РАДЗІВІЛ ЮРЫЙ— ваявода і гетман. Нарадзіўся ў 1480 г. Памёр у 1541 г.
РАДЗІВІЛ БАРБАРА— жонка караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Нарадзілася ў 1520 г. Памерла ў 1551 г.
РАДЗІВІЛ ЯНУШ— ваявода і гетман. Нарадзіўся ў 1612 г. памёр у 1655 г.
АСТРОЖСКІ КАНСТАНЦІН— ваявода і гетман. Нарадзіўся ў 1460 г. Памёр у 1530 г.
АГІНСКІ МІХАІЛ— кампазітар. Нарадзіўся ў 1765 г. Памёр у 1833 г.
САПЕГА ЛЕЎ— канцлер Вялікага княстваю Нарадзіўся ў 1557 г. Памёр у 1633 г.
Слова «магнат» прыйшло да нас з лацінскай мовы абазначае багаты, знатны чалавек. Так у Вялікім княстве называлі паноў, што валодалі вялізнымі маёнткамі, мелі шмат грошай, уплывалі на дзяржаўныя справы. Асабліва важную ролю ў гісторыі беларускіх зямель адыгралі сем'і Радзівілаў, Астрожскіх, Агінскіх і Сапегаў.
Радзівілы лічыліся першымі сярод беларускіх паноў. Казалі, што яны багацейшыя і мацнейшыя за польскіх каралёў. Радзівілам належалі многія гарады і вёскі. Яны мелі моцныя крэпасці Слуцк, Любчу, Мір, Кейданы і Нясвіж. Нясвіж быў галоўнай іх рэзідэнцыяй. Радзівілы мелі тытул князёў Рымскай імперыі, яны, як і каралі, называлі сваіх дзяцей па бацьках, дадавалі да імёнаў парадкавы нумар.
Найбольш праславіўся воінскімі перамогамі Юрый Радзівіл, па мянушцы Геркулес, ваявода і гетман. У бітвах ён разграміў войскі Масковіі і крымскіх татар. Яго дачка Барбара Радзівіл стала жонкай вялікага князя Вялікага княства Жыгімонта II Аўгуста.
Іх далёкія нашчадкі Януш Радзівіл і яго сын Багуслаў ставілі за мэту дамагчыся незалежнасці ад Польшчы. Яны заключылі саюз са Швецыяй, але спроба стварыць дзяржаву не ўдалася.
Князі Астрожскія найбольшыя ўладанні мелі на Украіне. Украіна ўваходзіла ў склад Вялікага княства, і Астрожскія адыгралі важную ролю ў гісторыі беларускай дзяржавы.
Род Астрожскіх некаторыя даследчыкі вядуць ад пінскіх і тураўскіх князёў старажытнага часу. Здаўна яны трымаліся праваслаўя. Адзін з іх продкаў, Фёдар Астрожскі, дапамог Свідрыгайлу ўцячы з турмы, куды яго кінуў князь Вітаўт. Фёдар Астрожскі быў добрым палкаводцам, адваяваў у палякаў Падолію і Валынь. Ён стаў адным з багацейшых людзей свайго часу, але неча кана пастрыгся ў манахі. Пасля смерці яго далучылі да святых.
Яшчэ больш славуты быў Канстанцін Іванавіч Астрож скі, ваявода і гетман. Ён атрымаў перамогу ў бітвах. У час вайны з Масковіяй Астрожскі трапіў у палон. Яго вывезлі ў Волагду і запатрабавалі ўзначаліць рускія войскі, паабяцаўшы зрабіць царскім баярынам. Але Астрожскі ўцёк з палону і ў бітве пад Оршай ушчэнт разбіў маскавітаў.
Канстанцін Іванавіч ажаніўся з Аляксандрай, дачкок слуцкага князя, і меў вялікія зямельныя ўладанні на Беларусі. Ён дбайна абараняў праваслаўе. Польскі кароль не мог пярэчыць свайму палкаводцу, і пры Астрожскім у Вялікім княстве была пабудавана шмат цэркваў.
Сын Канстанціна Астрожскага і слуцкай князёўны Аляксандры — Канстанцін Канстанцінавіч Астрожекі вядомы як выдатны асветнік. Ён марыў стварыць універсітэт для праваслаўных, але змог адкрыць толькі школу. З гэтай школы выйшла шмат паэтаў і вучоных, у тым ліку і царкоўны дзеяч, аўтар першай славянскай «Граматыкі» Мялецій Сматрыцкі. Астрожскаму належала 25 гарадоў, больш 500 вёсак. Ён будаваў школы, цэрквы, дапамагаў брацтвам. У яго маёнтку працавау Іван Фёдараў, які першы ў Масковіі выдаў друкаваную кнігу. Не маючы магчымасці прадаўжаць сваю справу ў Маскве, Іван Фёдараў прыехаў да князя Астрожскага і выдаў у яго Астрожскую Біблію.
Агінскія — старадаўні магнацкі род, што вёў сваю радаслоўную ад князя Рурыка, якога славяне некалі запрасілі да сябе княжыць. Многія прадстаўнікі роду Агінскіх займалі важныя дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве. Галоўны маёнтак Агінскіх знаходзіўся ў горадзе Слоніме. Тут яны стварылі оперны тэатр, які стаў пасля асновай для польскай оперы. Адзін з Агінскіх — Міхал Клеафас — быў вядомым кампазітарам. Ён прымаў удзел у паўстанні супраць Расіі і быў вымушаны эмігрыраваць за мяжу. Міхал Клеафас доўгі час пражыў у Венецыі і Парыжы. Але душа яго імкнулася да родных мясцін. Ён напісаў славуты паланэз «Развітанне з Радзімай». Паланэз увайшоў у скарбонку сусветна вядомых музычных твораў. Пазней Міхал вярнуўся на радзіму і дамагаўся ад расійскага цара стварэння на беларускіх землях незалежнай дзяржавы.
Читать дальше