Горад |
Колькасць дымоў да вайны |
Колькасць дымоў пасля вайны |
Страты дымоў у абсалютных лічбах |
Страты дымоў у адсотках |
Браслаўскі пав. |
Дрысвяты |
50 |
22 |
28 |
56,0 |
Ашмянскі пав. |
Іўе |
175 |
68 |
107 |
61,1 |
Стэфанава |
24 |
4 |
20 |
83,3 |
Лідскі пав. |
Беліца |
234 |
110 |
124 |
53,0 |
Наваградскі пав. |
Ляхавічы |
215 |
17 |
198 |
92,1 |
Мыш |
196 |
98 |
98 |
50,0 |
Любань |
161 |
75 |
86 |
53,4 |
Клецак |
490 |
238 |
252 |
51,4 |
Быцень |
25 |
10 |
15 |
60,0 |
Слонімскі пав. |
Здзітаў |
222 |
99 |
123 |
55,4 |
Пінскі пав. |
Пінск |
994 |
299 |
695 |
70,0 |
Тураў |
401 |
111 |
290 |
72,0 |
Давыд-Гарадок |
365 |
277 |
88 |
24,0 |
Берасцейскі пав. |
Берасце |
1500 |
869 |
631 |
42,0 |
Дзівін |
240 |
113 |
127 |
52,9 |
Кобрынь |
478 |
148 |
330 |
69,0 |
Пружана |
481 |
92 |
389 |
80,8 |
Камянец |
286 |
103 |
183 |
64,0 |
4. Страты насельніцтва ў некаторых беларускіх паветах у 1648-1667 гг. Табліца складзена паводле дадзеных Васіля Мялешкі [57, с.223].
Павет |
Колькасць людзей да вайны |
Колькасць людзей пасля вайны |
Страчана людзей у абсалютных лічбах |
Страчана людзей у адсотках |
Гарадзенскі |
174398 |
115323 |
59075 |
33,9 |
Браслаўскі |
39291 |
16978 |
22313 |
56,8 |
Ашмянскі |
213794 |
99034 |
114760 |
53,7 |
Лідскі |
83020 |
62536 |
20484 |
24,7 |
Ваўкавыскі |
70826 |
49913 |
20913 |
29,5 |
Слонімскі |
77154 |
62523 |
14631 |
18,9 |
Наваградскі |
288743 |
166133 |
122610 |
42,5 |
Берасцейскі |
283185 |
146841 |
136344 |
48,1 |
Пінскі |
162834 |
92371 |
70463 |
43,3 |
Менскі |
181244 |
67288 |
113956 |
62,9 |
Мазырскі |
36932 |
14982 |
21950 |
59,4 |
Рэчыцкі |
30394 |
11804 |
18590 |
61,2 |
Полацкі |
162478 |
40930 |
121498 |
74,8 |
Віцебскі |
70245 |
26624 |
43621 |
62,1 |
Варшанскі |
473200 |
145015 |
328185 |
69,3 |
Амсціслаўскі |
96383 |
27540 |
68843 |
71,4 |
Абуховіч Піліп Казімір (?-1656) - смаленскі ваявода, знаўца старажытных моваў і адзін з лепшых прамоўцаў у Рэчы Паспалітай. Паходзіў з роду мазырскай шляхты, якая асела на Наваградчыне. З 1648 г. - маршалак кола рыцарскага, затым - пісар Вялікага Княства Літоўскага. У 1653 г. за вялікія заслугі перад Айчынай кароль і вялікі князь прызначыў яго ваяводам у Смаленск. Пасля капітуляцыі Смаленска ў верасні 1654 г. Абуховіч быў абвінавачаны ў здрадзе, у змове з непрыяцелем. Вясной 1655 г. ён мусіў адказваць за «здраду» перад судом на Варшаўскім сойме. Дзякуючы заступніцтву караля і Сапегаў разгляд справы быў адкладзены, і Абуховіч атрымаў магчымасць паслужыць Айчыне. Ён браў удзел у пераможнай бітве са шведамі пад Варшавай, а затым, узначаліўшы полк з дывізіі Паўла Сапегі, прыйшоў пад Берасце, аднак тут захварэў і 6 верасня 1656 г. памёр. Толькі надзвычайны сойм у 1658 г. разглядзеў справу Абуховіча і цалкам зняў віну за страту Смаленска з яго ды іншых абаронцаў фартэцыі.
Аляксей Міхайлавіч (1629-1676) - цар Маскоўскай дзяржавы (з 1645 г.), сын Міхаіла Раманава. Узмацняў цэнтралізацыю ўлады, для чаго ўтварыў мноства новых прыказаў, у тым ліку Прыказ тайных спраў, сцвярджаў абсалютысцкую сістэму кіравання дзяржавай, неабмежаванасць улады манарха. Пры ім была рэарганізаваная і даведзеная да надзвычай вялізнай колькасці армія. Амаль усё цараванне Аляксея Міхайлавіча Маскоўская дзяржава вяла войны, далучала новыя тэрыторыі, актыўна каланізавала Сібір і Далёкі Ўсход. Цару давялося душыць шматлікія паўстанні ў сваёй дзяржаве - у 1648 і 1662 гг. у Маскве, у 1650 - у Пскове і Ноўгарадзе, у 1670-1671 - сялянскую вайну пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна.
Аскірка Самуль (1600-блізу 1675) - мазырскі земскі суддзя, палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у інтэрвенцыйнай вайне супраць Маскоўскага царства па пачатку ХVІІ ст., затым - у Хоцімскай выправе 1621 г., у баях са шведамі ў Інфлянтах, у кампаніях Януша Радзівіла супраць казакаў у 1649-1651 гг. Пад час вайны Аляксея Міхайлавіча кіраваў фармаваннямі шляхецкага рушання і ўзброенымі аддзеламі беларускага сялянства. У 1660 г. абараняў поўдзень Беларусі ад казацкіх нападаў, пазней блакаваў маскоўскую залогу ў Старым Быхаве, а ў 1662 г. разам з Сурынам і Мараўскім граміў палкі царскіх ваяводаў пад Чавусамі. У 1671 г. фундаваў кляштар Бенедыктынаў у Слуцку.
Читать дальше