Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паводле афіцыйных даных у рэферэндуме прыняло ўдзел 84,2 % упаўнаважаных. Больш 70 % удзельнікаў галасавання мелі выказацца за ўвядзенне прэзідэнцкіх паправак у канстытуцыю. Амаль 88 % галасуючых падтрымала пастулат Лукашэнкі ў справе перанясення нацыянальнага свята на 3 ліпеня, 82,1 % выказалася супраць адмены смяротнага пакарання, 84,7 % не жадалі свабоднага абароту зямлёю.

Умацаванне пазіцыі Лукашэнкі стала прычынай таго, што большасць дэпутатаў, нават тых, якія раней гатовы былі галасаваць за адхіленне яго ад пасады прэзідэнта, перайшла ў новаствораны Нацыянальны Сход. Вярхоўны Савет, у якім засталося 85 парламентарыяў, не прызнаў законнасці рэферэндуму і працягваў працу. Аднак з прычыны браку кворуму ВС не мог прымаць правамоцных пастаноў. Неўзабавае пад выглядам рамонту ў будынку ВС адключаны былі электраток, ацяпленне тэлефоны і вада. Парламент, у якім пастаянна скарачалася колькасць дэпутатаў і якім верхаводзілі Сямён Шарэцкі, Станіслаў Шушкевіч і Станіслаў Багданкевіч, адзіным легальным нацыянальным прадстаўніцтвам Беларусі лічыўся толькі ў свеце, а ў сябе заставаўся ўсяго малазначнай установай, якая не мела ніякага рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Лідэры Вярхоўнага Савета, так як іншыя грамадзяне, падвяргаліся адміністрацыйнаму пакаранню за ўдзел у нелегальных дэманстрацыях, траплялі ў следчыя ізалятары, плацілі вялікі штрафы за «парушэнне правапарадку».

Новая ніжэйшая палата Нацыянальнага Сходу, званая Палатай Прадстаўнікоў, налічвала 110 дэпутатаў, якія перайшлі з Вярхоўнага Савета. Яе старшынёю выбраны быў адзін з лідэраў Партыі камуністаў Беларусі Анатоль Малафееў. Вышэйшая палата, Савет Рэспублікі, налічвала 64 асобы і, паводле новых законаў, увайшла ў яе частка дэпутатаў назначаных прэзідэнтам або выбраных абласнымі саветамі, у якіх пераважалі прэзідэнцкія «вертыкальшчыкі».

Адсутнасць падтрымкі ў парламенце ўскладніла становішча Канстытуцыйнага трыбунала, які аспрэчваў большасць прэзідэнцкіх указаў. Скора, аднак, суддзі Трыбунала свае перакананні памянялі на апартунізм. Адмянілі яны ранейшыя свае пастановы, а таксама прызналі, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з канстытуцыяй.

Рэферэндум, які надзяліў Лукашэнку амаль абсалютнай уладай, стаў прычынай ізаляцыі Беларусі ў свеце. Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага прэзідэнтам Нацыянальнага Сходу. Адначасна ізаляцыя Беларусі ў Еўропе вяла яе да шчыльнейшага збліліжэння з Расіяй. Альтэрнатыўныя суадносіны прабаваў стварыць прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які рашуча выказваўся за стаўленне да Беларусі як да поўнасцю суверэннай дзяржавы. Хаця Лукашэнка ў сваіх доўгіх тэлевізійных прамовах часта гаварыў аб шматвектарнай замежнай палітыцы, на практыцы быў ён прыгавораны на пашыранне палітычных кантактаў з Расіяй, Югаславіяй, Малдовай, Балгарыяй, Кітаем, В’етнамам, Іранам, Іракам.

Ад пачатку свайго прэзідэнцтва Лукашэнка праявіўся як гарачы прыхільнік адзінства славянскіх народаў і неабходнасці іх інтэграцыі з прычыны пагрозы з боку НАТО. Паводле яго, славянскасць вызначалася не па этнічных прынцыпах, але прыналежнасцю да візантыйскай культурнай прасторы. У такім разуменні ў славянскасці не было месца для палякаў, чэхаў, затое было для армян і грузінаў, мардоўцаў. Арганізаваны штогод прэзідэнтам Беларусі фестываль славянскай культуры ў Віцебску стаў у прынцыпе аглядам творчасці народаў былога СССР.

У Расіі ідэя аб’яднання з Беларуссю знайшла многіх прыхільнікаў, асабліва ў камуністычных і нацыяналістычных колах. Нягледзячы на непрыхільнае стаўленне да Лукашэнкі расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, беларускі прэзідэнт карыстаўся вялікай папулярнасцю тамашняга грамадства. Быў ён проціпастаўленнем нямогламу Ельцыну, а ягоная антызаходняя рыторыка станоўча ўспрымалася таксама значнай часткай расійскай палітычнай сцэны. Аднак найбольш захапляліся яны Лукашэнкам за тэрміновую выплату пенсій і зарплат бюджэтнікам. Бачыўся ён людзям як правадыр, які здольны вярнуць савецкі дабрабыт. Крамлёўскім элітам прэзідэнт Беларусі быў гарантам бясплатнага доступу да транзітных шляхоў у Заходнюю Еўропу, забяспечваў магчымасць размяшчэння ваенных гарнізонаў.

Фармальнае далучэнне Беларусі да Расіі ў якасці адміністрацыйнай адзінкі Федэрацыі — як часта мяркуюць журналісты — здаецца малапраўдападобным. Такога вырашэння не хоча, па фінансавых прычынах, таксама Расія. А Лукашэнка часта паўтараў, што выказваецца за інтэграцыю «суверэнных» дзяржаў. «Суверэнітэт» разумее ён як свабоду мінскіх улад вырашаць унутраныя пытанні на тэрыторыі рэспублікі. На практыцы абазначае гэта захаванне асобнай юрыдычна-палітычнай сістэмы ў Беларусі і выключэнне ўнутраных спраў Беларусі з-пад кантролю крамлёўскіх правячых цэнтраў. Зрэшты, ніводзін палітычны лагер у Расіі не цікавіўся ні лёсамі дэмакратыі ў Беларусі, ні паважаннем правоў чалавека ў гэтай краіне. Калі ў чэрвені 1998 г. Захад канчаткова закрыў межы Лукашэнку і ягоным чыноўнікам, добрыя адносіны з Расіяй сталі адзіным козырам прэзідэнта Беларусі на міжнароднай арэне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Обсуждение, отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x