Фінансавы крызіс, які ў жніўні 1998 г. паралізаваў жыццё ў самой Расіі, з прычыны цесных гаспадарчых сувязей з усёй сілай абрынуўся на Беларусь. За склаўшаеся становішча ў Расіі Лукашэнка 25 жніўня 1998 г. падчас тэлевізійнага выступлення абвінаваціў расійскіх палітыкаў, якія прабавалі ажыццявіць у сваёй краіне заходнюю мадэль палітычнага і гаспадарчага развіцця. Заявіў ён, што самай лепшай канцэпцыяй арганізацыі грамадскага, палітычнага і гаспадарчага жыцця на постсавецкай прасторы з’яўляецца беларускі варыянт. Хаця ў Расіі за падобнымі вырашэннямі выказваецца значная частка грамадствва, малапраўдападобным, аднак, з’яўляецца экспарт «беларускай дэмакратыі» і «рыначнага сацыялізму» ў гэтую краіну. Назначэнне падтрымліванага камуністамі Яўгенія Прымакова на пасаду прэм’ерміністра Расіі ўспрымалася ў Беларусі як крок у правільным напрамку.
Праведзеныя апазіцыяй вясною 1999 г. прэзідэнцкія выбары закончыліся чарговым паражэннем антырэжымнага лагера. Узаемныя абвінавачанні абодвух кандыдатаў у прэзідэнты Зянона Пазьняка і Міхаіла Чыгіра звялі выбары да фарса. Пасвараная апазіцыя яшчэ раз паказала брак арганізаванасці і рашучасці ў захадах на звяржэнне дыктатуры. У палове 1999 г. Лукашэнка захоўваў уладу не маючы ў краіне ніякай сур’ёзнай палітычнай канкурэнцыі.
Абрамава Надзея (н. 1907), сустаршыня Хаўруса беларускай моладзі,
Абэцэдарскі Лаўрэнцій (1916–1975), савецкі гісторык, аўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі, прапагандуючых тэзіс аб вечным адзінстве інтарэсаў Беларусі і Расіі,
Агняцвет Эдзі, сапр. Каган (н. 1913), паэтэса,
Адамовіч Аляксей (1900–1937), камуністычны дзеяч, суарганізатар беларускага нацыянальнага жыцця ў БССР у дваццатых гадах,
Адамовіч Антон (1909–1998), гісторык, журналіст, эміграцыйны дзеяч, аўтар прац па гісторыі і культуры Беларусі,
Адамовіч Вячаслаў (1864–1939), арганізатар беларускага антыбальшавіцкага партызанскага руху ў 1919–1920 гг., прыхільнік інтэграцыі Беларусі з Польшчай,
Адамовіч Язэп (1897–1937), беларускі камуністычны дзеяч, адзін з правадыроў бальшавіцкай рэвалюцыі ў Беларусі, чалец вярхоўных улад БССР і СССР, арыштаваны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» пакончыў жыццё самагубствам,
Азаронак Юрый, кінарэжысёр, аўтар прагандысцкай карціны «Нянавісць»,
Акінчыц Фабіян (1886–1943), журналіст і палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай нацыяналсацыялістычнай партыі, прыхільнік супрацоўніцтва з немцамі, загінуў у замаху,
Александровіч Андрэй (1906–1963), паэт, вязень сталінскіх лагераў,
Аляксюк Павел (1892-?), беларускі палітычны дзеяч, прыхільнік супрацоўніцтва з палякамі,
Аляхновіч Францішак (1883–1944), акцёр, драматург, журналіст, выдавец, арганізатар беларускага тэатральнага жыцця ў Вільні, аўтар кніжкі «У кіпцюрах ГПУ», застрэлены ў Вільні невядомымі замахвальнікамі,
Антановіч Іван (н. 1937), ідэолаг Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, сакратар ЦК Камуністычнай партыі Расіі (1990–1991), у 1996–1998 гг. міністр замежных спраў Беларусі,
Антончык Сяргей, дзеяч Беларускага народнага фронту, дэпутат Вярхоўнага Савета (1990–1995),
Арол Міхась, сапр. Пятэльскі Сцяпан (1890–1918), паэт, перакладчык, публіцыст «Нашай нівы», 15
Асмалоўскі Ежы, у 1919–1920 гг. генеральны камісар Цывільнага кіраўніцтва Усходніх зямель,
Астроўскі Радаслаў (1887–1976), палітык, педагог, удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, у 1928–1936 гг. прыхільнік ідэі супрацоўніцтва з палякамі, прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў 1943–1944 гг., пасля вайны ў эміграцыі,
Багданкевіч Станіслаў (н. 1937), эканаміст, у 1991–1995 гг. старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі,
Багдановіч Вячаслаў (1878–1941), беларускі і праваслаўны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, сенатар, у 1939 г. арыштаваны работнікамі НКУС,
Багдановіч Максім (1891–1917), паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры,
Багушэвіч Францішак (1840–1900), паэт, празаік, публіцыст, перакладчык,
Баліцкі Антон (1891–1937), народны камісар асветы БССР (1926–1930), пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння, арыштаваны ў 1931 г. за дзейнасць у «контррэвалюцыйных арганізацыях», расстраляны,
Баран Сяргей (1894–1937), дэпутат Сейма РП (1922–1923), арганізатар антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне, прыгавораны польскім судом да 8 гадоў турэмнага зняволення, у 1930 г. эмігрыраваў у БССР, арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны,
Читать дальше