Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беларуская Энцыклапедыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга У.Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапегі лічыліся другімі па багацці і знатнасці родам пасля Радзівілаў. Яны паходзілі са смаленскіх баяр, валодалі многімі гарадамі і вёскамі, мелі княжацкі тытул. Адзін з іх, Леў Сапега, адыграў вельмі важную ролю ў гісторыі Вялікага княства. Леў Сапега выхоўваўся ў школе, якую заснаваў у Нясвіжы адзін з Радзівілаў. Пасля ён вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, у якім вывучаў гісторыю і права. Пасля вяртання на радзіму Сапега даслужыўся да пасады дзяржаўнага канцлера. Вялікае княства ўжо ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Польскія паны імкнуліся захапіць беларускія землі. Леў Сапега, выдатны юрыст і дзяржаўны дзеяч, выпрацаваў новы збор законаў — Статут 1588 года, які забараняў іншаземцам валодаць у Вялікім княстве зямлёй, захоўваў правы мясцовай шляхты. Польскі сейм не згадзіўся прыняць гэты Статут. Тады Леў Сапега скарыстаў зручны момант, калі кароль апынуўся ў цяжкім становішчы, і дамогся, каб Статут быў зацверджаны каралеўскай пячаткаю. Статут 1588 года выратаваў Вялікае княства, дзякуючы яму ўдалося захаваць незалежнасць.

Застанецца ў гісторыі і імя Казіміра Яна Сапегі Ён згуртаваў вакол сябе - фото 26

Застанецца ў гісторыі і імя Казіміра Яна Сапегі. Ён згуртаваў вакол сябе вялікія вайсковыя сілы і меў намер стварыць на землях Беларусі незалежную дзяржаву. Але іншыя магнаты не маглі прымірыцца з тым, што Казімір Ян стане на чале новай дзяржавы. Яны сабралі ваяўнічую шляхту і ў баі пад Алькенікамі разграмілі войскі Сапегі.

Песняры беларускай зямлі

ЯНКА КУПАЛАбеларускі паэт. Нарадзіўся ў 1882. Памёр у 1942 г.

ЯКУБ КОЛАСбеларускі паэт. Нарадзіўся ў 1882 г. Памёр у 1956 г.

Доўгі час Беларусь не мела сваёй дзяржаўнасці. Але народ між тым жыў, жыла і мова. Жыла ягоная душа. I душа гэта не магла не гаварыць. Беларуская зямля нарадзіла двух песняроў Янку Купалу і Якуба Коласа, што ўвасобілі гэтую душу ў словы і данеслі яе ўсяму свету.

Янка Купала нарадзіўся ў фальварку Вязынка ў сям'і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў народным вучылішчы. потым у Пецярбургу і Маскве, працаваў у Вільні ў беларускай газеце «Наша ніва». Яго вершы ўскалыхнулі народ, што ад стомы і цяжару жыцця апусціў галаву. Горда і сцвярджальна прагучалі словы:

— А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромістай такой грамадзе?

— Беларусы...

— А чаго ж, чаго захацелася ім,

Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?

— Людзьмі звацца!

Так! Не загіне народ, які мае гэтакага паэта-песняра!

Купала напісаў шмат вершаў і паэм. Многія вершы сталі песнямі. З п'есы Купалы «Паўлінка» пачаўся беларускі нацыянальны тэатр. Сам Купала стаў увасабленнем паэзіі, сімвалам паэта-песняра. I калі ў Злучаных Штатах Амерыкі вырашылі паставіць помнікі вялікім славянскім паэтам, то разам з помнікам Пушкіну і Тарасу Шаўчэнку паставілі і помнік Янку Купалу.

Не менш славуты і знакаміты другі наш пясняр Якуб Колас Ён нарадзіўся ў - фото 27

Не менш славуты і знакаміты другі наш пясняр — Якуб Колас. Ён нарадзіўся ў засценку Акінчыцы на Міншчыне, таксама ў сям'і беднага шляхціца. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, працаваў настаўнікам на Палессі.

Галоўны твор Коласа паэма Новая зямля Гэта сапраўды народны твор У ім - фото 28

Галоўны твор Коласа — паэма «Новая зямля». Гэта сапраўды народны твор. У ім думкі, надзеі і спадзяванні, усе праявы чалавечага жыцця, увесь побыт селяніна Колас узнёс да высокай паэзіі і філасофіі. Хто не ведае на памяць гэтых радкоў:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.

А праз некалькі старонак:

Дзень быў святы.
Яшчэ ад рання
Блінцы пякліся на сняданне...

Колас, як ніхто іншы, кранае душу чалавека, душу беларуса:

Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому...
— Мамачка-галубка!
— Просіць сын так міла,
— Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла?

Гэтыя простыя словы мы носім у сабе з дзіцячых гадоў. А ўспомніце:

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
Меншыцца шнурочак,
У паднеб'і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.
I стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.
Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы
I глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Саи́мон 17 марта 2024 в 13:26
Отстои́я не думал что это будет настолько плохо
x