Знаходкі з гарадзішча каля вёскі Малышкі Вілейскага раёна:
1 — наканечнік дзіды, 2 — наканечнік стралы, 3 — серп, 4 — праселка, 5 — сякера, 6 — шпількі, 7 — глінянае грузіла, 8 — гліняны гаршчок.
Шырока вядомы таксама гарадзішчы іншых старажытных гарадоў Міншчыны, якія вывучаліся археолагамі. Шмат цікавых матэрыялаў атрымана на гарадзішчах-замчышчах Маладзечна i Мядзела. На месцы мядзельскага замка выяўлены рэшткі мураванай вежы, пераўзыходзячай памерамі слынную Белую вежу.
Селішчы — месцы, дзе пачынаючы з ранняга жалезнага веку, размяшчаліся неўмацаваныя паселішчы — вёскі. Калі стаянкі папярэдніх эпох мы знаходзім каля буйных вадаёмаў, то селішчы сустракаюцца i каля дробных рэчак i ручаёў, крыніц i нават на сухіх узвышэннях каля балот. Гэта ўскосна сведчыць, што насельніцтва асноўны спажытак мела не з рыбацтва i палявання, a з сельскай гаспадаркі.
Селішчы, асабліва калі там жылі працяглы час, адрозніваюцца цёмнай афарбоўкай глебы, на ix можна знайсці абломкі ляпнога (на помніках жалезнага веку) або ганчарнага (на помніках эпохі феадалізму) посуду, касцяныя i металічныя вырабы, перапаленыя камяні. Раннія па часе селішчы археолагі звычайна знаходзяць самі шляхам палявой разведкі, звесткі ж пра большасць падобных помнікаў сярэдневяковага перыяду яшчэ захаваліся ў памяці мясцовага насельніцтва. Іх у народзе так i называюць — селішчы.
Памеры селішчаў розныя, большыя займалі плошчу ў некалькі гектараў. Многія з ix размяшчаліся побач з гарадзішчамі жалезнага веку або вакол дзядзінцаў старажытных гарадоў.
Пры археалагічных раскопках на селішчах жалезнага веку сустракаюцца ў асноўным тыя ж вырабы, што i на гарадзішчах. Гэта абломкі ляпных, пераважна неарнаментаваных, гліняных гаршкоў, місак, кубкаў, жбаноў, гліня- ныя праселкі, што ўжываліся пры прадзенкі i ткацтве, зерняцёркі, металічныя, шкляныя i касцяныя ўпрыгожанні, жалезныя i касцяныя прылады працы, зброя. Выяўлены таксама жыллёвыя i гаспадарчыя збудаванні — на поўдні Міншчыны пераважна паўзямлянкі, на поўначы паўзямлянкі i зрубныя наземныя будынкі.
Асабліва добра даследавана селішча жалезнага веку каля вёскі Гарадзішча Мядзельскага раёна. Яно займала амаль усе схілы ўзгорка, на вяршыні якога размяшчалася гарадзішча. У раскопе, якім ускрыта больш дзвюх з пало- вай тысяч квадратных метраў культурнага пласта, зной- дзены 42 жытлы. Сярод ix былі наземныя збудаванні, жытлы з урэзанай у схіл узгорка падлогай i паўзямлянкі. Канструкцыя гэтых пабудоў слупная i зрубная, у ix размя- шчаліся адкрытыя агнішчы або печы-каменкі. На паселішчы знойдзены i гаспадарчыя ямы-кладоўкі.
Вялікае раннефеадальнае селішча (IX-XІ стагоддзі) размешчана вакол названага вышэй гарадзішча каля вёскі Гарадзішча пад Мінскам. Яно займае каля 30 гектараў i ўтрымлівае багатыя матэрыялы часоў росквіту Полацкага княства. Селішчы — колішнія пасады — маюцца i каля ўсіх дзядзінцаў старажытных гарадоў Міншчыны. Селішчы пры замках — гэта былыя падзамчы. На такіх помніках сустракаецца менш зброі, адмысловых упрыгожанняў феадалаў i багатых купцоў, але ўтрымліваецца разнастайны рэчавы матэрыял, які меўся ў штодзённым ужытку простых гараджан.
Знаходкі з селішча каля вёскі Гарадзішча Мядзельскага раёна:
1 — нож, 2 — запінка, 3 — наканечнік дзіды, 4 — шпора, 5 — гліняная лраселка, 6 — нож, 7 — серп
Курган на заходняй ускраіне Мінска
Сустракаюцца на тэрыторыі вобласці i шматлікія познефеадальныя селішчы, але яны пакуль што слаба ўлічаны i зусім мала даследаваны.
Грунтавыя могільнікі — мясціны, дзе маюцца пахаванні нябожчыкаў у ямах, над якімі не насыпаліся земляныя насыпы-курганы.
З часоў каменнага веку пахаванняў на Міншчыне пакуль што не знойдзена. Відаць, у тую эпоху існаваў нейкі пахавальны абрад, які не пакінуў сваіх слядоў. Першыя ж пахаванні вядомы з самага канца неаліту — пачатку бронзавага веку, калі на тэрыторыю вобласці, як i на ўсю Беларусь, праніклі плямёны культур шнуравой керамікі. Сваіх памерлых яны хавалі ў ямах, у якіх археолагі знаходзяць шкілеты, прылады працы i зброю, гліняны посуд i розныя ўпрыгожанні. Так, у грунтавой магіле каля вёскі Куранец Вілейскага раёна выяўлена 6 касцяных дрэваапрацоўчых інструментаў — долатаў i стамесак.
Читать дальше