметр ад 5-6 метраў да 20 i болей. На добра захаваных помніках навокал насыпаў прыкметны ровікі, з якіх бралі зямлю пры збудаванні курганоў. Як правіла, на могілках знаходзіцца ад дзесятка да сотні i больш насыпаў. Сустракаюцца i адзінкавыя насыпы, але тэта звычайна рэшткі знішчаных курганных груп.
У кургане размешчана пераважна адно пахаванне. Яно магло памяшчацца ў яме, на мацерыку або ў самым насыпе. Спачатку сярод мясцовага язычніцкага насельніцтва быў распаўсюджаны пахавальны абрад трупаспальвання, пры гэтым з нябожчыкам спальвалі i рэчы, прызначаныя яму ў «замагільнае жыццё». У самым канцы X стагоддзя, з прыняццем на Беларусі ў часы князя Ізяслава хрысціянства, пачаў дамініраваць абрад трупаскладвання. У курганах гэтага часу, акрамя касцякоў нябожчыкаў, якіх у большасці клалі галовамі на захад, археолагі знаходзяць рэшткі вопраткі, гліняны посуд, металічныя вырабы, жалезныя, медныя i шкляныя ўпрыгожанні. Большасць захаваных да нашых дзён курганных могільнікаў належала вясковаму насельніцтву, таму i знаходкі ў ix сціплыя. Курганы ж княжацкіх воінаў-дружыннікаў i саміх князёў, у якія змяшчалася шмат зброі i ўпрыгожанняў, знаходзіліся побач з гарадамі i зараз у большасці знішча- ны пазнейшай забудовай.
У XI стагоддзі гарадское насельніцтва, феадальныя слаі адмовіліся ад насыпання курганоў, вясковае ж, сярод якога даўжэй трымаліся язычніцкія перажыткі, хавала памерлых на курганных могільніках ажно да канца XIII стагоддзя.
Найбольш шматлікія курганныя насыпы захаваліся на поўначы i ўсходзе Міншчыны. Сярод ix выдзяляюцца помнікі каля вёсак Навасёлкі i Нагаўкі Мядзельскага, Ізбішча Лагойскага, Пчальнік Барысаўскага, Дулебы Бярэзінскага раёнаў. На малаяесным поўдні вобласці курганоў менш, большасць ix тут ужо разарана.
Знаходкі з курганоў каля вёскі Навасёлкі Мядзельскага раёна:
1 — пярсцёнак, 2 — бранзалет, 3 — нож, 4 — фібула-запінка, 5 — сякера, 6 — наканечнік дзіды, 7 — гаршчок, 8 — званочак
Вывучэнне курганных старажытнасцей папаўняе звесткі пра матэрыяльную i духоўную культуру, светапогляд нашых продкаў. Па жаночых упрыгожаннях з пахаванняў можна выявіць, напрыклад, межы рассялення розных плямёнаў.
Металічныя вырабы ca старажытных гарадоў Міншчыны:
1 — наканечнік дзіды, 2-4 — наканечнікі стрэя, 5 — ключ, 6 — крэсіва, 7 — спражка, 8 — падвеска, 9 — пісала, 10 — шпілька, 11 — наральнік, 12 — сякера, 13 — нажніцы, 14 — шпора. 1-5, 7,8 — Лагойск; 6-11 — гарадзішча каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна; 9, 10, 12-14 — Мінск
Читать дальше