У эпоху Кіеўскай Русі (IX-XII стагоддзі) большасць Міншчыны належала Полацкаму княству, паўднёвая ж яе частка ўваходзіла ў склад залежнага ад Кіева Тураўскага княства. У канцы эпохі гэтыя княствы распадаюцца на больш дробныя феадальныя ўтварэнні. У гэты ж час на Міншчыне ўзніклі першыя вядомыя па летапісах гарады — Ізяслаў (канец X ст.), Менск (1067 г.), Лагожаск (1071 г.), Случаск (1116 г.), Барысаў (1127 г.), Клечаск (1128 г.). У XIII стагоддзі Міншчына ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага i аб'ядналася з астатнімі землямі Беларусі ў адной дзяржаве. З 1793 года ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай мінскія землі адышлі да Расійскай імперыі. Пачынаючы з гэтага часу ўжо маецца дастаткова вялікая колькасць пісьмовых крыніц, у музейных фондах захавалася даволі шмат рэчавых матэрыялаў, таму пазнейшыя археалагічныя помнікі страчваюць значэнне для асвятлення гістарычнага працэсу.
* * *
Стаянкі — рэшткі паселішчаў людзей каменнага i бронзавага вякоў. Гэтыя помнікі каменнага веку падзяляюцца на мезалітычныя i неалітычныя. Не выключана, што на тэрыторыі вобласці будуць знойдзены i рэшткі паселішчаў самага канца палеаліту.
Стаянкі размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад рыбных вадаёмаў, але ў мясцінах, недаступных паводкам, — на паплаўных дзюнах, прыбярэжных мысах i невялікіх узгорках. Яны займалі плошчу да 2-5 тысяч квадратных метраў, а культурны пласт на ix мог дасягаць 0,5-0,7 метра ў таўшчыню.
Стаянкі выяўляюцца археолагамі ў агаленні берагоў рэк i азёр, на краях кар'ераў, у прамыінах i на ўзаранай паверхні па цёмнай афарбоўцы культурных напластаванняў i асабліва па характэрных знаходках. На мезалітычных паселішчах Міншчыны сустракаюцца амаль толькі крамянёвыя вырабы — наканечнікі стрэлаў i дзідаў, нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, разцы, мікралітычныя ўкладышы ў састаўныя прылады, сякеры, нуклеусы, з якіх сколваліся нарыхтоўкі прылад працы. З часоў неаліту тут з'яўляюцца шліфаваныя каменныя сякеры i вялікая колькасць абломкаў ляпных вастрадонных гліняных гаршкоў, аздобленых штамлаванымі арнаментамі з ямак, адбіткаў грэбня, наколаў, насечак, нарэзак. На паселішчах бронзавага веку, пры захаванні традыцыйнага для папярэдніх эпох набору крамянёвых вырабаў, зрэдку трапляюцца медныя i бронзавыя ўпрыгожанні i прылады працы.
Стаянка каля вёскі Русаковічы Стаўбцоўскага раёна
Надзвычай характэрнымі для гэтага часу робяцца каменныя шліфаваныя сякеры з прасвідраванымі для рукаятак адтулінамі. Кераміка бронзавага веку прадстаўлена амаль выключна абломкамі гліняных пласкадонных пасудзін, аздобленых шнуравымі адбіткамі, нарэзкамі, рознымі штампаванымі ўзорамі.
На некаторых стаянках сустракаюцца крэменеапрацоўчыя майстэрні, рэшткі агнішчаў, наземных i паўзямлянкавых жытлаў, гаспадарчыя ямы,
Паселішчаў мезалітычнага часу з добра выяўленым культурным пластом на Міншчыне знойдзена пакуль што мала. Найбольш вядомыя размешчаны каля вёсак Канкаловічы Стаўбцоўскага, Пясчанка Салігорскага, Міраслаўка Бярэзінскага раёнаў. Неалітычных жа стаянак тут вядома каля сотні. Некаторыя з ix раскопваліся археолагамі каля вёсак Мікольцы Мядзельскага, Сосенка Вілейскага, Кругліца, Русаковічы, Сверынава Стаўбцоўскага раёнаў. На большасці неалітычных стаянак людзі працягвалі жыць i ў бронзавым веку.
У выніку кліматычных змен асобныя прыбярэжныя стаянкі аказаліся паступова затопленымі i з часам затарфаваліся. Пад торфам у слабакіслародным асяроддзі захаваліся шматлікія знаходкі з арганічных рэчываў — рагоў, касцей, дрэва, кары. Такія тарфянікавыя стаянкі— найбольш багатыя крыніцы звестак пра жыццё нашых першабытных продкаў. Падобнае паселішча на Міншчыне знойдзена пакуль што адно — каля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна. Па сабраным на ім вугалі яно датуецца сярэдзінай IV тысячагоддзя да нашай эры.
Знаходкі ca стаянак Міншчыны:
1-4 — наканечнікі стрэл, 5 — разец, 6 — скрабок, 7 — мікраліт, 8 — наканечнік дзіды, 9 — нож, 10 — гліняны гаршчок, 11 — сякера. 1 — вёска Мікольцы Мядзельскага раёна; 2, 3 і 6, 7 — вёска Заямнае Стаўбцоўскага раёна; 4 — вёска Зацэнне Лагойскага раёна; 5, 8-10 — вёска Кругліца Стаўбцоўскага раёна; 11 — вёска Сверынава Стаўбцоўскага раёна
Тут сустракаюцца касцяныя i рагавыя наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, праколкі, абломкі арнаментаваных гліняных гаршкоў. Гарадзішчы — рэшткі старажытных умацаваных паселішчаў людзей жалезнага веку i эпохі феадалізму. Яны размяшчаліся на прырэчных мысах у вусцях прытокаў або яроў, на высокіх берагах i паасобных узгорках. Найбольш характэрнымі адзнакамі гарадзішча з'яўляюцца адносна роўная пляцоўка ў цэнтры паселішча i стромкія высокія схілы, часта ўмацаваныя валамі i равамі. У старажытнасці на вяршынях валоў i па краях пляцоўкі знаходзіўся паркан, драўляная або каменная сцяна. На раннім часе такую сцяну месцамі ўтваралі зрубы ўшчыльную збудаваных хат. З эпохі феадалізму на Міншчыне захаааліся i гарадзішчы найбольш умацаваных частак старажытных гарадоў — дзядзінцаў. Гарадзішчамі таксама лічацца месцы, дзе знаходзіліся ўллацаваныя феадальныя сядзібы — замкi. Іx нярэдка называюць замчышчамі.
Читать дальше