Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раіса Баравікова

Казкі астранаўта

Змеегалоўнік Руйша

Я вельмі баяўся, што аднойчы наступіць момант, калі адно з усіх маіх касмічных падарожжаў стане апошнім. Зразумела, гэтага моманту не ўдалося пазбегнуць. І вось я, поўны смутку, вяртаюся ў чарговы раз на Зямлю і ведаю, што ўжо ніколі яе не пакіну.

Гэта ведаюць і ўсе астатнія члены нашага экіпажа: я саступлю месца маладому і больш дужаму беларусу. Камандзір, як ніхто іншы, да мяне асабліва ўважлівы. Па ягоным твары блукае нейкая загадкавасць. І вось ён мне кажа:

— Я, напэўна, упершыню парушу вызначаны на Зямлі маршрут. Ведаю, што табе аднойчы вельмі хацелася трапіць на тую маленечкую планету, што знаходзіцца на самым краі нашай Галактыкі, амаль ужо ў другой... Мы заляцім туды. Гэта мой табе падарунак!

І мы, сапраўды, заляцелі на тую планету. Я чамусьці чакаў, што там будзе нешта асаблівае. Мроіў пра незвычайную цывілізацыю, у якой будзе чаму і нам, зямлянам, павучыцца. Аказалася ж, мае мроі былі дарэмнымі. Планета — ну проста вымерлая! Амаль ніякай расліннасці, адно нейкія шары рухаюцца і рухаюцца ў паветры! Мы там не сталі доўга затрымлівацца, і наш камандзір, каб зрабіць выгляд, што мы ўсё-такі не дарэмна туды заляцелі, раптам сказаў:

— А шары гэтыя няпростыя... Мусіць, від нейкай асаблівай матэрыі і, зазначу, — жывой! Давайце прыхопім некалькі з сабою!

Не ведаю, як і ўдалося, але мы прыхапілі два з іх. Яны сапраўды былі падобныя да жывога цела. Але мы іх нават у спецыяльную камеру не сталі размяшчаць, такія былі сімпатычныя шарыкі, маўляў, хай лётаюць па караблі! Адным словам, парушылі ўсе інструкцыі. І вось аднаго разу закружылі гэтыя шарыкі ў мяне над галавой. Я падняў вочы і... не паверыце, абамлеў! Адзін з гэтых шарыкаў і не шарык зусім, а самая што ні ёсць сапраўдная змяіная галава. Вочы лупатыя, джала высунула і загаварыла нашаю зямною беларускаю моваю:

— Не палохайся, зямлянін! Мы з тых істот, што ўмеюць мяняць не толькі сваю форму, але і вельмі хутка разумеюць чужую мову. Я ўжо вельмі і вельмі старая, я не далячу да вашай Зямлі, а вось ён, Руйша, — паказала на другі шарык, які таксама стаў змяінаю галавою, — ён даляціць! Гэта — мой сын і ён маладзенькі надта. Як маці, прашу цябе, зямлянін, не чыніце яму зла, не рабіце нічога кепскага. Ён, як толькі даляціць да Зямлі, памяняе сваю форму, стане тым, што найбольш будзе даспадобы вам, зямлянам. І ніколі не парушыць вашага спакою. Я вельмі прашу цябе, зямлянін, выканай маю просьбу, адпусці Руйшу, як толькі дасягнеце Зямлі. Ты нас бачыш зараз такімі, якія мы ёсць на самай справе. Змеегалоўнікі мы!

Сказала ўсё гэта яна мне і зноў закруцілася шарыкам. Памяняў сваё змяінае аблічча і яе сын Руйша. Маці праз колькі часу памерла — шарык распаўся на мноства частачак, якія, у сваю чаргу, распыліліся. Што ж да мяне, дык я выканаў тую просьбу. Я не мог адмовіць маці, хай сабе і з племені Змеегалоўнікаў. Як толькі мы прызямліліся, сказаў камандзіру:

— Што будзем рабіць з гэтым шарыкам? На маю думку, дык хай ляціць поруч з намі, ён амаль ручны.

— Хай ляціць, — пагадзіўся камандзір.

І вось мы пакідаем карабель. У нейкі момант шарык адстае ад нас, я азіраюся, бачу, як ён нібыта ўваходзіць у зямлю, у глебу. І тут жа, у тое ж самае імгненне, бы выстрэльвае, вырастае расліна. Я вяртаюся, падбягаю да яе. Яна ўжо — у кветках і кветкі нагадваюць змяіную галаву. Не паспеў я як след іх разгледзець, як да мяне даляцеў ледзь чутны шэпт:

— Дзякуй табе, зямлянін! Я цяпер на ўсё сваё жыццё застануся толькі раслінай...

Хочаце — верце, хочаце — не, але менавіта я назваў гэтую расліну змеегалоўнік Руйша. А людзі занеслі яе ў Чырвоную кнігу.

Венерын чаравічак

Кропля дажджу засталася ў жоўценькай кветцы. І ёй там было, напэўна, утульна. Кветка ж нагадвала чаравічак, з якога немагчыма было выкаціцца. І ўспомніліся мне чаравічкі нашай Венеры. У іх я таксама бачыў кроплю... Дажджу, расы, ці, можа, гэта была сляза?

З нататніка астранаўта.

Гэта было памылковае паведамленне, што як быццам жыхары вельмі далёкай планеты з сузор'я Цяльца, якое можна пабачыць толькі на зімовым небе, хочуць пайсці вайною на нас, зямлян. Проста недакладна расшыфравалі радыёсігналы адтуль, якія дайшлі да Зямлі. І ўсё ж вырашана было паслаць туды наш міжпланетны экіпаж для перамоў. І ўяўляеце, якім было наша здзіўленне, калі нас, беларусаў, там сустрэлі больш чым міралюбна.

Тут трэба сказаць, што тая планета шмат чым нагадвала нашу Зямлю: тыя ж дрэвы, трава, раўніны і горы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x